(3.11.1898, в.Вял. Лепясы Кобрынскага р-на Брэсцкай вобл. — 17.12.1934),
украінскі паэт. Скончыў Кобрынскае гар. вучылішча, вучыўся ў Брэсцкай гімназіі (1912—15). Уваходзіў у кіеўскае літ. аб’яднанне «Ланка». Друкаваўся з 1924. Аўтар паэм «Чэкіст» (1924), «Чабан» (1925), паэт. зб-каў «Далягляды» (1927), «На пажарышчы» (1928), «Палессе» (1931), у якіх адлюстраваў героіку і трагізм грамадз. вайны, апяваў прыгажосць палескага краю. Некат. яго вершы сталі нар. песнямі. Перакладаў творы бел., рус., ням. паэтаў. Рэпрэсіраваны, расстраляны. Рэабілітаваны ў 1957.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАГАНІ́ ШЫРВАНІ́ Афзаладдзін Ібрагім Алі аглы (каля 1120, г. Шэмаха, Азербайджан — 1199),
азербайджанскі паэт, мысліцель. Вывучаў тэалогію, астраномію, філасофію, логіку, юрыспрудэнцыю, араб. і перс. мовы. Служыў пры двары шырваншаха Манучэхра II. Вандраваў па краінах Б. Усходу. Развіў і ўдасканаліў жанры газелі і касыды, у якіх услаўляў прыгажосць і розум чалавека. Жыццю народаў Б. Усходу прысвечана адна з лепшых яго паэм «Падарунак двух Іракаў». Твор у многім аўтабіяграфічны, адлюстроўвае некат. сац.-паліт. абставіны эпохі. Аўтар цыкла філас. элегій «Турэмныя», панегірычных касыд.
Тв.:
Рус.пер. — Лирика. Баку, 1982.
Літ.:
Рзакулизаде С.Д. Общественно-политические и философские взгляды Хагани Ширвани. Баку, 1962.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГА́РДНЕР (Gardner) Джон Чэмплін (21.7.1933, г. Батэйвія, штат Нью-Йорк, ЗША — 14.9.1982),
амерыканскі пісьменнік, гісторык літаратуры, мастак. Аўтар раманаў «Уваскрэсенне» (1966), «Дыялогі з Сонечным» (1972), «Нікелевая гара» (1973), «Кастрычніцкае святло» (1976), «У гарах Самазабойства» (1977), «Кніга Фрэдзі» (1980), «Здані Мікельсана» (1982), аповесцей (зб. «Стараіндыйская абарона», 1974), апавяданняў (зб. «Мастацтва жыць», 1981, і інш.), літаратуразнаўчых даследаванняў. У сваіх творах сцвярджаў гуманіст. ідэалы, маральныя каштоўнасці, прыгажосць натуральнасці і годнасці асобы. Значную ўвагу аддаваў праблемам псіхалогіі і філасофіі пісьменніцкай працы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЫЁСТА (Ariosto) Лудовіка (8.9.1474, горад Рэджа-нель-Эмілія, Італія — 7.1533),
італьянскі паэт і драматург эпохі Адраджэння. Пісаў на лацінскай і італьянскай мовах. Асноўны твор — героіка-рамантычная паэма ў актавах «Неўтаймаваны Раланд» (1516), у якой перапляліся матывы сярэдневяковага эпасу і куртуазнага рыцарскага рамана; працяг паэмы «Закаханы Раланд» М.Баярда. Твор Арыёста з гуманістычным зместам і дасканалай мастацкай формай — узор культуры позняга італьянскага Адраджэння. Паэт па-язычніцку паўнакроўна адлюстраваў прыгажосць і радасці зямнога жыцця. Вытанчаная іронія надае паэме жартаўлівы характар. Стваральнік італьянскай «вучонай камедыі» («Шкатулка», 1508; «Зводніца», 1529, і іншыя).
Тв.:
Рус.пер. — Неистовый Роланд: Песни I—XXV. М.,1993.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРАНО́ЎСКІ Анатоль Васілевіч (н. 9.5.1937, г. Мінск),
бел. жывапісец, педагог. Засл. дз. маст. Беларусі (1992). Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1965). З 1966 выкладчык, з 1993 праф.Бел. акадэміі мастацтваў. Працуе ў жанрах тэматычнай карціны, партрэта, пейзажа, нацюрморта. Яго творам уласцівы эмацыянальнасць, лірычнасць, каларыстычная насычанасць. З паэт. пранікнёнасцю перадае прыгажосцьбел. краявідаў: «Беларускі матыў» (1968), «Воблакі плывуць над зямлёй роднай» (1977), «Мазырскі край» (1980), «Вясна на Прыпяці» і «Зямля мая залатых бяроз» (1981). Сярод інш. твораў: «Маці. 1941 год» (1972), «Партрэт Капыловіча Пятра Мікалаевіча» (1980), «Купалле» (1982), «Гнёзды» і «Дарога дзяцінства» (абодва 1993), «Мелодыі восені» і «Нараджэнне вясны» (1995).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛДАГАЛІ́ЕЎ Туманбай (н. 20.3.1935, в. Жарсу Алмацінскай вобл., Казахстан),
казахскі паэт. Скончыў Казахскі ун-т (Алма-Ата, 1956). Друкуецца з 1954. Першая кн. вершаў і паэм «Студэнцкі сшытак» (1957). У зб-ках паэзіі «Каміла» (1960), «Дачка Алатау» (1963), «Новы сшытак» (1967), «Птушкі прылятаюць» (1978), «Дваццаць пятая вясна» (1980), «Пісьмёны на сэрцы» (1981, Дзярж. прэмія Казахстана 1983), «Далёкія гады, незабыўныя людзі» (1989) і інш. гісторыя і сучаснасць, творчая праца і багацце духоўнага свету чалавека, каханне, прыгажосць і самабытнасць роднай зямлі. Многія яго вершы пакладзены на музыку. На бел. мову асобныя творы М. пераклала В.Коўтун.
