ПЕТРАВЫ́Х (Марыя Сяргееўна) (26.3.1908, пас. Норскі Пасад Яраслаўскай вобл., Расія — 1.6.1979),
руская паэтэса, перакладчыца. Скончыла Маскоўскі ун-т (1930). Друкавалася з 1930. У паэт. зб-ках «Далёкае дрэва» (1968), «Рыса гарызонту» (апубл. 1986) і інш. лірыка кахання, тэмы творчасці, прыроды, смерці. Паэзіі П. уласцівы спавядальнасць, шчырасць пачуцця, прага высокага духоўнага ідэалу. З 1935 выступала як перакладчык з арм., груз., літ., польск. і інш. моў.
Тв.:
Избранное. М., 1991;
Костер в ночи: Стихи и переводы. Ярославль, 1991;
Назначь мне свиданье! М., 2000;
Прикосновение ветра: Стихи, письма, переводы. М., 2000.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЬГЕ́РД (1296 — май 1377),
князь крэўскі і віцебскі, вял. князь ВКЛ [1345—77]. Сын Гедзіміна. Атрымаў ад бацькі Крэўскае княства. Каля 1318 ажаніўся з віцебскай князёўнай Марыяй Яраслаўнай і ў хуткім часе стаў віцебскім князем. Пасля смерці Гедзіміна, калі Вільня і велікакняжацкі пасад дасталіся яго малодшаму брату Яўнуту, арганізаваў супраць яго змову з братам Кейстутам. Кейстут заняў Вільню і захапіў Яўнута, аднак велікакняжацкі пасад дастаўся Альгерду, што сведчыла аб прызнанні Кейстутам дамінуючага месца бел. зямель у дзяржаве. Альгерд паспяхова вёў палітыку, накіраваную на канчатковае аб’яднанне ўсх.-слав. зямель у адзінай дзяржаве. Да ВКЛ было далучана Чарнігава-Северскае княства (1340-я г.), у паліт. залежнасці ад яго апынулася Смаленскае (1350-я г.). Імкнуўся пашырыць свой уплыў на Цвярское княства, што абвастрыла яго адносіны з Масквой. Ажыццявіў 3 паходы на Маскву (1368, 1370, 1372). У бітве каля Сініх Водаў 1362 разбіў татараў і далучыў да ВКЛ Падолле. Авалодаў Кіевам і пасадзіў там князем свайго сына Уладзіміра. У выніку барацьбы з польск каралём Казімірам III за Галіцкую і Валынскую землі яму дасталася (1377) апошняя. Шмат разоў узначальваў войска для адпору агрэсіі Тэўтонскага ордэна. За час яго княжання тэр.ВКЛ павялічылася больш як у 2 разы, што было на карысць бел. землям, забяспечвала ім вядучае месца ў дзярж. жыцці, спрыяла развіццю эканомікі і культуры ВКЛ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЫКО́ЎСКІ (Валерый Фёдаравіч) (н. 2.8.1934, г. Паўлаўскі Пасад Маскоўскай вобл.),
савецкі касманаўт. Двойчы Герой Сав. Саюза (1963, 1976), лётчык-касманаўт СССР (1963). Скончыў Качынскае ваен.авіяц. вучылішча лётчыкаў (1955), Ваенна-паветр.інж. акадэмію імя М.Я.Жукоўскага (1968). З 1960 у атрадзе касманаўтаў. 14—19.6.1963 здзейсніў палёт на касм. караблі «Усход-5» адначасова з палётам В.У.Церашковай на касм. караблі «Усход-6», 15—23.9.1976 з У.В.Аксёнавым — на касм. караблі «Саюз-22», 26.8—3.9.1978 з З.Енам (касманаўт б. ГДР) — на караблі «Саюз-31» і арбітальным комплексе «Салют-6» — «Саюз-29». У космасе правёў 20,7 сут.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРАДСКІ́ ГАЛАВА́,
службовая асоба ў Рас. імперыі. Узначальваў гарадскую думу і гарадскую ўправу. Пасада ўведзена ў 1785. Паводле гарадской рэформы 1870—75 гарадскі галава выбіраўся на 4 гады гар. думай і зацвярджаўся міністрам унутр. спраў (у губ. гарадах) або губернатарам. У невял. гарадах выконваў функцыі гар. управы. Сумяшчэнне ў асобе гарадской галавы пасад старшыні гар. управы і старшыні гар. думы абмяжоўвала дзейнасць апошняй і пакідала магчымасць самавольства. З 1892 гарадскі галава лічыўся чыноўнікам дзярж. службы. Паводле закону ад 16.6.1870 на пасады гарадской галавы і яго намеснікаў забаранялася выбіраць яўрэяў, што асабліва датычыла бел. губерняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МСЦІСЛА́Ў РАМА́НАВІЧ (у хрышчэнні Барыс, мянушка Стары; ? — 1223),
князь. Сын вял. князя кіеўскага Рамана Расціславіча (? — 1180), які, паводле В.М.Тацішчава, «пакінуў пасля сябе сына Мсціслава, якому збудаваў горад Мсціслаў у вобласці Смаленскай і там загадаў яму пад уладаю стрыя яго быць». У 1197 Давыд Расціславаіч завяшчаў яму Смаленск, у якім М.Р. княжыў да 1212—14. У 1210 заключыў гандл. дагавор з Рыгай. Паміж 1212—14 захапіў Кіеў, у 1219 перайшоў на княжанне ў Галіч, а кіеўскі пасад перадаў Уладзіміру Рурыкавічу. Пазней вярнуўся княжыць у Кіеў. Загінуў у бітве з мангола-татарамі на р. Калка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАГІСТРАТУ́РА (ад лац. magistratus саноўнік, начальнік),
1) у Стараж. Рыме сукупнасць найвышэйшых дзярж.пасад, т.зв. магістратаў рымскіх (найвышэйшымі былі дыктатар, консул, прэтар, ваен. трыбун). Выбіраліся нар. сходамі, т.зв.каміцыямі, тэрмінам на 1 год. У 1 ст. н.э. з пераходам вышэйшай улады да імператара страцілі значэнне.
