КВІНТЭСЕ́НЦЫЯ (ад лац. quinta essentia пятая сутнасць),
аснова, самая сутнасць чаго-н. У антычнай натурфіласофіі К. — эфір, уведзены Арыстоцелем, найтанчэйшы пяты элемент (стыхія) побач з вадой, зямлёй, паветрам і агнём; пазней — найтанчэйшая субстанцыя наогул, «экстракт» усіх элементаў (Парацэльс).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАВЕРАНА́ХР (араб., літар. тое, што за ракой),
сярэдневяковая назва тэрыторыі па правым беразе р. Амудар’я. З’явілася ў час араб. заваяванняў 7—8 ст.Пазней М. называліся землі паміж рэкамі Сырдар’я і Амудар’я, дзе буйнейшымі гарадамі былі Бухара, Самарканд, Худжанд.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САРА́ЙЧЫК, Сарай Малы (цяпер с. Сарайчыкаўскае Махамбецкага р-на Атыраўскай вобл., Казахстан),
горад Залатой Арды на стараж.гандл. шляху з Ніжняга Паволжа ў Харэзм. У 1395 разбураны войскамі Цімура. Пазней адноўлены; паліт. цэнтр Нагайскай Арды. Канчаткова зруйнаваны казакамі ў 1580.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛТЫ́Н (ад тат. алты шэсць),
1) лікава-грашовая адзінка ў Расіі 14 — пач. 18 ст., роўная 6 дзенгам, пазней 3 капейкам. Упершыню ў рус. пісьмовых крыніцах упамінаецца каля 1375, у бел. — пад 1532.
2) Рас. сярэбраная манета ў сярэдзіне 17 — пач. 18 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕ́МА (лац. Gemma),
твор гліптыкі, каштоўны або паўкаштоўны камень з урэзанымі (інталія) або выпуклымі (камея) выявамі. У старажытнасці гему выкарыстоўвалі як пячаткі, знакі ўласнасці, пазней — як амулеты, упрыгожанні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНУСКРЫ́ПТ (позналац. manuscriptum ад лац. manus рука + scribo пішу),
назва старажытнага рукапісу на папірусе, пергаменце, пазней — паперы ў выглядзе асобных лістоў, скрутка або кодэкса без уліку яго памеру і формы. У многіх еўрап. мовах М. — сінонім тэрміна «рукапіс», у т. л. машынапісны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРТЭМІ́ДА,
у грэчаскай міфалогіі багіня, дачка Зеўса і Леты, сястра-блізніца Апалона. Спачатку Артэміда — апякунка жывёл і палявання, багіня месяца, пазней — заступніца шлюбу і дзетанараджэння. Яе ўяўлялі прыгажуняй у доўгім адзенні з паўмесяцам на галаве, з факелам ці з лукам і стрэламі ў руках. Лічылі, што нарадзілася Артэміда на в-ве Дэлас. Найб. вядомыя свяцілішчы Артэміды на п-ве Атыка і ў г. Эфес. У Эфесе быў храм Артэміды, прылічаны грэкамі да аднаго з 7 дзівосаў свету (спалены ў 356 да н.э. Герастратам). У рым. міфалогіі вядома як Дыяна. Міф пра Артэміду натхніў ант. скульптараў Праксіцеля, Леахара, грэч. вазапісцаў, пазней — Тыцыяна, П.П.Рубенса, Рэмбранта, пісьменнікаў Дж.Бакачыо, Г.Гейнэ і інш.
Да арт.Артэміда. Артэміда Версальская. Скульпт. Леахар. Канец 4 ст. да н.э. Рымская копія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІЛЬГЕ́ЛЬМ III АРА́НСКІ (Willem van Oranje; 14.11.1650, г. Гаага, Нідэрланды — 19.3.1702),
статхаўдэр (правіцель) Нідэрландаў [1672—1702], кароль Англіі, Шатландыі і Ірландыі [1689—1702]. Ва ўмовах пагрозы англа-франц. інтэрвенцыі прызначаны ў 1672 галоўнакаманд., пазней пажыццёвым статхаўдэрам. Стварыў антыфранц. кааліцыю (герм. імператар і брандэнбургскі курфюрст, пазней далучыліся Іспанія і Данія), прымусіў Людовіка XIV вывесці войскі з Нідэрландаў і заключыць мір (1678). У перыяд т.зв. Слаўнай рэвалюцыі 1688—89 (гл. ў арт.Англійскія рэвалюцыі 17 стагоддзя) запрошаны апазіцыяй (вігамі) на англ. трон. У 1689—97 на чале войск новай антыфранц. кааліцыі змагаўся з Людовікам XIV у Фландрыі; у выніку заключанага ў 1697 міру Францыя прызнала яго каралём Англіі.
Садзейнічаў развіццю англ. парламентарызму: пры ім прыняты «Біль аб правах» (1689), Акт аб 3-гадовым парламенце (1694), Акт аб пераходзе прастола ў спадчыну (1701).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БА,
у старажытнаегіпецкай міфалогіі адзін з элементаў, што складаюць чалавечую сутнасць. Ім быццам бы валодалі толькі багі і фараоны, пазней Ба ўвасаблялі жыццёвую сілу ўсіх людзей. Ба ўяўлялі ў выглядзе птушкі з галавой, зрэдку і рукамі чалавека. Ба мелі не толькі людзі, але і гарады.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛАНТО́ІС (ад грэч. allantoeidēs каўбасападобны),
адна з зародкавых абалонак вышэйшых пазваночных жывёл. У рэптылій і птушак зрастаецца з харыёнам і выконвае функцыі органа эмбрыянальнага дыхання і збору прадуктаў абмену рэчываў зародка. У млекакормячых у мезенхіме алантоіса ўтвараюцца сасуды пупавіны, пазней з унутрызародкавай яго часткі фарміруецца мачавы пузыр.