мангольскі пісьменнік; адзін з заснавальнікаў сучаснай манг. л-ры. Вучыўся ў Ін-це нац. меншасцей у Ленінградзе (1925), Берліне, Лейпцыгу (1926—29). Літ. дзейнасць пачаў у 1923. Аўтар грамадз. лірыкі, у т. л. вершаў «Мая радзіма», «Чатыры пары года», «Новая Манголія», цыкла «Здароўе» (1935), аповесці «Нечуваныя падзеі» (1933), антыфеад. муз. драмы «Каля трох узгоркаў» (1934), апавяданняў, лірычных мініяцюр у прозе. У творах апяваў прыгажосць роднага краю, сац. пераўтварэнні ў краіне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УСЦІ́НАВА Таццяна Аляксееўна (н. 1.1.1909, г. Цвер, Расія),
расійскі балетмайстар. Нар.арт.СССР (1961). Скончыла Маскоўскае харэаграфічнае вучылішча (1931). У 1933—43 кіраўнік танц. групы і актрыса Т-ра юнага гледача ў Маскве. З 1938 гал. балетмайстар Рус.нар. хору імя Пятніцкага. Развівала традыцыі рус.нар. танца. Сярод пастановак танцаў: «Маскоўскія карагоды», «Варонежскі карагод», «Гусачок» і інш. Стварыла харэаграфічныя кампазіцыі на сучасныя тэмы: «Зорны карагод», «Прывітанне, Волга», «Сказ пра рускую зямлю» («Вярбінка») і інш. Аўтар кніг «Рускія танцы» (1955), «Берагчы прыгажосць рускага танца» (1959), «Зорны карагод. Сучасныя сюжэтныя танцы» (1964), «Рускі народны танец» (1976) і інш.Дзярж. прэміі СССР 1949, 1952. Дзярж. прэмія Расіі імя Глінкі 1971.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МДЫВА́НІ Андрэй Юр’евіч (н. 1.10.1937, Тбілісі),
бел. кампазітар, педагог. Засл. дз. маст. Беларусі (1982). Скончыў Бел. кансерваторыю (1969, клас А.Багатырова), з 1978 выкладае ў Бел. акадэміі музыкі (з 1993 праф.). Найб. значныя дасягненні ў галінах сцэн., аркестравай (сімфанічнай і для нар. інструментаў) і хар. музыкі. Асн. тэмы творчасці — гісторыя і сучаснасць, філас. ідэі і канцэпцыі, своеасабліва звязаныя з нац. праблематыкай. Адметная рыса стылю — накіраванасць на прыгажосць. Як мастак належыць да экспрэсіўнага крыла рамантызму, узбагачанага практыкай 20 ст. У галіне сімф. музыкі — прыхільнік высокага сімфанізму, адзін з заснавальнікаў праграмнай сімфоніі на нац. тэматыку; у харавой музыцы аднавіў на новай аснове традыцыі візант. песнапення і правасл. спеву, стварыў падставу для фальклорна арыентаванага кірунку; у музыцы для нар. аркестра — жанрыст, стваральнік нар.-арк. сімфанізму. Яго тэатр. музыцы ўласцівы яскравая вобразнасць і эмац. спалучэнне эпічнасці з напружаным дынамізмам і кантрастнасцю. Індывід. стыль М. характарызуюць тэатральнасць мыслення, змястоўнасць і глыбіня маст. задум, каларыстычнасць, прыгажосць інтанавання і выразнасць муз. мовы. Сярод твораў: балет «Страсці» («Рагнеда», паст. 1995, Дзярж. прэмія Беларусі 1996), муз. камедыя «Дзяніс Давыдаў» (паст. 1982, Саратаў; 1985. Мінск), араторыі «Ванька-Устанька» (1972), «Вольнасць» (1977); 8 сімфоній (1969—99, у т. л. 5-я «Памяць Зямлі» для нар.арк., 1984, і 6-я «Полацкія пісьмёны», 1987; Дзярж. прэмія Беларусі 1988), канцэрты для віяланчэлі з арк. (1980), для арк. (1981), уверцюры, паэмы, п’есы для сімф.арк., п’есы для стр. і нар.арк., хар. цыклы «Снапочак», «Вясельныя песні», «Вясельнае застолле», «Янка Купала», «Русь святая» для хору a capella, канцэрты «Прымхі», «Паўночныя кветкі» для хору з суправаджэннем; вак. цыклы, рамансы, музыка для драм.т-ра і кіно.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРДЗЕ́ЙЧАЎ Уладзімір Рыгоравіч (н. 5.3.1930, г.п. Касторнае Курскай вобл., Расія),
рускі паэт, перакладчык. Скончыў Літ.ін-т імя Горкага (1957). Друкуецца з 1950. У вершах, прасякнутых тонкім лірызмам і філас. роздумам, апяваецца прыгажосцьрус. прыроды, дружба і каханне (зб. «Мікітавы камяні», 1957; «Сваімі словамі», 1964; «Пара чаромхі», 1971; «Мяжа», 1979; «У родным коле», 1984, і інш.). Пераклаў на рус. мову творы А.Зарыцкага (кн. «Сустрэча з восенню», 1975; з М.Сідарэнкам), Н.Гілевіча (зб. «Мой белы дзень», 1980, з П.Кошалем і С.Кузняцовай), асобныя вершы бел. паэтаў (зб. «Спасціжэнне», 1990). На бел. мову тв. Гардзейчава пераклалі А.Вярцінскі, В.Зуёнак, Лось.