2) У сучасным канстытуцыйным праве карпарацыя службоўцаў, якія непасрэдна ажыццяўляюць функцыі суда і пракурорскага нагляду; у ЗША — сукупнасць усіх дзярж. чыноўнікаў.
3) Сістэма і форма падрыхтоўкі спецыялістаў з закончанай вышэйшай адукацыяй (са ступенню бакалаўра) у большасці краін на працягу 1—2 гадоў, на Беларусі — 1,5—2 гады. Гл. таксама Магістр.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЗО́Ў,
горад у Рас. Федэрацыі, у Растоўскай вобл. Порт на р. Дон, за 7 км ад упадзення ракі ў Таганрогскі заліў Азоўскага мора. Чыг. станцыя. 81 тыс.ж. (1992). Машынабудаўнічая (кавальска-прэсавае, гандл. абсталяванне, рыбалавецкія судны), лёгкая, харч. прамысловасць. Гіст.-краязнаўчы музей.
У 10—11 ст. Азоў у складзе Тмутараканскага княства. Каля 1067 захоплены полаўцамі (назвалі яго Азак). З 13 ст. горад у Залатой Ардзе, з 1471 тур.ваен. крэпасць. У 1637—42 Азовам валодалі данскія казакі. У 1696 узяты войскамі Пятра I, у 1711 вернуты Турцыі. З 1739 у Расіі. У 1775—82 цэнтр Азоўскай губ., пазней ваен. крэпасць. З 1810 пасад Растоўскага пав. Екацярынаслаўскай губ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДРУ́ЖКІ,
вясельныя чыны з бліжэйшай світы маладой (незамужняя сястра, дачка хросных бацькоў, блізкія сяброўкі) або маладога (нежанаты брат, блізкія сваякі, сябры). Д. нявесты (баяркі, бальшанкі, паднявесціны, шаферкі) суправаджалі яе на працягу вяселля ў яе хаце да ад’езду ў дом маладога. Галоўнай была старшая Д., якая разам з маладой хадзіла на запросіны, удзельнічала ў выпяканні каравая, віла вянок на суборную суботу, расплятала і заплятала касу на пасадзе і г.д. Старшы Д. з боку жаніха разам з ім хадзіў запрашаць на вяселле радню, ехаў за маладой, садзіў маладога на пасад, трымаў вянок над яго галавой у час вянчання. Звычайна колькасць Д. была няцотнай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕАРГІ́ЕЎ (Кіман) (11.8.1882, г. Пазарджык, Балгарыя — 28.9.1969),
дзярж. і паліт. дзеяч Балгарыі. Двойчы Герой Сац. Працы НРБ (1962, 1967). Скончыў ваен. школу ў Сафіі. Чл.паліт. партый і арг-цый: «Народная змова» (1921—23), «Дэмакратычная змова» (1923—31), «Звяно» (1931—34). У 1926—28 міністр транспарту, поштаў і тэлеграфа. Пасля ўзначаленага ім дзярж. перавароту (1934) стаў прэм’ер-міністрам (да 1935). У 1944—46 кіраўнік першага ўрада Айчыннага фронту Балгарыі. У 1944—49 старшыня паліт. партыі Нар. саюз «Звяно». Пазней займаў шэраг кіруючых парт. і дзярж.пасад, у т. л.нам. старшыні (1946—50, 1959—62), нам. старшыні Нац. савета Айч. фронту (1962).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НО́ВАТНЫ ((Novotný) Антанін) (10.12.1904, Летняні, каля г. Прага — 28.1.1975),
дзяржаўны і паліт. дзеяч Чэхаславакіі. Чл.Камуніст. партыі Чэхаславакіі (КПЧ) з 1921, яе ЦК (1946—68). З 1928 удзельнік рабочага руху. У 2-ю сусв. вайну вязень канцэнтрацыйнага лагера Маўтгаўзен. 1-ы сакратар Пражскага абкома (1945—53). пасля смерці К.Готвальда 1-ы сакратар ЦК КПЧ (1953—68), да пач. 1960-х г. працягваў палітыку свайго папярэдніка. Прэзідэнт Чэхаславакіі (1957—68). На студзеньскім (1968) пленуме ЦК КПЧ абвінавачаны ў правядзенні памылковай ідэалаг., эканам. і нац. палітыкі, адхілены ад кіраўніцтва партыяй, а пазней ад усіх інш.пасад. Адстаўка Н. паспрыяла пачатку «Пражскай вясны».