МАЗУ́Т,
астатак пасля атм. перагонкі нафты (адгонкі бензінавых, газавых і газойлевых фракцый). Густая вадкасць цёмна-рудога колеру, шчыльн. 890—1000 кг/м3, т-ра застывання 10—40 °C, цеплата згарання 39,4—40,7 МДж/кг. Выхад М. складае 50% ад масы нафты. Выкарыстоўваюць як вадкае кацельнае паліва, прадукты вакуумнай дыстыляцыі М. — як сыравіну для атрымання маторнага паліва, змазачных масел. Гл. таксама Гудрон.
т. 9, с. 512
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)