БЕ́ЛЬСКІ (Міхаіл Лявонцьевіч) (21.9.1921, г.Сянно Віцебскай вобл. — 29.4.1988),
бел. графік. Скончыў Кіеўскі маст.ін-т (1952). З 1952 выкладаў у Мінскім маст. вучылішчы, з 1956 у БПІ. Працаваў у галіне станковай і кніжнай графікі. Сярод работ: серыі «Зямля сялянам» (1957), «Стары і новы Мінск» (1959), «Мая Беларусь» (1964), «Мой родны кут» (1978—80). Выканаў іл. да кніг «Калі зліваюцца рэкі» П.Броўкі, «Паэмы» і «Вершы, паэмы» Я.Купалы, «Украінскія народныя казкі» (усе 1957—59), «Хто робіць пагоду» М.Лужаніна (1960), «На берагах Нявы» І.Гурскага (1968, 1977), «Шэметы» М.Лобана (1981) і інш.
савецкі паліт. і ваен. дзеяч. З 1911 працаваў на Віцебшчыне. З 1918 ваен. камісар Віцебскай губ., чл. Віцебскага губкома РКП(б) і губвыканкома, камісар Смаленскай дывізіі (у Віцебску), камісар зводнага Віцебскага атрада, з якім праводзіў ліквідацыю мяцяжоў эсэраў у Оршы і Сянно. 3 вер. 1918 камісар 1-й Магілёўскай, 24-й «Жалезнай» дывізій. З 1919 на Усх., Туркестанскім франтах. У 1922—24 нач. Віцебскага губ. аддзела АДПУ. Пазней да 1945 на кіруючых пасадах у органах АДПУ, НКУС, НКДБ. Канд. у чл.ЦВКСССР у 1924—25.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДО́БРЫНА,
возера ў Сенненскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Бяроза, за 10 км на ПнУ ад г.Сянно. Пл. 0,46 км², даўж. 1,5 км, найб.шыр. 470 м, найб.глыб. 19,1 м, даўж. берагавой лініі каля 4 км. Пл. вадазбору 2,1 км². Схілы катлавіны выш. 2—4 м (на Пн да 13 м), на ПнУ разараныя, на Пн пад хмызняком. Берагі месцамі абразійныя. Дно да глыб. 12 м выслана апясчаненымі адкладамі, глыбей — глеямі. Шыр. паласы падводнай расліннасці да 20 м. У возера ўпадае 6 ручаёў, выцякае ручай у Бярозаўскае возера.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛЕ́НІКАЎ (Іван Емяльянавіч) (1911.1912, г. Гомель — 14.8.1969),
Герой Сав. Саюза (1944). Працаваў на паравозарамонтным з-дзе ў Гомелі. Скончыў Саратаўскае бранятанк. вучылішча (1937), Акадэмічныя курсы пры Ваен. акадэміі бранятанк. войск (1944). У Чырв. Арміі з 1933. Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял.Айч. вайну з чэрв. 1941 на Зах., Калінінскім, Варонежскім, Бранскім, 1-м і 2-м Укр франтах. У час Лепельскага контрудару 1941 удзельнік баёў каля г.Сянно Віцебскай вобл.Нам. камандзіра танк. брыгады маёр К. вызначыўся ў баях на Кіеўскім напрамку ў 1943. Да 1957 у Сав. Арміі, палкоўнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСАБУ́ЦКІ (Іван Сцяпанавіч) (19.3.1895, г.Сянно Віцебскай вобл. — 15.11.1974),
генерал-лейтэнант (1944). Скончыў Ваен. акадэміі імя Фрунзе (1930) і Генштаба (1940). У гады грамадз. і сав.-польскай 1920 войнаў змагаўся на тэр. Беларусі: камандзір палка, брыгады. У 1921—38 камандзір брыгады, корпуса, нам.нач. штаба ваен. акругі. З 1939 выкладчык Ваен. акадэміі Генштаба. У Вял.Айч. вайну на Паўн.-Зах., Паўд.-Зах. і 3-м Укр. франтах: камандзір корпуса, нам. камандуючага войскамі фронту. Удзельнік вызвалення Днепрапятроўска, Крывога Рога, фарсіравання Паўд. Буга, Днястра, Яска-Кішынёўскай аперацыі. У 1946—53 на выкладчыцкай рабоце ў Ваен. акадэміі Генштаба.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІ́ЧЫНА, Кічынскае возера,
у Сенненскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Абалянка, за 30 км на ПнУ ад г.Сянно. Пл. 1,74 км², даўж. 3,9 км, найб.шыр. 840 м, найб.глыб. 3,7 м, даўж. берагавой лініі каля 9,3 км. Пл. вадазбору 16,1 км². Схілы катлавіны выш. 5—7 м (на ПнУ і У да 15 м), парослыя лесам і хмызняком. Берагі выш. да 0,3 м, пад хмызняком. Дно плоскае, выслана сапрапелем, уздоўж берагоў да глыб. 1 м, на мысах да 2 м пясчанае. Зарастае да глыб. 2,5 м. Сцёк па ручаі ў р. Абалянка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРОЗ (Дора Захараўна) (12.11.1909, г.Сянно Віцебскай вобл. — 8.12.1997),
бел. спявачка (лірыка-каларатурнае сапрана). Скончыла Бел. студыю оперы і балета (1933), Бел. кансерваторыю (1937, клас В.Несцярэнка). У 1933—49 салістка Дзярж.т-ра оперы і балета Беларусі. Валодала голасам прыгожага серабрыстага тэмбру, тонкім муз. густам. Сярод лепшых партый: Марфачка («Алеся» Я.Цікоцкага), Марфа («Царская нявеста» М.Рымскага-Корсакава), Мікаэла («Кармэн» Ж.Бізэ), Джыльда, Віялета («Рыгалета», «Травіята» Дж.Вердзі). З інш. партый: Караліна («У пушчах Палесся» А.Багатырова), Русалка («Кветка шчасця» А.Туранкова), Разіна («Севільскі цырульнік» Дж.Расіні), Алімпія («Казкі Гофмана» Ж.Афенбаха).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯТАКО́ВІЧ (Аляксандр Францавіч) (25.12.1914, г.Сянно Віцебскай вобл. — 9.6.1988),
Герой Сав. Саюза (1945). Да 1940 у сельскай гаспадарцы, потым інструктар райкома КП(б)Б. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Зах., Бел. і 1-м Бел. франтах. Танк. ўзвод на чале са ст. лейт. П. вызначыўся ў баях за пашырэнне плацдарма на левым беразе Віслы і за г. Радам (Польшча), дзе знішчыў 2 бронетранспарцёры, 3 гарматы; захапіў 4 гарматы; у наступных баях экіпаж танка П. знішчыў 8 танкаў, 6 бронетранспарцёраў, 9 гармат, 19 кулямётных кропак і інш. Пасля вайны П. на парт. і сав. рабоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЕ́КСІНІЧЫ,
вёска ў Беларусі, у Сенненскім р-не Віцебскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса «Запаветы Ільіча». За 22 км на У ад г.Сянно, 46 км ад Віцебска, 28 км ад чыг. ст. Багушэўская. 448 ж., 183 двары (1994). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызанаў.
У гіст. крыніцах упершыню ўпамінаецца пад 1512. Належала да маёнтка Палонна ў Віцебскай зямлі. У розны час Алексінічамі валодалі Пацы, Астрожскія, Слуцкія, Хадкевічы, Сапегі, Друцкія-Любецкія, Стаброўскія і інш. У пач. 20 ст. вёска (сяло) у Пустынскай вол. Сенненскага пав.; 836 ж., 137 дамоў, правасл. царква. З 1924 цэнтр сельсавета.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖАЎРУ́К (Алесь) (сапр.Сінічкін Аляксандр Дзмітрыевіч; 19.8.1910, г.Сянно Віцебскай вобл. — 23.8.1942),
бел.паэт. Скончыў Маскоўскі ін-т гісторыі, філасофіі і л-ры (1938). Загінуў у баях пад Сталінградам. Друкаваўся з 1926. У зб-ках «Ручаіны» (1936), «Дняпро выходзіць з берагоў» (1938) аптымістычны пафас, рамантыка прац. будняў, эстэтычная завершанасць. Апяваў героіку грамадз. вайны, рэв. подзвіг («Чапаеў», «Рагачоўскі сшытак», «Песня пра дукорскіх партызан»). Паэма «Крывёю сэрца» (1938) пра барацьбу з фашызмам у Іспаніі. З А.Ушаковым напісаў для дзяцей паэмы «Пра майго таварыша», «Пра слаўных папанінцаў нашага дзетсада» (абедзве 1939), лібрэта аперэты «Зарэчны барок».