ДЫЛЬБАЗІ́ (Мірварыд Паша кызы) (н. 12.8.1912, в. Мусакей Казахскага р-на, Азербайджан),

азербайджанская паэтэса. Нар. паэтэса Азербайджана (1973). Першы паэт. зб. «Наш голас» (1934) прысвяціла тэме разняволення жанчыны Усходу. У яе тэматычна-багатай спадчыне адлюстраваны подзвіг народа ў гады Вял. Айч. вайны (зб-кі «Любоў да радзімы», «Баявыя песні», «Камал Касымаў», усе 1942), барацьба за мір, самабытнасць і непаўторнасць роднага краю («Мясціны, дзе жывуць успаміны», 1964; «Горная кветка», 1977; «Каханне нараджаецца з намі», 1979, і інш.). Аўтар твораў для дзяцей. Выступае як перакладчык. На бел. мову вершы Д. перакладалі Э.Агняцвет, С.Панізнік.

Тв.:

Бел. пер. — [Вершы] // Вышкі над морам. Мн., 1989.

т. 6, с. 281

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)