БЛЮМЕНТА́ЛЬ-ТАМА́РЫНА (дзявочае Клімава) Марыя Міхайлаўна
(16.7.1859, С.-Пецярбург — 16.10.1938),
руская актрыса. Нар.арт.СССР (1936). Сцэнічную дзейнасць пачала ў 1887. У 1901—14, 1921—32 у Маскоўскім т-ры Корша, з 1933 у Малым т-ры. Выконвала пераважна ролі старых: Галчыха, Анфуса («Без віны вінаватыя», «Ваўкі і авечкі» А.Астроўскага), Матрона («Улада цемры» Л.Талстога), Матылькова («Слава» В.Гусева) і інш. Мастацтва Блюменталь-Тамарынай вызначалі шчырасць, мяккі гумар, адметная акцёрская тэхніка, здольнасць унутр. пераўвасаблення. З 1915 здымалася ў кіно, у т. л. ў бел. фільмах «Шукальнікі шчасця» (1936), «Дачка Радзімы» (1937).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
І́СТРУ ((Istru) Багдан) (сапр.Бадароў Іван Спірыдонавіч; 13.4.1914, в. Піструены Лазоўскага р-на, Малдова — 25.3.1993),
малдаўскі пісьменнік. Нар. пісьменнік Малдовы (1982). Чл.-кар.АН Малдовы (1984). Скончыў Вышэйшае пед. вучылішча ў г. Ясы (1931). Друкаваўся з 1936. У кнігах вершаў і паэм «Заклінанне» (1937), «Голас Радзімы» (1946), «Ад берага да берага» (1958), «Боль ценяў» (1968), «Тысячы галасоў» (1971), «Татарбунар» (1974), апавяданняў «Шлях да святла» (1947) і інш. адлюстраваў найб. важныя гіст. вехі жыцця малд. народа. Аўтар нарысаў, публіцыстычных і крытычных артыкулаў. На бел. мову асобныя творы І. пераклаў А.Лойка.
Тв.:
Рус.пер. — Избр.: Стихотворения и поэмы. М., 1976.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАКА́Ў (Віктар Афанасьевіч) (22.1.1935, в. Целяшы Слаўгарадскага р-на Магілёўскай вобл. — 10.6.2000),
бел.паэт. Скончыў Магілёўскі пед.ін-т (1958), Мінскую вышэйшую парт. школу (1971). Працаваў настаўнікам, у шклоўскай раённай газеце, у газ. «Звязда», з 1975 у час. «Полымя», з 1982 адказны сакратар. Друкаваўся з 1956. У зб-ках вершаў і паэм «Вернасць» (1968), «Акно ў зялёны сад» (1972), «Пазыўныя» (1975), «Песня і памяць» (1979), «І сноп, і птах, і я...» (1983), «Жыць — палоць» (1995) тэмы любві да радзімы, ваен. дзяцінства, пераемнасць пакаленняў, праблемы сучаснай вёскі. Аўтар нарысаў, крытычных артыкулаў, рэцэнзій.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКАЕ ТАВАРЫ́СТВА ПА СУ́ВЯЗЯХ З СУАЙЧЫ́ННІКАМІ ЗА РУБЯЖО́М, Беларускае таварыства «Радзіма»,
добраахвотная грамадская арг-цыя. Створана ў 1964 (у 1960—64 дзейнічала Бел. секцыя к-та «За вяртанне на Радзіму і развіццё культ. сувязяў з суайчыннікамі»). У 1976 пераўтворана ў Бел.т-ва «Радзіма». Сярод заснавальнікаў Р.Шырма і М.Танк. Асн. кірункі дзейнасці: культ. і эканам. кантакты з аб’яднаннямі землякоў за мяжой і асобнымі суайчыннікамі, перасылка за мяжу л-ры, падручнікаў, кінафільмаў, фотавыставак і інш., арганізацыя курсаў па вывучэнні бел. гісторыі, культуры і мовы, гуманіт. дапамогі ад замежных суайчыннікаў жыхарам Беларусі, якія пацярпелі ад Чарнобыльскай катастрофы 1986 і інш.Т-ва заснавальнік газ. «Голас Радзімы».
