ФЁДАРАЎ Ілья Мікітавіч (1815 — пасля 1890),

бел. архітэктар. Скончыў Пецярбургскую АМ (1836). Працаваў памочнікам, у 1844—81 магілёўскім губернскім архітэктарам, адначасова ў 1844—70 магілёўскім епархіяльным архітэктарам. Сярод работ: праекты будынкаў багадзельняў (1837, 1850, 1855), ін-та шляхетных дзяўчат, пансіяната пры Магілёўскай губ. камісіі і будынка пажарнай каманды (1848—52), казармы для жандарскай каманды (1850), жылога дома для святара Троіцкай царквы (1859) і рэканструкцыі астрога (1838). Распрацаваў праектную дакументацыю на рамонт будынка Магілёўскага губ. праўлення. У 1843 выканаў праект будынка дзярж. устаноў для г. Сянно Віцебскай вобл.

т. 16, с. 365

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)