ХЕ́ЛЬСІНГБАРГ (Hälsingborg),
горад на Пд Швецыі. 110,6 тыс. ж. (1993). Порт у праліве Эрэсун. Чыг. і аўтамаб. паромам злучаны з г. Хельсінгёр (Данія). Прам-сць: суднабудаванне, эл.-тэхн., гумава-тэхн., хім., керамічная, харч., каляровая металургія (выплаўка медзі).
т. 17, с. 10
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)