бел. філосаф, культуролаг, маст. крытык. Д-рфілас.н. (1992), праф. (1994). Засл. дз. культ. Беларусі (2000). Скончыў БДУ (1962). З 1970 у БПА. З 1995 гал. рэдактар часопіса «Асновы мастацтва», адначасова з 1996 заг.аддзелаНац. ін-та адукацыі Беларусі. Навук. працы па праблемах слав. і бел. культур, эстэтыкі, філас. адукацыі, тэорыі мастацтва, маст. крытыкі, эстэт. і маст. выхавання. Распрацоўвае канцэпцыі развіцця нац. культуры, маст. адукацыі і эстэт. выхавання дзяцей і моладзі на Беларусі, методыку артстрэстэрапіі і артстрэспедагогікі.
Тв.:
О художественном вкусе. Мн., 1975;
Искусство и его оценка. Мн., 1977;
Современная эстетика Белоруссии. Мн., 1979;
Нацыянальная самасвядомасць і мастацкая культура. Мн., 1990;
Язык в национальной культуре. Мн., 1992;
Этническое в художественной культуре. М., 1992;
Этнапедагогіка і эстэтычнае развіццё асобы. Мн., 1994;
Эстетическое восприятие и детская фантазия. Мн., 1999 (разам з В.У.Івашкевіч).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САМЦЭ́ВІЧ Сямён Андрэевіч (27.7.1902, в. Дакудава Крупскага р-на Мінскай вобл. — 30.5.1985),
бел. вучоны ў галіне мікрабіялогіі. Брат В.А.Самцэвіча і П.А.Самцэвіча. Чл.-кар.АН Беларусі (1967). Д-рбіял.н. (1954), праф. (1956). Засл. дз. нав. Беларусі (1977). Скончыў Горы-Горацкі земляробчы ін-т (1924), Валагодскі малочна-гасп.ін-т (1930). У 1934—38 у Ін-це біял. навук АН Беларусі. Потым працаваў на Украіне. З 1964 у Ін-це эксперым. батанікі АН Беларусі (заг. лабараторыі, у 1966—73 заг.аддзела). З 1977 навук. кансультант Ін-та мікрабіялогіі АН Беларусі. Навук. працы па пытаннях узаемадзеяння мікраарганізмаў глебы і вышэйшых раслін, магчымасцях кіравання гэтым працэсам. Вывучыў прыроду сімбіёзу клубеньчыкавых бактэрый і бабовых раслін.
Тв.:
Взаимоотношения микроорганизмов почвы и высших растений // Микроорганизмы почвы и растение. Мн., 1972;
Фитотоксические свойства почвенных микроорганизмов. Л., 1978 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТО́РАЖАЎ Мікалай Васілевіч (н. 8.8.1934, с. Стары Вышкаў Навазыбкаўскага р-на Бранскай вобл., Расія),
бел. юрыст. Чл.-кар.Нац.АН Беларусі (з 1989), д-рюрыд.н. (1978), праф. (1985). Скончыў БДУ (1959). З 1964 у Ін-це філасофіі і права АН Беларусі (з 1978 заг. сектара, з 1986 заг.аддзела); адначасова ў 1980—84 праф.Бел. ун-та культуры, у 1987—88 Бел.эканам. ун-та, з 1993 БДУ. Навук. працы ў галіне агр. і экалаг. права. Даследаваў праблемы развіцця і ўдасканалення агр., зямельнага і экалаг. заканадаўства, прававога становішча с.-г. прадпрыемстваў. Адзін з аўтараў «Гісторыі дзяржавы і права Беларускай ССР» (т. 1—2, 1970—76). Удзельнічаў у распрацоўцы шэрагу заканад. актаў.