азербайджанская паэтэса. Нар. паэтэса Азербайджана (1973). Першы паэт.зб. «Наш голас» (1934) прысвяціла тэме разняволення жанчыны Усходу. У яе тэматычна-багатай спадчыне адлюстраваны подзвіг народа ў гады Вял.Айч. вайны (зб-кі «Любоў да радзімы», «Баявыя песні», «Камал Касымаў», усе 1942), барацьба за мір, самабытнасць і непаўторнасць роднага краю («Мясціны, дзе жывуць успаміны», 1964; «Горная кветка», 1977; «Каханне нараджаецца з намі», 1979, і інш.). Аўтар твораў для дзяцей. Выступае як перакладчык. На бел. мову вершы Д. перакладалі Э.Агняцвет, С.Панізнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Е́ЛЬСКАЕ ПАТРЫЯТЫ́ЧНАЕ ПАДПО́ЛЛЕ Дзейнічала са жн. 1941 да снеж. 1943 у Ельску і Ельскім р-не Гомельскай вобл. ў Вял.Айч. вайну. Мела групы ў Ельску
(кіраўнікі Я.М.Шацко, А.І.Сухамель),
в. Скароднае (М.Н.Драчэўскі), в. Болгарка (І.Р.Шульга). Падпольшчыкі вялі агітработу сярод насельніцтва і ў вайск. фарміраваннях акупантаў (у выніку да партызан перайшло 40 славакаў), распаўсюджвалі зводкі Саўінфармбюро, лістоўкі, падп.газ. «Кліч Радзімы», праводзілі дыверсіі на чыгунцы і інш. аб’ектах ворага, здабывалі для партызан зброю, боепрыпасы, медыкаменты, харч. прадукты, рабілі завалы на дарогах, псавалі тэлефонна-тэлегр. сувязь; балгарская група інфармавала партызан пра рух варожых войск, здабывала зброю, удзельнічала з партызанамі ў дыверсіях.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРУЧКО́Ў (Мікалай Афанасьевіч) (6.1.1911, Масква — 13.4.1994),
расійскі кінаакцёр. Нар.арт.СССР (1965). Герой Сац. Працы (1980). З 1928 у маскоўскім ТРАМе. Вучань М.П.Хмялёва, І.Я.Судакова. Дэбютаваў у фільме «Ускраіна» (1933). Зняўся ў фільмах: «Камсамольск», «На граніцы» (абодва 1938), «Трактарысты» (1939; Дзярж. прэмія СССР 1941), «Ноч у верасні» (1939), «Хлопец з нашага горада» (1942), «У імя Радзімы» (1943), «Несмяротны гарнізон», «Сорак першы» (абодва 1956), «Суд» (1962), «Гнёзды» (1966, у пракаце «Аблудны»), «Гараджане» (1976), «Асабліва важнае заданне» (1981) і інш. Творчай манеры К. ўласцівы схільнасць да сакавітых быт. дэталяў, імкненне да раскрыцця духоўнага свету герояў, псіхалагізму.
Літ.:
Иванова Т.В., Неделин В.А. Николай Крючков. М., 1984.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«МІНСК — ГО́РАД-ГЕРО́Й»,
архітэктурна-скульптурны комплекс у Мінску. Адкрыты 8.5.1985 на Машэрава праспекце на невял. пагорку побач з паркам Перамогі. Аўтары: скульпт.-арх. В.Занковіч, арх. В.Крамарэнка, В.Яўсееў, У.Раманенка. Кампазіцыйны акцэнт — абеліск (выш. 45 м), на грані якога ў верхняй ч. выявы зоркі і лаўровай галінкі; у ніжняй ч. на выступе-блоку дошка з інфарм. тэкстам аб прысваенні Мінску ганаровага звання «Горад-герой». Справа ад абеліска, на невысокім пастаменце, фігура жанчыны (5,5 м) — абагульнены вобраз маці-Радзімы, сімвал Перамогі і славы. Комплекс размешчаны на абліцаванай светла-шэрымі плітамі агляднай пляцоўцы, ад якой зроблены 3 лесвічныя бетонныя сходы.
азербайджанскі паэт.Нар.паэт. Азербайджана (1964). Скончыў Азерб.пед.ін-т (1931). Друкаваўся з 1926. Аўтар зб-каў вершаў «Мроі» (1930), «Другая кніга» (1933), «Любоў да Радзімы» (1942), «Вясна кахання» (1957) і інш., паэт. трылогіі (паэмы «Над Ленінградам», 1948, Дзярж. прэмія СССР 1949; «На Апшэронскай зямлі», 1950; «Над Каспіем», 1958), драмы ў вершах «Хагані» (1955). Значнае месца ў яго творах займаюць тэмы гераізму і барацьбы за мір. На бел. мову асобныя вершы Р. пераклаў У.Шахавец.