ХО́ЖАЎ (Chorzów),
горад на Пд Польшчы, у Шлёнскім ваяводстве, прамысл. цэнтр Верхнесілезскай агламерацыі. 123,6 тыс. ж. (1997). Трансп. вузел. Здабыча каменнага вугалю. Прам-сць: чорная металургія, хім., маш.-буд., шкляная, харч., трыкатажная, паліграфічная.
т. 17, с. 41
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)