паводле старажытнагрэчаскага падання астраўны кантынент, які існаваў 10—12 тыс. гадоў назад і быў заселены культ. і магутным племенем атлантаў. Першае ўпамінанне пра Атлантыду захавалася ў творах Платона (дыялогі «Тымей» і «Крытай»), Факт існавання, месца знаходжання і прычыны знікнення Атлантыды не высветлены. Найб. верагодна, што востраў знаходзіўся ў Атлантычным ак. на З ад Іспаніі, у выніку землетрасення апусціўся на дно акіяна. Праблемай Атлантыды займаецца спец. галіна навукі — атланталогія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАЖБО́Г,
язычніцкае бажаство ўсх. славян, бог сонца і агню; пазней бог земляробства, урадлівасці, дабрабыту. Сын Сварога. У Кіеўскай Русі Д. пакланяліся (яго ідал быў пастаўлены побач з Перуном і інш. багамі на капішчы за церамным дваром у Кіеве). Як сімвалічны вобраз трапляецца ў стараж.-рус. л-ры (першае ўпамінанне ў «Аповесці мінулых гадоў» пад 980). У «Слове аб палку Ігаравым» Д. выступае як продак і апякун Русі і стараж.-рус. народа.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
І́ШТВАН IСвяты
(István 1 Szent),
Стэфан I (каля 975—15.8.1038), князь (з 997), першы кароль Венгрыі [1001—38]. З дынастыі Арпадаў. Увёў у Венгрыі хрысціянства ў якасці дзярж рэлігіі, каля 1000 засн.першае архіепіскапства. Ліквідаваў племянны падзел краіны, увёў адм.-тэр. акругі — каралеўскія камітаты. У 1030 адбіў уварванне ням. войска ў Венгрыю. У 1083 кананізаваны каталіцкай царквой.
Літ.:
Краткая история Венгрии: С древнейших времен до наших дней. М., 1991.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСТРАМА́ (Аляксандр Якаўлевіч) (14.10.1921, в.Першае Мая Рэчыцкага р-на Гомельскай вобл. — 13.2.1993),
поўны кавалер ордэна Славы. З 1940 працаваў на чыгунцы ў Магілёве. У Вял.Айч. вайну партызан-падрыўнік, з ліст. 1943 на фронце, кулямётчык. Вызначыўся ў 1943 у баі каля г.п. Парычы Гомельскай вобл., у 1944 пры фарсіраванні воднага рубяжа і ў баях на плацдарме ў Польшчы, у 1945 у баях ва Усх. Прусіі. Пасля вайны працаваў на радзіме.
дзяржаўны і ваенны дзеяч Парагвая. Узначаліў першае парагвайскае пасольства ў Еўропу (1853—54), у час якога адстойваў эканам. і паліт. суверэнітэт краіны. Прэзідэнт у 1862—70; заахвочваў развіццё нац. эканомікі і культуры, абмежаваў буйное землеўладанне. У 1865—70 у час вайны Парагвая з кааліцыяй Аргенціны, Бразіліі і Уругвая (гл.Парагвайская вайна) камандаваў парагвайскай арміяй і паказаў сябе таленавітым палкаводцам. Загінуў у баі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́ЛГА-УРА́ЛЬСКІ НАФТАГАЗАНО́СНЫ БАСЕ́ЙН,
у Расійскай Федэрацыі. Абмежаваны на У Уралам, на Пд Прыкаспійскай упадзінай, на Пн Ціманскім кражам, на З Сысальскім, Капельніцкім, Токмаўскім скляпеннямі і Варонежскім масівам. Агульная пл. 700 тыс.км². Першае радовішча нафты адкрыта ў 1929. Больш за 900 нафтавых і 500 газавых радовішчаў. Прамысл. паклады прыўрочаны да адкладаў дэвону, карбону, пярмі. Прадуктыўныя гарызонты на глыб. ад 0,5 да 5 км і больш. Асн. радовішчы: Рамашкінскае, Арэнбургскае, Туймазінскае, Шкапаўскае, Арланскае і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУ́РБІН (Durbin) Дзіна [сапр.Ме
(Мае) Эдна; н. 4.12.1921, Нью-Йорк], амерыканская кінаактрыса. У кіно з 1936. Папулярная ў канцы 1930 — пач. 1940-х г. у ролях абаяльных гераінь у муз. камедыях: «Сто мужчын і адна дзяўчына», «Першае каханне» (у пракаце «Першы баль»),
«Гэта пачалося з Евы» (у пракаце «Шлюб паняволі»), «Сястра яго дварэцкага» і інш. Не здолеўшы пераадолець інерцыю аднатыпных персанажаў, актрыса губляла сваіх гледачоў. Пасля 1949 у кіно не здымалася.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАКІЁР (Аляксандр Барысавіч) (28.5. 1824, г. Таганрог, Расія —9.2.1870),
расійскі гісторык. Скончыў Маскоўскі ун-т (1845). Служыў у Мін-ве юстыцыі, супрацоўнічаў у часопісах «Современник», «Отечественные записки», «Русский вестник» і інш. Працы па гісторыі рас. знешняй палітыкі і землеўладання, геральдыцы і інш.Асн. твор — «Руская геральдыка» (1855, Дзямідаўская прэмія 1856) — першае падобнае навук. даследаванне ў рас. гістарыяграфіі, у якім таксама даецца першы нарыс рас. сфрагістыкі (навукі аб пячатках).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІХЕ́ЕНКА (Анатоль Міхайлавіч) (н. 4.2. 1930, б.в. Сітнікі, Полацкі р-н Віцебскай вобл.),
бел. самадзейны разьбяр па дрэве. Працуе пераважна ў галіне дробнай пластыкі. Аўтар кампазіцый на фальклорныя, літ., гіст. тэмы. Творы вызначаюцца смелымі выразнымі ракурсамі, абагульненай плоскаснай манерай разьбы: «Хадакі да У.І.Леніна», «Гусляр», «Пойдзем у партызаны» (усе 1970), сувенірныя шахматы (1975), «Несцерка» (1976), «Дзед Талаш» (1977), «Партызаны» (1978), «Першае каханне» (1979), «Лявоніха» (1980) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́НІПЕГ, Уініпег (Winnipeg),
горад на Пд Канады, на р. Асінібайн пры яе ўпадзенні ў р. Рэд-Рывер. Адм. ц. правінцыі Манітоба. Першае паселішча еўрапейцаў на месцы Вініпега засн. ў 1738; назву атрымаў у 1873. 652,4 тыс.ж. (1993). Важны вузел трансканадскіх чыгунак і шашэйных дарог. Міжнар. аэрапорт. Гандлёва-размеркавальны цэнтр стэпавых тэрыторый Канады. Рынак збожжа (пераважна пшаніцы) сусв. значэння. Харч. (мясакансервавая, мукамольная, малочная, маслабойная), швейная, мэблевая, паліграф., хім., электратэхн., нафтаперапр., металаапр., маш.-буд.прам-сць. 2 ун-ты.