дзеючы вулкан на У Камчаткі, у Расіі. Выш. да 3085 м. Стратавулкан, складзены з андэзітавых лаваў. У Безыменнага расце экструзіўны купал Новы (выш. каля 500 м) на месцы кратэра, утворанага ў 1956. Магутныя гразевыя патокі (да 90 км); фумаролы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІНЕКУ́РА (ад лац. sine cura без клопату),
царкоўная пасада ў сярэдневяковай Еўропе, якая прыносіла даходы, але не была звязана з выкананнем пэўных абавязкаў і знаходжаннем на месцы служэння. У пераносным сэнсе абазначае пасаду, якая добра аплачваецца, але не патрабуе асаблівых намаганняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРМАВІ́Р,
сталіца і рэліг. цэнтр стараж.-арм. Айрарацкага царства ў 4—2 ст. да н.э. Заснаваны на месцыг.Аргішціхінілі. Пасля перанясення сталіцы ў г.Арташат прыйшоў у заняпад, але існаваў да 5 ст.н.э. Яго руіны каля с. Армавір у Арменіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАР’Я́ЛЬСКАЯ ЦЯСНІ́НА,
у даліне р Церак, у месцы перасячэння ёю Бакавога хр.Вял. Каўказа, у Грузіі і Паўн. Асеціі. На працягу 3 кмглыб. да 1000 м. Па Д.ц. праходзіць Ваенна-Грузінская дарога. Д.ц. была вядома стараж. географам як «Вароты Каўказа» (Аланскія вароты).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НУАКШО́Т,
горад, стал ша Маўрытаніі, на ўзбярэжжы Атлантычнага ак. Будаўніцтва горада пачата ў 1957—58 на месцы невял. паселішча. 735 тыс.ж. (1995). Вузел аўтадарог. Марскі порт. Міжнар. аэрапорт. Прам-сць: харч., дрэваапр., металаапрацоўчая. З-д па апрасненні марской вады. ЦЭС. Ун-т.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРБУНО́ВА (Святлана Рыгораўна) (н. 9.7.1954, Мінск),
бел. скульптар. Скончыла Бел.тэатр.-маст.ін-т (1978). Працуе ў галіне станковай і манум. скульптуры. Творы Гарбуновай вызначаюцца лаканічным вобразным строем, узнёсласцю і паэтычнасцю. Сярод манум. работ: помнік С.Буднаму ў Нясвіжы (1982, прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1984), мемар. комплекс на месцы спаленай в. Літавец Дзяржынскага р-на Мінскай вобл. (рэльеф 1987), мемар. дошка Ф.Скарыны для Гомельскага ун-та (1990), надмагільны помнік К.Крапіве (1994); станковыя — «Мелодыя» (1975), «Рабфак» (1978); партрэты С.Цітовіч (1985), І.Чыгрынава (1995); памятныя медалі да 100-годдзя Цёткі (А.Пашкевіч, 1976), П.Броўкі (1982), У.Сыракомлі, В.Дуніна-Марцінкевіча (1983), Ф.Скарыны (1985), Ефрасінні Полацкай (1994) і інш.
Г.Б.Сачанка.
С.Гарбунова. Мемарыяльны комплекс на месцы спаленай вёскі Літавец Дзяржынскага раёна Мінскай вобл. 1987.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДСЛЕ́ДНАСЦЬ,
у крымінальным працэсе Рэспублікі Беларусь сукупнасць устаноўленых законам прыкмет крымін. справы, паводле якіх КПК вызначае, які орган павінен весці следства або дазнанне па гэтай справе. Адрозніваюць П. прадметную (радавую), тэрытарыяльную (мясцовую) і персанальную. Прадметная П. вызначаецца характарам злачынства, у залежнасці ад якога размяжоўваецца П. паміж следчымі пракуратуры, органаў дзярж. бяспекі і фін. расследванняў, унутр. спраў, а таксама органам дазнання. Персанальная П. вызначаецца асаблівасцямі суб’екта злачынства. Напр., справы пра злачынства непаўналетніх падследныя следчым органам унутр. спраў, справы пра злачынствы ваеннаслужачых — следчым ваен. пракуратуры. Тэрытарыяльная П. вызначаецца месцам учынення злачынства: як правіла, папярэдняе следства праводзіцца ў тым раёне (горадзе), дзе адбылося злачынства. З мэтай забеспячэння найб. хуткасці, аб’ектыўнасці і паўнаты расследавання яно можа праводзіцца па месцы знаходжання злачынца або на месцы знаходжання большасці сведак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНТЫНО́Й (лац. Antinous; каля 110, Віфінія — 130),
грэчаскі юнак, любімец рым. імператара Адрыяна. Патануў у Ніле (магчыма, прынёс сябе ў ахвяру), пасля чаго быў абагатвораны. На месцы гібелі Антыноя засн.г. Антынопаль, пабудаваны храм, у яго гонар створаны шматлікія статуі і гемы, выпушчаны манеты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРЭ́ННАЯ ПАРО́ДАў геалогіі — горныя пароды, якія залягаюць на месцы ўтварэння і мала зменены працэсамі выветрывання. У геамарфалогіі — пароды, якія з’яўляюцца больш стараж., чым рэльеф, утвораны пры іх удзеле (напр., неагенавыя пароды — К.п. ў адносінах да чацвярцічных форм рэльефу і адкладаў, што складаюць гэтыя формы).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЮВЕ́Т (франц. cuvette літар. чан, тазік),
элемент сістэмы дарожнага водаадвода. Робіцца ўздоўж невысокіх насыпаў, выемак і калянулявых адзнак землянога палатна ў выглядзе адкрытых канаў для збору і адводу паверхневых вод ад дарогі ў паніжаныя месцы або да водапрапускных збудаванняў. Папярочнае сячэнне К. трохвугольнае або трапецаідальнае.