Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
РУХу філасофіі,
змены ў прыродзе і грамадстве. Вызначаецца адзінствам зменлівасці і ўстойлівасці, неперарыўнасці і перарыўнасці, абсалютнага і адноснага. Цесна звязаны з катэгорыямі часу, прасторы і энергіі. Вылучаюць Р., у працэсе якога сувязі аб’екта з асяроддзем ускладняюцца і дыферэнцыруюцца (прагрэс), і Р., у працэсе якога ўнутр. і знешняя структуры аб’екта спрошчваюцца (рэгрэс). У гісторыі філасофіі акрэсліліся альтэрнатыўныя трактоўкі Р.: як універсальнай характарыстыкі асновы быцця (Арыстоцель), спосабу існавання матэрыі (Дж.Толанд, Д.Дзідро, П.Гольбах, Ф.Энгельс), якаснай змены, што рэалізуецца ў працэсе вырашэння супярэчнасцей (Г.Лейбніц, Г.Гегель). Адрозніваюць асн. формы Р.: механічны, фіз., хім., біял. (гл.Рух у біялогіі) і сацыяльны. Механічны рух (у т. л.адносны рух, паступальны рух, вярчальны рух, ваганні) вывучае механіка. Геам. ўласцівасці Р. цел без уліку іх масы і сіл, што на іх дзейнічаюць, вывучае кінематыка (гл. Рух у геаметрыі). Р. цел пад дзеяннем прыкладзеных сіл вывучае дынаміка. Законы Р. розных відаў матэрыі (у т. л.ўзаемадзеянні элементарных часціц, працэсы ўнутры ядра атамнага і атама, распаўсюджванне і ўзаемадзеянні палёў фізічных і інш.) вывучае фізіка. Ператварэнні рэчываў, змены іх саставу і будовы (у т. л.рэакцыі хімічныя) вывучае хімія і г.д.Філас. прынцып нестваральнасці і незнікальнасці Р. атрымлівае пацвярджэнне ў захавання законах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКІ ШЫ́ННЫ КАМБІНА́Т,
«Белшына». Створаны ў 1972 у г. Бабруйск. З 1976 ВА «Бабруйскшына», з 1992 «Белшына». Дзейнічаюць з-ды: механічны (з 1971), буйнагабарытных шын (з 1972), масавых шын (з 1976), звышбуйнагабарытных шын (з 1985).
Выпускае прадукцыю 95 найменняў, асн. (1995): шыны для легкавых, грузавых і велікагрузных аўтамабіляў, для аўтобусаў, тралейбусаў, пад’ёмна-трансп. і буд.-дарожных машын, трактароў і с.-г. тэхнікі, нестандартызаванае абсталяванне для шыннай вытв-сці. Шыны пастаўляюцца ў краіны СНД, Вялікабрытанію, Данію, Швецыю, ЗША і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́МЕЛЬСКІ ФАНЕ́РНА-ЗАПА́ЛКАВЫ КАМБІНА́Т.
Засн. ў 1879 у Навабеліцы як запалкавая ф-ка «Везувій», у 1929 яе вытв-сць механізавана. У 1937 ф-ка аб’яднана з фанерным з-дам у Навабеліцкі фанерна-запалкавы камбінат. У 1941 эвакуіраваны ў г. Томск. У 1944 адноўлены ў Навабеліцы. З 1971 у складзе Гомельскага вытворчага дрэваапрацоўчага аб’яднання «Гомельдрэў». Мае цэхі: запалкавы, фанерны, мэблевы, механічны, тавараў шырокага ўжытку. Асн. прадукцыя: фанера клееная, запалкі, мэбля (крэслы, табурэткі кухонныя), тавары нар. ўжытку. Прадукцыю пастаўляе ў 20 краін свету, у т. л. Канаду, Італію, Германію, Фінляндыю, Галандыю, Польшчу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЗЫ́РСКІ ЗАВО́Д СЕЛЬСКАГАСПАДА́РЧАГА МАШЫНАБУДАВА́ННЯ «Мазырсельмаш». Створаны ў 1928 у г. Мазыр Гомельскай вобл. як арцель «Молат». У Вял.Айч. вайну абсталяванне часткова эвакуіравана, астатняе знішчана. У 1944 арцель адноўлена, у 1956 перайменавана ў ліцейна-механічныз-д. З 1974 з-д машынабудавання для птушкагадоўчых комплексаў і ферм «Мазырптушкамаш». У 1980—90 прадпрыемства поўнасцю рэканструявана. З 1988 сучасная назва. Асн. прадукцыя (1999): катлы быт. для ацяплення жылых дамоў, вадагрэйныя калонкі, цеплагенератары для паветр. ацяплення і вентыляцыі с.-г. і інш. аб’ектаў, воданагравальныя ўстаноўкі для вадзянога ацяплення будынкаў і для атрымання гарачай вады.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКІ УНІВЕРСІТЭ́Т ТРА́НСПАРТУ.
