У Міёрскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Мёрыца, у межах г.Міёры. Пл. 1,15 км², даўж. каля 3,5 км, найб.шыр. 630 м, найб.глыб. 13,2 м, даўж. берагавой лініі 8,8 км. Пл. вадазбору 63,6 км². Схілы катлавіны выш. 6—9 м, стромкія, пераважна разараныя, участкамі пад хмызняком. Берагі пясчаныя, на Пд і З пад хмызняком, на ПдУ забалочаныя. Мелкаводдзе пясчанае, глыбей дно ілістае. У зах. плёсе востраў пл. 4,4 га. Цэнтральны і зах. плёсы раздзелены дамбай. Злучана пратокай з воз. Асінаўка. Месца адпачынку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЁРСКІ УСПЕ́НСКІ КАСЦЁЛ,
помнік архітэктуры неаготыкі ў г.Міёры Віцебскай вобл. Пабудаваны ў 1907 з цэглы на беразе Мёрскага воз.Манум. 3-нефавы 2-вежавы храм з 5-граннай апсідай, да якой з паўд. боку далучана сакрысція. Фасады будынка з высокім цокалем рытмічна расчлянёны ступеньчатымі контрфорсамі і стральчатымі аконнымі праёмамі. Вось сіметрыі гал. фасада падкрэслена ўваходным парталам і акном-ружай. 3-ярусныя вежы завершаны высокімі шпілямі, раскрапаваны вузкімі нішамі. Вежа-ліхтар завяршае цэнтр. аркатурны шчыт. Нефы перакрыты стральчатымі скляпеннямі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДЗЯ́ВЫ,
возера ў Міёрскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Вята, за 15 км на ПнЗ ад г.Міёры. Пл. 0,42 км², даўж. 980 м, шыр. 730 м, найб.глыб. 2,7 м, даўж. берагавой лініі больш за 3 км. Пл. вадазбору 6,28 км². Схілы катлавіны на Звыш. 10—12 м, часткова разараныя, на У 3—5 м, пад хмызняком. Берагі нізкія, пад хмызняком, на Пд сплавінныя. Некалькі заліваў. Дно плоскае сапрапелістае, уздоўж зах. і ўсх. берагоў пясчанае. Зарасло падводнай расліннасцю. Злучана ручаём з воз. Набіста.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Е́ЛЬНЯ,
возера ў Міёрскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Яльнянка, за 16 км на ПдУ ад г.Міёры, у межах гідралагічнага заказніка Ельня, сярод вярховага балота Мох. Пл. 5,4 км², даўж. 4,9 км, найб.шыр. 1,5 км, найб.глыб. 3,5 м, даўж. берагавой лініі каля 15 км. Пл. вадазбору 14,4 км². Схілы катлавіны невыразныя. Берагі на З і Пнвыш. да 1,5 м, на У і ПнУ пясчана-жвіровыя, шмат валуноў. Дно плоскае, сапрапелістае, каля зах. берага тарфяністае, каля ўсх. — пясчана-жвіровае. Уздоўж берагоў рэдкі трыснёг і чарот. Сцёк у воз. Чорнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАПАЛО́ССЕ, Запалоскае возера,
у Міёрскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Вята, за 13 км на ПнЗ ад г.Міёры. Пл. 0,37 км², даўж. 1,1 км, найб.шыр. 440 м, найб.глыб. 6,9 м, даўж. берагавой лініі 3,8 км. Пл. вадазбору 13,1 км². Схілы катлавіны выш. 15—25 м, у верхняй ч. разараныя, на З парослыя лесам. Берагі высокія, абрывістыя, на ПнЗ зліваюцца са схіламі, на ПдУ і ў паўн. заліве сплавінныя, усюды пад хмызняком. Дно складанай будовы (упадзіны чаргуюцца з мелкаводнымі і астраўнымі падняццямі), уздоўж берагоў пясчанае, глыбей глеістае. 3 астравы агульнай пл. 2 га. Зарастае. Упадаюць 2 ручаі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАБІ́СТА,
возера ў Міёрскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Вята, за 13 км на З ад г.Міёры. Уваходзіць у Абстэрнаўскую групу азёр. Пл. 3,75 км², даўж. 4,8 км, найб.шыр. 1,1 км, найб.глыб. 2,8 м, даўж. берагавой лініі 12,6 км. Пл. вадазбору 152 км². Катлавіна лагчыннага тыпу. Схілы выш. 2—5 м, спадзістыя, параслі хмызняком, на Пд і ПдЗ разараныя. Берагі нізкія, забалочаныя, участкамі сплавінныя. Дно плоскае, у прыбярэжнай ч. пясчанае, месцамі ілістае, глыбей сапрапелістае. Празрыстасць больш за 1,5 м, вада з жаўтаватым адценнем, мінералізацыя 150 мг/л. Зарастае. Злучана пратокамі з азёрамі Абстэрна і Падзявы, выцякае р. Хараброўка (верхняе цячэнне р. Вята).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О́РЦЫ, Орцаўскае возера. У Міёрскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Мёрыца, за 8 км на ПнУ ад г.Міёры. Пл. 1,94 км², даўж. 4,8 км, найб.шыр. 930 м, найб.глыб. 19 м, даўж. берагавой лініі 13,4 км. Пл. вадазбору 11 км². Катлавіна лагчыннага тыпу, складаецца з 2 плёсаў. Схілы выш. 2—3 м, сугліністыя і супясчаныя, разараныя, месцамі пад хмызняком, на ПнУ 10—12 м, стромкія, укрыты лесам. Берагі нізкія, пад хмызняком, участкамі забалочаныя. Некалькі вузкіх заліваў. Зона мелкаводдзя вузкая (3—5 м), у паўн. плёсе пашыраецца да 50—80 м, пясчаная, месцамі гліністая; астатняя ч. дна ілістая. 2 астравы агульнай пл. 1,9 га. Празрыстасць 3,2 м. Мезатрофнае з прыкметамі алігатрофіі. Зарастае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІНІ́ЦЫН (Анатоль Канстанцінавіч) (н. 5.2.1948, г.Міёры Віцебскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне фіз. электронікі і матэм. фізікі. Д-р фіз.-матэм н. (1996), праф. (1997). Скончыў БДУ (1970). З 1970 у Ін-це цепла- і масаабмену АН Беларусі. З 1978 у Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі (з 1993 заг. кафедры). Навук. працы па даследаванні дынамічных працэсаў узаемадзеяння электронных патокаў з эл.-магн. палямі ў электравакуумных прыладах ЗВЧ на аснове матэм. мадэліравання і выліч. эксперыменту. Распрацаваў матэм. мадэлі і праграмы аналізу характарыстык і аптымізацыі параметраў прылад ЗВЧ.
