горад на Пд Польшчы, у Шлёнскім ваяводстве, прамысл. цэнтр Верхнесілезскай агламерацыі. 123,6 тыс.ж. (1997). Трансп. вузел. Здабыча каменнага вугалю. Прам-сць: чорная металургія, хім., маш.-буд., шкляная, харч., трыкатажная, паліграфічная.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АМАГА́САКІ,
горад у Японіі, буйны прамысл. прыгарад г. Осака, на Пд в-ва Хонсю. 509 тыс.ж. (1995). Порт на Унутраным Японскім моры. Металургія, маш.-буд., хім., цэментавая, тэкст., шкляна-керамічная, авіяц.прам-сць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕНО́НІ (Benoni),
горад у ПАР (правінцыя Трансвааль), прыгарад Іаганесбурга. Засн. ў 1904. 207 тыс.ж. (1985). Чыг. вузел. Цэнтр здабычы золата. Вытв-сць эл.-тэхн. абсталявання. Чорная металургія, тэкст., металаапр.прам-сць. Цэлюлозна-папяровыя, тэкст., харч. прадпрыемствы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНТАФАГА́СТА (Antofagasta),
горад на Пн Чылі, адм. ц. вобласці Антафагаста. Засн. ў 1870. 219 тыс.ж. (1990). Порт на Ціхім ак.Чыг. вузел. Харч., хім.прам-сць, каляровая металургія; суднабудаванне. Цэнтр медзездабыўнога раёна. Рыбалоўства. Ун-т.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФАКША́НІ (Focşani),
горад на У Румыніі. Адм. ц. жудзеца Вранча. Каля 100 тыс.ж. (2000). Прам-сць: металургія, машынабудаванне (эл.-тэхн., абсталяванне для хім. прам-сці), хім., дрэваапр., тэкст., швейная, харчовая. Цэнтр вінаградарскага і вінаробнага раёна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХЕ́ЛЬСІНГБАРГ (Hälsingborg),
горад на Пд Швецыі. 110,6 тыс.ж. (1993). Порт у праліве Эрэсун. Чыг. і аўтамаб. паромам злучаны з г.Хельсінгёр (Данія). Прам-сць: суднабудаванне, эл.-тэхн., гумава-тэхн., хім., керамічная, харч., каляровая металургія (выплаўка медзі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЫНЬХУАНДА́О,
горад у паўн.ч. Кітая, прав. Хэбэй. 365 тыс.ж. (1990). Незамярзаючы порт у Ляадунскім зал. Жоўтага м. (вываз вугалю і нафты). Прам-сць: шкляная, чорная металургія, маш.-буд., хім., цэментавая. Канцавы пункт нафтаправода Дацын—Ц.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТА́ТАБАНЬЯ (Tatabánya),
горад на ПнЗ Венгрыі. Адм. ц. медзьё Комарам. Каля 100 тыс.ж. (2001). Вузел чыгунак і аўтадарог. Цэнтр буравугальнага басейна. Прам-сць: каляровая металургія (выплаўка алюмінію), хім., цэм., тэкст., вытв-сць сродкаў сувязі. Музей гісторыі прам-сці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРУ́РА (Oruro),
горад у Балівіі, у Андах. Адм. ц. дэпартамента Арура. Засн. ў пач. 17 ст. 184 тыс.ж. (1986). Трансп. вузел. Адзін з цэнтраў горназдабыўной (волава, вальфрам, медзь, сурма) прам-сці. Каляровая металургія. Харч., тэкст., абутковая прам-сці. Ун-т.