Тв.:
Правовое положение колхоза на современном этапе. Мн., 1975;
Правовой режим мелиорированных земель. Мн., 1986;
Совершенствование сельскохозяйственного законодательства (разам з І.Ф.Казьміным) // Совершенствование законодательства Союза ССР и союзной республики. Мн., 1990.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТУРУ́К Фёдар Фёдаравіч (20.2.1889, в. Балотца Навагрудскага р-на Гродзенскай вобл. — 20.7.1960),
бел. гісторык і грамадскі дзеяч. Праф. (1921). Скончыў петраградскія гіст.-філал. і археал. ін-ты (1915). З 1915 выкладчык у гімназіях Мінска, Масквы. З сак. 1918 заг.аддзелаБел.нац. камісарыята, адзін з арганізатараў Бел.нар. ун-та і Бел.навук.т-ва ў Маскве (1918). З 1919 заг.бел. пададдзела аддз. асветы нац. меншасцей Наркамата асветы РСФСР; садзейнічаў выхаду ў свет першага зб. Я.Купалы на рус. мове «Выбраныя вершы ў перакладах рускіх паэтаў» (1919). Удзельнічаў у арганізацыі БДУ, з 1921 яго прафесар. З 1923 выкладчык Камуніст. ун-та нац. меншасцей Захаду ў Маскве. У 1923—55 праф.ВНУ Масквы. Аўтар прац па гісторыі Беларусі. У кн. «Беларускі рух» (1921, рэпрынт. выд. 1994) гісторыю Беларусі разглядаў з аб’ектывісцкіх пазіцый. Аўтар прадмовы і складальнік «Курса беларусазнаўства» (1918—20).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УКРА́ІНЕЦ Паўла Пятроўна (н. 26.9.1933, в. Харомск Столінскага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. гісторык, паліто лаг, сацыёлаг і журналіст. Д-ргіст.н. (1986), праф. (1987). Скончыла Мінскую вышэйшую парт. школу (1964), Акадэмію грамадскіх навук пры ЦККПСС (1971). З 1951 на журналісцкай, з 1957 на камсамольскай і парт. рабоце. З 1971 у апараце ЦККПБ, з 1979 нам.заг.аддзела культуры. З 1987 заг. кафедры Мінскай вышэйшай парт. школы. З 1991 у БДУ. Навук. працы па праблемах сац. кіравання, паліталогіі, культ. будаўніцтва, новых тэхналогій у менеджменце, тэорыі і арганізацыі сац. работы.
Тв.:
Социально-культурный комплекс: Опыт, проблемы. М., 1983;
Начала социальной работы. Мн., 2001 (у сааўт.);
Менеджмент: Новые технологии. Мн., 2001;
Гражданское общество в Республике Беларусь: Проект и реальность // Социологическая наука и современность. Мн., 2002;
Политология в вопросах и ответах. Мн., 2002;
Теория и организация социальной работы. Мн., 2003.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЕДАСЮ́К Аляксандра Іванаўна (17.8.1904, в. Андронава Кобрынскага р-на Брэсцкай вобл. — 29.5.1995),
дзеяч рэв. руху ў Зах. Беларусі. Скончыла школу парт. кадраў КПЗБ у Мінску (1929), Камуніст.ун-тнац. меншасцей Захаду ў Маскве (1934). З 1926 чл.падп. Кобрынскага раённага, Брэсцкага акр. к-таў КПЗБ. У 1929—37 сакратар ЦК КСМЗБ. За рэв. дзейнасць неаднаразова зняволена польскімі ўладамі. У 1934—35 навук. супрацоўнік Ін-та гісторыі партыі і Кастр. рэвалюцыі пры ЦККП(б)Б. Дэп.Нар. сходу Зах. Беларусі ў 1939. У Вял.Айч. вайну ў партызанах, у 1943—44 сакратар Дзівінскага падп. райкома, чл. бюро Брэсцкага падп. абкома КП(б)Б. У 1944—57 сакратар Брэсцкага, Маладзечанскага гаркомаў КПБ, заг.аддзелаЦККПБ. Чл.ЦККП(б)Б у 1949—52. Дэп. Вярх. СаветаБССР у 1940—47, Вярх. Савета СССР у 1946—54.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФРА́НЦАЎ Георгій Паўлавіч (1.10.1903, Масква — 18.4.1969),
расійскі філосаф і сацыёлаг. Акад.АНСССР (1964, чл.-кар. 1958). Скончыў Ленінградскі ун-т (1924). З 1937 дырэктар Музея гісторыі рэлігіі АНСССР, з 1945 дырэктар Ін-та міжнар. адносін, з 1949 заг.аддзела прэсы МЗССССР, з 1953 чл. рэдкалегіі, нам.гал. рэдактара газ. «Правда», з 1958 рэктар і заг. кафедры Акадэміі грамадскіх навук пры ЦККПСС, з 1965 шэф-рэдактар час. «Проблемы мира и социализма», з 1968 нам. дырэктара Ін-та марксізму-ленінізму пры ЦККПСС. Навук. працы па гісторыі грамадскай думкі, рэлігіі і атэізму, праблемах гіст. матэрыялізму і навук. камунізму, зах. сацыялогіі 20 ст.
