ПЕЛЕ́ [Pelé; сапр.ду Насіменту (do Nascimento) Эдсан Арантыс; н. 21.10.1940, г. Трэс-Карасойнс, Бразілія],
бразільскі спартсмен (футбол). У 1995—99 міністр спорту Бразіліі. Чэмпіён свету (1958, Швецыя; 1962, Чылі; 1970, Мексіка). Уладальнік Кубка Лібертадорэс (Кубка паўднёваамер. чэмпіёнаў) і Міжкантынент. кубка (1962, 1963), Кубка Бразіліі (1961—65). Лепшы футбаліст 20 ст. (на версіі ФІФА; 2000, Рым). Лепшы спартсмен свету (1970), лепшы футбаліст чэмпіянатаў свету (1958, 1970), лепшы паўднёваамер. футбаліст (1960, 1964, 1965, 1970). Выступаў за клубы: «Бауру» (1949—55), «Сантас» (1955—74), «Космас», Нью-Йорк (1975—77).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАСЕ́ЙКАУ (Аляксандр Анатолевіч) (н. 26.7.1971, г. Магілёў),
бел.спартсмен (веславанне на байдарках і каноэ). Засл. майстар спорту СССР (1992). Скончыў Магілёўскі пед.ін-т (1994). Чэмпіён XXV Алімп. гульняў (1992, г. Барселона, Іспанія) на каноэ-двойцы. Чэмпіён свету (1987 сярод юніёраў на каноэ-чацвёрцы; 1989, 1994 на каноэ-двойцы; 1997 на каноэ-чацвёрцы). Сярэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы (1997 на каноэ-адзіночцы). Чэмпіён СССР на каноэ-двойцы (1989, 1991), СНГ (1992), сярэбраны прызёр (1990). На каноэ-двойцы выступаў у пары з Дз.Даўгалёнкам. З 1999 спартсмен-інструктар нац. каманды па веславанні на байдарках і каноэ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЛІГУ́ЛА (Мікалай Паўлавіч) (н. 7.11.1936, Мінск),
бел.спартсмен і трэнер (спарт. гімнастыка). Засл. майстар спорту СССР (1968). Засл. трэнер Беларусі (1979). Скончыў Бел.ін-тфіз. культуры (1959). У 1954—86 спартсмен-інструктар ЦСКА, выкладчык Вышэйшага інж.-зенітнага ракетнага вучылішча (Мінск); у 1986—91 трэнер нац. каманды Беларусі па спарт. гімнастыцы. У 1977—80 старшыня Федэрацыі гімнастыкі Беларусі. Сярэбраны прызёр XVII Алімп. гульняў (1960, Рым) у камандным першынстве. Чэмпіён СССР (1960) у практыкаваннях на брусах. Шматразовы чэмпіён Беларусі (1955—67). Сярод выхаванцаў — Н.Кім, А.Малееў (сярэбраны прызёр XX Алімп. гульняў, 1972). З 1991 у ЗША, трэнер па гімнастыцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭКАРДСМЕ́Н (англ. recordsman),
спартсмен (каманда), які ўстанавіў рэкорд у якім-н. відзе спорту на афіц. спаборніцтвах. Р. называюць таксама людзей, якія дасягнулі найб. поспехаў у вытворчай працы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЕМЯШКЕ́ВІЧ (Сяргей Мікалаевіч) (н. 28.8.1966, Мінск),
бел.спартсмен (грэка-рымская барацьба). Засл. майстар спорту (1990). Пераможца Кубка свету (1988), чэмпіён свету (1991, 1993), бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў (1992).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЯВО́ЧКА (Міхаіл Фадзеевіч) (1863, Мінск — ?),
бел.спартсмен-веласіпедыст. Служачы Лібава-Роменскай чыгункі. Пераможца гонак Масква — Ніжні Ноўгарад, Пецярбург — Масква. Чэмпіён Расіі (1894) і Англіі (1896) у гонках на трэку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЁХІН (Мікалай Аляксандравіч) (н. 26.10.1954, Мінск),
бел.спартсмен (фехтаванне на шаблях). Чэмпіён Алімпійскіх гульняў (1980, Масква), свету (1979, 1981) у камандным першынстве, уладальнік Кубка Еўропы (1982), чэмпіён СССР (1981, 1983).