МАЛЯ́Н Генрых Сурэнавіч (30.9.1925—1988),
армянскі рэжысёр. Нар. арт. Арменіі (1977). Нар. арт. СССР (1982). Скончыў Ерэванскі тэатр. ін-т (1951), Вышэйшыя рэжысёрскія курсы пры Дзярж. ін-це тэатр. мастацтва (1953). З 1954 працаваў на кінастудыі «Арменфільм». Паставіў фільмы «Хлопцы музкаманды» (1960, з Г.Маркаранам), «Трохвугольнік» (1967), «Мы і нашы горы» (1970), «Наапет» (1978, аўтар сцэнарыя), «Аплявуха» (1981, сааўт. сцэнарыя), «Кропля мёду» (1983, аўтар сцэнарыя). У Дзярж. т-ры Арменіі імя Р.Сундукяна паставіў п’есу «Вінаградны сад» У.Сараяна (1971).
т. 10, с. 51
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕ́РШЫ СХОД БЕЛАРУ́САЎ БЛІ́ЗКАГА ЗАМЕ́ЖЖА Адбыўся 19—20.12.1992 у Мінску; прысутнічалі 240 дэлегатаў з рэгіёнаў былога СССР, Польшчы, а таксама ганаровыя госці — вядомыя дзеячы, прадстаўнікі дзярж. і грамадскіх арг-цый Беларусі. Арганізаваны згуртаваннем беларусаў свету «Бацькаўшчына». Удзельнікі сходу прынялі заяву і звароты да народаў Беларусі, да беларусаў свету, да парламентаў і ўрадаў на тэр. былога СССР, урада Беларусі. Прынята рашэнне аб правядзенні Першага з’езда беларусаў свету.
Літ.:
Канус К. Мы не пасынкі твае, Беларусь! // Бел. мінуўшчына. 1993. № 1.
Г.І.Сурмач.
т. 12, с. 319
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭ́ЙЗІН Рува Шоламанавіч (1911, Лондан — 1942 ?),
яўрэйскі паэт. Выхоўваўся ў дзіцячым доме ў Слуцку. Скончыў Мінскі пед. ін-т (1937). Друкаваўся з 1929. Аўтар зб-каў вершаў «Цяжкай працай» (1934), «Вершы» (1940), паэмы «Вялікая хартыя» (1935)., Услаўляў героіку грамадз. вайны, працоўны энтузіязм народа. На бел. мову яго вершы перакладалі А.Зарыцкі, Р.Няхай.
Тв.:
Бел. пер. — у кн.: Мы іх не забудзем. Мн., 1949;
У кн.: Дзень паэзіі — 71. Мн., 1971;
У кн.: Зарыцкі А. У свет па песні. Мн., 1978.
т. 13, с. 562
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯМА́ШКА Мікола (Мікалай Пятровіч; 1914, в. Барылы Полацкага р-на Віцебскай вобл. — 1941),
бел. паэт. Брат С.П.Сямашкі. Працаваў у ветрынскай раённай газеце, беластоцкай абласной газ «Вольная праца». Загінуў у Вял. Айч. вайну пры абароне Оршы. Друкаваўся з 1939. Выдаў зб. вершаў «Шчырасць» (1939). Большасць вершаў лірычнага складу, у іх адчуваецца ўплыў фальклору. Паэтызаваў прыгажосць роднага краю, аптымізм народа.
Тв.:
У кн.: Анталогія беларускай паэзіі. Мн., 1961. Т 3;
У кн.: Крывёю сэрца. Мн., 1967.
Літ.:
Мы іх не забудзем. Мн., 1949.
т. 15, с. 343
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЕ́ЛЬЦМАН Аскар Барысавіч (н. 18.2.1921, г. Адэса, Украіна),
расійскі кампазітар. Засл. дз. маст. Расіі (1972). Нар. арт. Дагестана (1975). Нар. арт. Расіі (1989). Вучыўся ў Маскоўскай кансерваторыі (1939—41). Працуе ў жанрах аперэты, араторыі, песні. Сярод аперэт «Няхай грае гітара» (паст. 1975), «Старыя дамы́» (паст. 1978). Аўтар песень «Чорнае мора маё», «Вянок Дуная», «Франтавікі, надзеньце ордэны», «Велізарнае неба», «Мір дому твайму», песенных цыклаў «З любоўю да жанчыны», «Гэта — мы», араторый «Радзіма» і «Гэта час», музыкі да драм. спектакляў і кінафільмаў.
т. 16, с. 350
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯКУБО́ЎСКІ Якуб (Якаў Адамавіч; 4.4.1932, в. Камаі Пастаўскага р-на Віцебскай вобл. — 14.9.1998),
бел. географ і гісторык. Скончыў БДУ (1962), Мінскі пед. ін-т (1982, 1989). З 1962 у НДІ глебазнаўства. У 1967—92 у выд-ве «Беларуская Энцыклапедыя» (у 1972—88 заг. рэд. геаграфіі, геалогіі і геафізікі). Даследаваў пытанні культ.-нац. развіцця тат. і бел. народаў, гісторыю шляхецкіх тат. родаў на Беларусі. Распрацаваў канцэпцыю і рыхтаваў матэрыялы да энцыклапедыі «Татары Беларусі, Літвы і Польшчы». Ініцыятар стварэння час. «Байрам» (у 1991—98 гал. рэдактар), дзе змяшчаліся матэрыялы па гісторыі і культуры татараў на Беларусі з 14 ст., гісторыі іх шляхецкіх родаў, удзел у барацьбе супраць ням.-фаш. захопнікаў, звесткі пра дзеячаў навукі, культуры, мастацтва тат. паходжання і г.д. Аўтар гімна бел. татараў «Мы з іманам жывём на зямлі Беларусі» (муз. Дз.Мазітавай). Дзярж. прэмія Беларусі 1976 за ўдзел у выданні «Беларускай Савецкай Энцыклапедыі» ў 12 тамах.