Тв.:
Математическое моделирование и проблема оптимизации по КПД ЛБВ-0 (разам з А.А.Кураевым) // Зарубеж. радиоэлектроника: Успехи современ. радиоэлектроники. 1997 № 1;
Полоса и критичность условий циклотронного авторезонанса (разам з А.А.Кураевым, А.У.Шчарбаковым) // Радиотехника и электроника. 1999. Т. 44, № 7.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЁРСКІ ГІСТО́РЫКА-ЭТНАГРАФІ́ЧНЫ МУЗЕ́Й.
Засн. ў 1983 у г.Міёры Віцебскай вобл. на базе музея на грамадскіх пачатках, адкрыты ў 1994. Нл. экспазіцыі 131 м², каля 2,5 тыс. экспанатаў асн. фонду (1999), 6 залаў. У зале археалогіі сярод экспанатаў прылады працы, касцяныя грабеньчыкі, шпількі-амулеты, шкляныя пацеркі, спражкі, вітыя бранзалеты з зааморфнымі выявамі з курганных могільнікаў і гарадзішчаў Міёршчыны. У залах ткацтва, ганчарства і бандарства тканыя вырабы, вышыванкі, прылады працы для апрацоўкі лёну і воўны, гаршкі, гарлачыкі, бандарны посуд, вырабы мясц. майстроў. 2 залы прысвечаны гісторыі краю з пач. 19 ст., у т. л. падзеям вайны 1812, паўстанняў 1830—31, 1863—64, рэвалюцыі 1905, 1-й сусв. вайны, дзейнасці падполля і партыз. руху ў Вял.Айч. вайну, развіццю сельскай гаспадаркі і прамысловасці ў пасляваенны час. У зале пляцення карабы і абутак з саломы, мэбля, кошыкі з лазы, маляваныя дываны мясц. мастакоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗІСНА́,
горад у Міёрскім р-не Віцебскай вобл., на р. Дзісна, пры ўпадзенні яе ў Зах. Дзвіну. За 45 км ад г.Міёры, 12 км ад чыг. ст. Боркавічы на лініі Полацк—Даўгаўпілс (Латвія). Аўтадарогамі злучана з Полацкам, Глыбокім, Міёрамі. 2,7 тыс.ж. (1995).
У 10—11 ст. полацкія крывічы заснавалі тут невял. крэпасць — Капец-гарадок, тэр. вакол яго заселена да 13 ст. З 1301 Дз. ў ВКЛ. З 14 ст. згадваецца Дзісенскі замак. З 1563 сяло. У 1567 атрымала герб, у 1569 новы герб (у блакітным полі ладдзя з разгорнутым ветразем) і стала горадам. У 16—17 ст. пабудаваны правасл. Уваскрасенская (гл.Дзісенскі Уваскрасенскі манастыр), Узвіжанская, Спаса-Праабражэнская і уніяцкая Міхайлаўская цэрквы, парафіяльны касцёл, францысканскі кляштар. У 17 ст. цэнтр староства. Вял. страты нанесены Дз. ў часы Лівонскай вайны 1558—89, вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 і Паўн. вайны 1700—21, пажараў і эпідэмій. З 1793 у Рас. імперыі, з 1795 цэнтр Дзісенскага павета Мінскай, з 1842 Віленскай губ. У 1897 у Дз. 6,7 тыс.ж. З 1922 у Дзісенскім пав. Віленскага ваяв. Польшчы. 6073 ж. (1939). З 1939 у БССР, з 1940 цэнтр Дзісенскага раёна. У Вял.Айч. вайну з 5.7.1941 да 4.7.1944 акупіравана ням. фашыстамі, якія ў горадзе і раёне загубілі 4584 чал., у горадзе стварылі лагер смерці. З 1959 Дз. ў Міёрскім р-не. 2,5 тыс.ж. (1959).
Прадпрыемствы буд. матэрыялаў, харч. прам-сці. Помнік архітэктуры — царква Адзігітрыі (19 ст.). Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, магілы ахвяр фашызму. Помнік Вызвалення.