горад на ПнУ КНДР. Адм. ц.правінцыі Канвандо. Каля 400 тыс.ж. (1990). Порт на Японскім моры. Вузел чыгунак і аўтадарог. Машынабудаванне (у т. л. судна- і вагонабудаванне), хім., харчасмакавая (у т. л. рыбакансервавая), тэкст.прам-сць; вытв-сць будматэрыялаў. Рыбалоўная база. Паблізу Вансана буйны з-д каляровых металаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БА́СКІ (саманазва эўскалдунак),
народ у Іспаніі (правінцыі Навара, Гіпускаа, Біская, Алава), Францыі (дэпартамент Ніжнія Пірэнеі), а таксама ў Лац. Амерыцы (эмігранты). Агульная колькасць 1,09 млн.чал. (1987), у т. л. 800 тыс. у Іспаніі і 130 тыс. у Францыі. Гавораць на баскскай мове. Паводле веравызнання — католікі. Гл. таксама Баскаў краіна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́ЙРА (Beira),
горад на У Мазамбіка, на ўзбярэжжы Мазамбікскага праліва Індыйскага ак.Адм. ц.правінцыі Сафала. Засн. ў 1891. 246 тыс.ж. (1986). Вузел чыгунак і аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Важны марскі порт, абслугоўвае таксама Зімбабве, Замбію, Малаві і паўд.-ўсх. раёны Заіра. Харч., тэкст., дрэваапр., металаапр.прам-сць; нафтаперапрацоўка. Веласіпедная фабрыка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРЫ́НДЫЗІ (Brindisi),
горад на Пд Італіі. Адм. ц.правінцыі Брындызі. Вядомы з 10 ст. да н.э. 93 тыс.ж. (1990). Трансп. вузел. Аэрапорт. Порт у прал. Отранта. Нафтаперапр. і нафтахім. камбінаты; авіяц., трубапракатны з-ды. Харч. (у т. л. рыбаапрацоўчая) прам-сць. Арх. помнікі 11—18 ст. Ваенна-марская база.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АГАДЫ́Р,
горад на ПдЗ Марока. Адм. ц.правінцыі Агадыр. Засн. ў 16 ст. 779 тыс.ж. (з прыгарадамі; 1990). Порт на ўзбярэжжы Атлантычнага ак.Міжнар. аэрапорт. Буйны рыбапрамысл. цэнтр. Вываз рыбных кансерваў, цытрусаў, ранняй агародніны, рудаў каляровых металаў. Цэм.з-д. Цэнтр турызму і адпачынку. Моцна пацярпеў ад землетрасення ў 1960.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРА́ТА (Prato),
горад у Цэнтр. Італіі, у правінцыі Фларэнцыя, у вобл. Таскана. Каля 180 тыс.ж. (2000). У эканам. адносінах цесна звязаны з г. Фларэнцыя. Цэнтр тэкст. прам-сці (з 13 ст., шарсцяныя тканіны, дыванаткацтва). Развіты тэкст. машынабудаванне, хім., гарбарная, швейная, харч.прам-сць. Маст. галерэя. Арх. помнікі 12—15 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЭНЬСІ́,
горад на ПнУ Кітая, у правінцыі Ляанін. 751 тыс.ж. (1989). Вузел чыгунак і аўтамаб. дарог. Адзін з гал. цэнтраў чорнай металургіі краіны, здабыча жал. руды і каксавальных вуглёў, вытв-сць вогнетрывалых матэрыялаў, кіслот, угнаенняў. Маш.-буд. (у т. л.вытв-сцьтрансп. сродкаў), хім., цэм., дрэваапр.прам-сць. Горны ін-т.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАДАХО́С (Badajoz),
горад на ПдЗ Іспаніі, у аўтаномнай вобласці Эстрэмадура, на р. Гвадыяна. Адм. ц.правінцыі Бадахос. Засн. рымлянамі ў 1 ст. 127 тыс.ж. (1990). Транзітны гандлёвы пункт каля мяжы з Партугаліяй. Гарбарная, тэкст., фаянсавая, мылаварная прам-сць, вінаробства. Араб. замак (11 ст.), гатычны сабор (13 ст.), арачны мост (16 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АПУЛЕ́Й САТУРНІ́Н (Луцый) (Lucius Apuleius Saturninus; ? — 100 да н.э.),
рымскі паліт. дзеяч, папуляр. Нар. трыбун. У 104 — квестар, кіраваў у Остыі ўвозам хлеба. У 101 выступіў з выкрыццём сенатараў, падкупленых пасламі цара Пантыйскай дзяржавы Мітрыдата VI Еўпатара. Правёў праз нар. сход законы аб надзяленні зямлёй ветэранаў Марыя і вывядзенні калоній у правінцыі. Забіты прыхільнікамі аптыматаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЬМЕРЫ́Я (Almeria),
горад на Пд Іспаніі, у аўт. вобласці Андалусія. Адм. ц.правінцыі Альмерыя. 141 тыс.ж. (1981). Порт на Міжземным м.Харч., лёгкая, цэлюлозна-папяровая, цэментная прам-сць, вытв-сцьмуз. інструментаў; вінаробства. Руіны арабскай крэпасці Алькасаба (8—11 ст.), сабор (15—16 ст.).
Да арт.Альмекі. Каменная галава — помнік альмекскай манументальнай скульптуры.