Засн. ў 1953 у Гомелі як Бел.ін-т інжынераў чыг. транспарту, з 1993 ун-т. У 1995/96 навуч.г. ф-ты: агульнаінжынерны транспартны, агульнаінжынерны будаўнічы, кіравання працэсамі перавозак, механічны, электратэхн., будаўнічы, прамысл. і грамадз.буд-ва, гуманітарны, прафес. арыентацыі і дауніверсітэцкай падрыхтоўкі (у яго складзе вучэбна-прафарыентацыйны цэнтр, ліцэй, школа-гімназія, падрыхтоўчыя курсы). Аспірантура з 1954. Пры ун-це 7 н.-д. лабараторый, ін-т павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіраўнікоў і спецыялістаў трансп. комплексу Рэспублікі Беларусь, навуч.-кансультацыйныя пункты ў Мінску, Брэсце, Віцебску. Выдае газ.-штотыднёвік «Вести БелГУТа».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІРАКО́МПАС,
механічны паказальнік кірунку сапраўднага (геаграфічнага) мерыдыяна, прызначаны для вызначэння курсу рухомага аб’екта і напрамкаў на зямныя і нябесныя арыенціры.
Дзеянне гіракомпаса заснавана на ўласцівасці цяжкага гіраскопа (яго цэнтр цяжару знаходзіцца ніжэй за пункт падвесу) займаць пад уздзеяннем сутачнага вярчэння Зямлі становішча, калі яго вось паралельная геагр. мерыдыяну. У адрозненне ад магн.компаса паказанні гіракомпаса практычна не залежаць ад зямнога магнетызму, прысутнасці метал. мас, эл.-магн. палёў. Адрозніваюць гіракомпас: з адным і двума гіраскопамі; з маятнікавым і эл.-магн. (больш дакладным) кіраваннем. Выкарыстоўваюць на марскіх суднах, пры геадэзічных, тапаграфічных, маркшэйдэрскіх і інш. работах. Гіракомпас — састаўная частка аўтарулявога.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІНТАВЫ́ РУХцвёрдага цела,
механічны рух, які складаецца з прамалінейнага паступальнага руху з пастаяннай скорасцю і вярчальнага руху з пастаяннай вуглавой скорасцю вакол восі, паралельнай напрамку паступальнай скорасці. Адрозніваюць прававінтавы (вектары вуглавой скорасці вярчэння і паступальнай скорасці накіраваны ў адзін бок) і левавінтавы рух (гэтыя вектары накіраваны ў розныя бакі). Любы складаны рух цвёрдага цела можна выявіць як серыю элементарных (імгненных) вінтавых рухаў, пры гэтым вось вінтавога руха наз.імгненнай вінтавой воссю, якая бесперапынна змяняе свой напрамак у прасторы і ў рухомым целе.
Да арт.Вінтавы рух: v — скорасць паступальнага руху; ω — вуглавая скорасць; VM — скорасць пункта M, які знаходзіцца на адлегласці r ад восі вярчэння AA1
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРАНУЛАМЕ́ТРЫЯ (ад лац. granulum зярнятка + ...метрыя),
грануламетрычны аналіз, механічны аналіз, сукупнасць прыёмаў вызначэння наяўнасці розных па велічыні фракцый зерняў у асадкавых горных пародах, карысных выкапнях, глебах і штучных матэрыялах. Выкарыстоўваецца ў геалогіі для класіфікацыі, вызначэння калектарскіх уласцівасцей пластоў, умоў утварэння парод і інш., горнай справе — для ацэнкі якасці горнай масы, вынікаў узрыўных работ, пры абагачэнні карысных выкапняў, у грунтазнаўстве, інж. геалогіі і інш. Адрозніваюць метады дыферэнцыяльныя (метад планіметрыі і мікраскапічны аналіз з мадыфікацыямі — метад сканіравання, імпульсны, кандуктаметрычны) і інтэгральныя (сітавы і гідраўлічны аналізы). Вынікі грануламетрыі адлюстроўваюць у выглядзе лічбавых табліц або графічна. Найб. пашыраныя графікі гістаграмы, кумулятыўныя крывыя і крывыя размеркавання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭ́ЧЫЦКІ КАМБІНА́Т БУДАЎНІ́ЧЫХ МАТЭРЫЯ́ЛАЎ.
Пабудаваны ў 1952—56 у г.Рэчыца Гомельскай вобл. як камбінат па вытв-сці каналізацыйных труб. У 1971 перайменаваны на Рэчыцкі керамічна-трубны з-д. У 1971—91 у Гомельскім вытв. аб’яднанні па выпуску буд. матэрыялаў. З 1991 сучасная назва. Сыравіна — гліна радовішча Гарадок (Лоеўскі р-н Гомельскай вобл.), часткова прывазная. Структура прадпрыемства ўключае: гал. вытворчы цэх (участкі па вытв-сці керамічнай цэглы і каналізацыйных керамічных труб); дапаможныя цэхі — рамонтна-механічны, рамонтна-будаўнічы, аўтатранспартны; парасілавую — газавую гаспадарку; кар’ер Гарадок. Асн. прадукцыя (2001): трубы каналізацыйныя керамічныя (дыяметр 300, 200, 150 мм), цэгла керамічная паўнацелая (маркі 150, 100, 75), паслугі насельніцтву.