Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАМБА́РДА (франц. bombarde),
адзін з першых узораў артыл. гарматаў (14—16 ст.). Выкарыстоўваліся пры аблозе і абароне крэпасцяў. Жалезны або бронзавы ствол бамбарды ўкладаўся ў драўляную калоду (зруб), якая ўпіралася ў пáлі ці мураваную сцяну. Калібр 1000 мм, маса бамбарды 14—19 т, маса каменнага ядра 300—400 кг, далёкасць тральбы да 700 м.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭ́ЛЬТА-ФУ́НКЦЫЯδ-функцыя, δ-функцыя Дзірака,
сімвал, што выкарыстоўваецца ў матэм. фізіцы пры рашэнні задач, у якія ўваходзяць засяроджаныя велічыні (маса, зарад, нагрузка і інш.). Абазначаецца δ(x).
Д.-ф. можна вызначыць як шчыльнасць размеркавання масы, калі ў пункце x=0 засяроджана адзінкавая маса, а ва ўсіх астатніх пунктах маса роўная нулю. Таму δ(x) = 0 пры x≠0 і δ(x)=∞ пры x=0, прычым
. Такім чынам, Д.-ф. можна разглядаць як бясконцы ўсплёск адзінкавай інтэнсіўнасці. Асн. ўласцівасць Д.-ф., што вынікае з гэтага вызначэння:
, дзе 𝑓(x) — кожная неперарыўная функцыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АМА́РЫ (Homaridae),
сямейства дзесяціногіх марскіх ракаў. 36 відаў. Водзяцца ў Атлантычным ак. і ў злучаных з ім морах. Нагадваюць рачных ракаў, але большыя памерамі. Найб. вядомыя: еўрапейскі амар (Homarus gammarus), даўж. да 65 см, маса да 11 кг; амерыканскі амар (H. americanus), даўж. да 63 см, маса 15 кг; нарвежскі амар (Nephrops norvegicus), даўж. да 32 см, маса 7 кг.
Жывуць на скалістым, камяністым або жвірыстым грунце. Удзень хаваюцца сярод камянёў, ноччу кормяцца малюскамі і інш. беспазваночнымі. Характэрна наяўнасць магутных клюшняў на першай пары хадзільных ног, наступныя 2 пары з клюшнямі меншых памераў. Растуць павольна, жывуць да 50 гадоў. Палавой спеласці дасягаюць на 6-м годзе. Далікатэс, аб’ект промыслу і развядзення.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«КАСІ́НІ»
(Cassini),
аўтаматычная міжпланетная станцыя НАСА і Еўрапейскага касм. агенцтва. Запушчана 15.10.1997 з мэтай даследавання планеты Сатурн і яе спадарожніка Тытана. «К.» мае арбітальны апарат (маса 5300 кг) і спускальны модуль «Гюйгенс» (маса 350 кг), які ўвойдзе ў атмасферу Тытана. Працягласць пералёту 6 г. 7 мес. Першыя вынікі даследаванняў чакаюцца ў 2004—2006. На арбіце Сатурна «К.» будзе знаходзіцца да 2008. Названа ў гонар Дж.Д.Касіні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫ́ДБЕРГА ПАСТАЯ́ННАЯ,
фізічная канстанта, якая ўваходзіць у выразы для разліку ўзроўняў энергіі і спектральных серый атамаў. Абазначаецца R. Выражаецца формулай
дзе
м−1, M — маса ядра, m — маса электрона, e — элементарны эл. зарад, c — скорасць святла ў вакууме, h — Планка пастаянная. Уведзена шведскім фізікам Ю.Р.Рыдбергам (1890).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АФАЛІ́НА (Tursiops truncatus),
марское млекакормячае падсям. дэльфінаў атр. кітападобных. Пашыраны ва ўмераных і цёплых водах Сусветнага ак. (акрамя палярных водаў). Жыве асела або качуе невял. чародамі.
Даўж. цела да 3,9 м, маса да 400 кг. Афарбоўка зверху цёмна-бурая, знізу светлая. Цяжарнасць каля года. Даўж. нованароджанага 1—1,2 м, маса 14—16 кг. Корміцца рыбай. Звычайны аб’ект утрымання ў акіянарыумах. Лёгка дрэсіруецца. Даследуюцца паводзіны афаліны, рэхалакацыя і інш. ўласцівасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАМЕ́НСКАЯ ПАРО́ДАгусей.
Выведзена на Украіне каля г. Рамны Сумскай вобл. адборам мясц. гусей. Выкарыстоўвалі пры вывядзенні буйных шэрых гусей.
Жывёлы моцнай канстытуцыі, тулава і грудзі шырокія. Галава сярэдніх памераў, шыя кароткая. тоўстая. Ногі кароткія. Апярэнне часцей шэрае, бывае белае, рабое. Дзюба і ногі аранжава-чырвоныя. Маса гусакоў 6—6,5, гусак 4,5—5 кг. Яйцаноскасць 20—30 яец за год, маса яйца да 150 г.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́МЕНЬ КАХА́ННЯ,
геалагічны помнік прыроды на Беларусі (з 1992). За 2 км на У ад в. Валоўшчына Мінскага р-на. Валун гранітагнейсу. Даўж. 4,6 м, шыр. 3,4 м, выш. над паверхняй 1,1 м, у абводзе 12,6 м, аб’ём 8,3 м³, маса каля 22 т, поўны аб’ём валуна (з падземнай ч.) 53 м³, маса каля 140 т. Прынесены ледавіком каля 200—120 тыс.г. назад са Скандынавіі. У язычніцкія часы — культавы фетыш.