Тв.:
Фетишизм и проблема происхождения религий. М., 1940;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦІТО́Ў Леанід Пятровіч (н. 3.10.1946, в. Міхайлавічы Горацкага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне імуналогіі, алергалогіі, мікрабіялогіі і вірусалогіі. Чл.-кар.Нац.АН Беларусі (2000), д-рмед.н. (1991), праф. (1993). Вучань А.П.Красільнікава. Скончыў Мінскі мед.ін-т (1975), дзе працаваў з 1978 (з 1988 заг. кафедры), адначасова гал. імунолаг Мін-ва аховы здароўя Беларусі. З 1995 дырэктар Бел.НДІ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі (адначасова з 1998 кіраўнік аддзела і лабараторыі). Навук. працы па вывучэнні натуральнага імунітэту пры першасна-хранічных інфекц. захворваннях дыхальнага тракту, туберкулёзе, траўме, аўтаімунных і алергічных захворваннях. Аўтар нац. праграмы «Імунапрафілактыка». Дзярж. прэмія Беларусі 2002.
Тв.:
Слоўнік па агульнай і медыцынскай вірусалогіі. Мн., 1995 (разам з А.П.Красільнікавым, Н.Ф.Казак);
Бешенство и другие лиссавирусные инфекции человека: Пробл. иммуно- и химиотерапии. Мн., 2002 (разам з Н.П.Мішаевай, В.І.Вацяковым);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАРНУШЭ́ВІЧ Аляксандр Анікеевіч (1899, г. Капыль Мінскай вобл. — 29.10.1937),
партыйны і дзярж. дзеяч БССР. Удзельнік партыз. руху на Беларусі ў грамадз. вайну, потым барацьбы з бандытызмам. З 1922 на парт. рабоце: сакратар Грэскага райкома КП(б)Б, заг. аддзелаў Бабруйскага і Віцебскага акр. к-таў партыі, культуры і прапаганды ЦККП(б)Б. З кастр. 1932 сакратар Мінскага гаркома КП(б)Б. З сак. 1933 да лют. 1936 нарком асветы БССР, потым заг.аддзелаБел.геал. разведкі. Чл.ЦККП(б)Б у 1929—36, чл. Бюро ЦККП(б)Б у 1931—34, канд. у чл. Бюро ЦККП(б)Б у 1935—36. Чл.ЦВКБССР у 1931—36, чл. Прэзідыума ЦВКБССР у 1933—36. 19.6.1937 арыштаваны органамі НКУСБССР і 28.10.1937 Ваен. калегіяй Вярх. суда СССР засуджаны да вышэйшай меры пакарання. Рэабілітаваны ў 1956.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАРНЫ́Ш Леангард Пятровіч (н. 28.4.1930, с. Туран Тункінскага р-на, Бурація),
бел. вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1986), праф. (1989). Скончыў Маскоўскі фін.ін-т (1953). Працаваў у Мін-ве фінансаў СССР (1953—56). З 1957 у Ін-це эканомікі АН Беларусі. З 1960 у Дзяржплане Беларусі, заг.аддзелан.-д.эканам. ін-та Дзяржплана Беларусі. З 1987 у Мінскай вышэйшай парт. школе, Акадэміі кіравання пры СМБССР. З 1992 прарэктар Ін-та кіравання і прадпрымальніцтва. З 1998 у БДУ (у 1998—99 заг. кафедры). Навук. працы па праблемах арганізацыі, планавання і кіравання вытв-сцю, рыначнай эканомікі, гісторыі эканам. думкі на Беларусі.
Тв.:
Вопросы моделирования потребительского спроса. Мн., 1969;
Категории планирования народного хозяйства. Мн., 1981;
Становление планирования народного хозяйства Белорусской ССР. Мн., 1982;
Экономика Беларуси. Мн., 1999;
Рынок ценных бумаг. Кн. 1—2. Мн., 1998 (у сааўт.);