хімічнае злучэнне, якое дабаўляюць у маторнае паліва для прадухілення яго дэтанацыі ў цыліндрах рухавікоў. Найб. пашыраны тэтраэтылсвінец (ТЭС — «этылавая вадкасць»), яго канцэнтрацыя ў паліве менш за 1%. Маторнае паліва з ТЭС (этыліраванае) таксічнае, пры рабоце з ім патрэбны меры перасцярогі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЗЫ́РСКІ НАФТАПЕРАПРАЦО́ЎЧЫ ЗАВО́Д.
Будаўніцтва пачата ў 1971 у г. Мазыр Гомельскай вобл. У 1975 пушчана першая ўстаноўка па перапрацоўцы нафты, у 1977 пачала працаваць бітумная ўстаноўка. З 1994 адкрытае акц.т-ва ў складзе рас.-бел. адкрытага акц.т-ва «Нафтагазавая кампанія «Слаўнафта». Працуе на бел. нафце і з нафтаправода «Дружба». Вядзецца рэканструкцыя для больш глыбокай перапрацоўкі нафты і павышэння якасці нафтапрадуктаў. Асн. прадукцыя (1999): аўтамаб. бензіны, рэактыўнае паліва, мазут, дызельнае паліва, вакуумны газойль, пячное паліва, бітумы нафтавыя, звадкаваны газ, сера тэхнічная.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭАКТЫ́ЎНЫ РУХ,
рух цел пад дзеяннем рэактыўнай цягі. У тэхніцы ажыццяўляецца з дапамогай рэактыўных рухавікоў за кошт выцякання газаў, што ўтвараюцца пры згаранні рэактыўнага паліва. Бывае і ў прыродзе сярод жывёл (медуза, каракаціца, кальмар) і раслін (шалёны агурок). Тэорыю Р.р. (рух ракеты з улікам змены яе масы) распрацаваў К.Э.Цыялкоўскі. Скорасць Р.р. v у любы момант часу t вызначаецца формулай Цыялкоўскага: v = u [ln(M1 + M2) − ln(M1 + M)], дзе u — адносная скорасць выцякання газу з рухавіка, M1, M2 і M — адпаведна масы ракеты, згарэлага паліва і паліва, што засталося.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАКАМАБІ́ЛЬ (франц. locomobile ад лац. locus месца + mobilis рухомы),
перасоўная ці стацыянарная парасілавая ўстаноўка Мае поршневую паравую машыну і паравы кацёл, аб’яднаныя ў адзін агрэгат. У якасці паліва выкарыстоўваліся адходы вытв-сці (напр., кастрыца, трэскі, пілавінне) або мясц.паліва (торф, дровы). Непатрабавальны да якасці вады і паліва. Выкарыстоўваўся як сілавая машына ці крыніца пары ў сельскай гаспадарцы і на невял. прамысл. прадпрыемствах для тэхнал. мэт, напр., варкі, сушкі, ацяплення. З 1960-х г. вытворчасць Л. ў б.СССР прыпынена з-за іх малой эканамічнасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭА́КТАР-РАЗМНАЖА́ЛЬНІК,
разнавіднасць ядзернага рэактара, у якім «спальванне» ядз.паліва суправаджаецца расшыранай вытв-сцю другаснага ядз.паліва.
У Р.-р. нейтроны, што вызваляюцца ў працэсе дзялення ядраў (напр., урану-235 у рэактарах-канвектарах), узаемадзейнічаюць з ядрамі сыравіннага матэрыялу (напр., урану-238), у выніку чаго атрымліваецца другаснае ядз.паліва (плутоній-239). Узноўленае і спаленае палівы могуць быць таксама ізатопамі аднаго і таго ж хім. элемента (рэактар-брыдэр), напр., спальваецца і ўзнаўляецца плутоній-239. Р.-р. выкарыстоўваюцца для атрымання штучных падзельных матэрыялаў, а таксама «спальвання» урану-238 для атрымання электраэнергіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЗАГЕНЕРА́ТАРНЫ АЎТАМАБІ́ЛЬ,
аўтамабіль, газавы рухавік якога працуе на газе ад убудаванага газагенератара. У якасці паліва выкарыстоўваюцца драўляныя цуркі, буры і драўняны вугаль, паўкокс і інш. Прызначаны для эксплуатацыі ў раёнах, аддаленых ад месцаў вытв-сці вадкага паліва. У СССР распрацаваны ў 1923, серыйны выпуск (ЗІС-13) асвоены ў 1938.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВА́ДКАСНЫ РАКЕ́ТНЫ РУХАВІ́К,
ракетны рухавік, які працуе на вадкім паліве; асн. тып рухавікоў касм. апаратаў. Схему рухавіка распрацаваў К.Э.Цыялкоўскі (1903). Адрозніваюць асноўныя (для разгону ракеты) і дапаможныя (рулявыя, тармазныя і інш.). У залежнасці ад акісляльніку бываюць кіслародныя, азотнакіслотныя, фторныя і інш. Гаручае — газа, вадарод, аміяк і інш.
Складаецца з камеры згарання, рэактыўнага сапла, сістэм сілкавання, рэгулявання падачы і ўзгарання паліва і дапаможных агрэгатаў. Сістэма сілкавання палівам — выцясняльная (газабалонная) ці турбапомпавая. Гаручае і акісляльнік змешваюцца і ўзгараюцца ў камеры, адкуль газавы струмень праз сапло з вял. скорасцю выкідваецца ў навакольнае асяроддзе і стварае цягу. Асн. ахалоджванне камеры ажыццяўляецца цёкам гаручага па каналах у сценцы. У сучасных вадкасных ракетных рухавіках выкарыстоўваецца двухкампанентнае ракетнае паліва (складаецца з акісляльніку і гаручага, якія захоўваюцца ў асобных баках) і аднакампанентнае (вадкасць, здольная да каталітычнага раскладання). Выкарыстоўваюцца таксама ў балістычных ракетах далёкага дзеяння, зенітных кіроўных ракетах і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПО́ЛЫМНАЯ ПЕЧ,
прамысловая печ, у якой цеплата атрымліваецца ад непасрэднага згарання паліва, перадаецца вырабам (матэрыялам) выпрамяненнем і канвекцыяй ад газападобных прадуктаў гарэння, а таксама выпрамяненнем ад распаленай муроўкі. Да П.п. адносяцца некаторыя награвальныя печы (напр., вярчальная печ, камерная печ), плавільныя печы і тэрмічныя печы. Цвёрдае, вадкае ці газападобнае паліва згарае ў топцы печы або ў яе рабочай прасторы.