Тв.:
Разважанне пра даведнік аб татарах // Байрам. 1992. № 2;
Першыя крокі // Там жа. № 3;
Я так думаю // Там жа. 2002. Вып. 42;
Мы з іманам жывём на зямлі Беларусі // Там жа.
Літ.:
Лыч Л. Дзейнасць Якуба Якубоўскага ў люстэрку нацыянальна-культурнага адраджэння татараў Беларусі // Байрам 2002. Вып. 42;
Якубоўская Т. Да 70-годдзя Якуба Адамавіча Якубоўскага // Там жа;
Афнагель І. Мой старэйшы сябра — энцыклапедыст Якуб Адамавіч Якубоўскі // Там жа.
І.У.Саламевіч.
т. 18, кн. 1, с. 257
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯРЫ́ЛА,
у язычніцкай слав. міфалогіі божаства сонца, вясенняй урадлівасці і плоднасці жанчыны. У зах. славян мае назву Яравіт. Я. ўяўлялі прыгожым юнаком у белай мантыі з вянком веснавых кветак на галаве і жменяй жытніх каласоў, які ездзіў па полі на белым кані, даваў святло, цяпло, спрыяў урадлівасці палеткаў. Абрады ў гонар Я. — ярылавічы — на Беларусі выконвалі 27 крас. с. ст. Іх адметная рыса — сімвалічная фігура Я., якою звычайна была маладая дзяўчына ў белым адзенні з вянком на галаве. Вакол Я. вадзілі карагоды, спявалі песні. Існуе меркаванне, што культ Я. ўзнік да вял. перасялення славян у 6 ст. н.э. У Суздальскім летапісцы ўпамінаецца назва ідала — Ярун. У часы хрысціянства Я. заменены святым Юрыем (Георгіем). У бел. фальклоры зафіксаваны П.Шпілеўскім у сярэдзіне 19 ст. Трансфармаваны культ Я. захаваўся ў юраўскіх песнях і абрадах (тураўскі карагод з караваем, песні «Пажарам дуб’е гарэла...», «Разгарэўся Юр’еў конь...» і інш.), у абрадах пахавання Я., «стралы», у купальскіх і русальных песнях, абрадах, карагодах і гульнях («А мы проса сеялі...», «А мы ляда капалі...», «Чурыла» і інш.).
Літ.:
Иванов В.В., Топоров В.Н. Исследования в области славянских древностей. М., 1974;
Соколова В.К. Весенне-летние календарные обряды русских, украинцев и белорусов. 19 — начало 20 в. М., 1979;
Рыбаков Б.А. Язычество древних славян. М., 1981.
М.Ф.Піліпенка, А.Ю.Лозка.
т. 18, кн. 1, с. 306
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ГАЎДЭА́МУС»
(ад лац. gaudeamus будзем радавацца),
сярэдневяковая песня на лац. мове, гімн студэнтаў. Пачынаецца словамі «Gaudeamus igitur, juvenes dum sumus» («Будзем радавацца, пакуль мы юныя»); усхваляе жыццё, маладосць і навуку. У яе аснове песня 13 ст., упершыню надрукавана ў 1776. У 1781 апрацавана ням. вандроўным паэтам К.В.Кіндлебенам і стала папулярным студэнцкім гімнам у Германіі і інш. краінах Еўропы, у т. л. ў Расіі, Беларусі, краінах Балтыі, а таксама ў ЗША. Мелодыю «Гаўдэамус» выкарыстоўвалі кампазітары Ф.Ліст, І.Брамс, А.Кос-Анатольскі, Э.Гумпердынк (опера «Гаўдэамус») і інш.
т. 5, с. 88
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АО́РЫСТ (грэч. aoristos),
простая дзеяслоўная форма, уласцівая многім стараж. і некаторым сучасным індаеўрап. мовам. Абазначае адзінкавае мінулае дзеянне (стан) без паказу яго працягласці. У старабел. літ. мове аорыст ужываўся рэдка. Утвараўся ад асновы інфінітыву пры дапамозе суфіксаў -х-, -с-, -ш («быхъ, бы, бы, быхомъ, бысте, быша» — «я, ты, ён быў; мы, вы, яны былі»). У сучаснай бел. мове не захаваўся, але форма 2-й і 3-й асобы адз. л. аорыста дзеяслова «быти» ператварылася ў нязменную часціцу «бы» («б») і служыць сродкам перадачы мадальнасці («меў бы», «калі б»).
т. 1, с. 410
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЗІ́ (сапр. Мінгазееў) Ібрагім Зарыфавіч
(4.2.1907, в. Старыя Карамалы, Татарстан — 21.2.1971),
татарскі пісьменнік. Пісаў на рус., тат. і башк. мовах. Першыя творы ў друку з’явіліся ў 1930-я г. У апавяданнях і аповесцях жыццё рабочай моладзі і калгаснай вёскі, падзеі Вял. Айч. вайны (зб-кі «Іх было трое», 1945; «Мы яшчэ сустрэнемся», 1947, і інш.). Працоўныя будні, разнастайныя аспекты жыцця сучаснікаў адлюстраваны ў аўтабіягр. трылогіі «Незабыўныя гады» («Дзяцінства», «Хлеб, вінтоўка і каханне», «Калі мацнеюць крылы», 1949—66), рамане «Звычайныя людзі» (1955). Выступаў як літ. крытык, перакладчык.
т. 4, с. 432
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)