ВАЛЫ́НАЎ (Барыс Валянцінавіч) (н. 18.12.1934, г. Іркуцк, Расія),
савецкі касманаўт. Двойчы Герой Сав. Саюза (1969, 1976), лётчык-касманаўт СССР (1969). Скончыў Сталінградскае ваен.авіяц. вучылішча (1956), Ваенна-паветр.інж. акадэмію імя М.Я.Жукоўскага (1968). З 1960 у атрадзе касманаўтаў. 15—18.1.1969 з А.С.Елісеевым і Я.В.Хруновым здзейсніў палёт як камандзіркасм. карабля «Саюз-5», які ў час палёту састыкоўваўся з караблём «Саюз-4» (У.А.Шаталаў); 6.7—24.8.1976 з В.М.Жолабавым здзейсніў палёт на касм. караблі «Саюз-21» (як камандзір) і на арбітальнай станцыі «Салют-5». У космасе правёў 52,3 сут. Залаты медаль імя К.Э.Цыялкоўскага АНСССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІКТАРЭ́НКА (Аляксей Сцяпанавіч) (н. 29.3.1947, с. Ольгінка Паўночна-Казахстанскай вобл., Казахстан),
савецкі касманаўт. Герой Сав. Саюза (1987), лётчык-касманаўт СССР (1987). Скончыў Арэнбургскае вышэйшае авіяц. вучылішча лётчыкаў (1969). З 1978 у атрадзе касманаўтаў. 22—30.7.1987 здзейсніў касм. палёт на караблі «Саюз ТМ-3» (як камандзір; разам з А.П.Аляксандравым і М.Фарысам, Сірыя), арбітальным комплексе «Мір» (разам з Ю.В.Раманенкам, А.І.Лавейкіным, Аляксандравым, Фарысам) і прызямліўся на спускальным апараце карабля «Саюз ТМ-2» (разам з Аляксандравым і Фарысам). 6.9.1989—19.2.1990 здзейсніў касм. палёт на караблі «Саюз ТМ-8» (як камандзір; разам з А.А.Серабровым) і арбітальным комплексе «Мір». У космасе правёў 167 сут.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАБРАВО́ЛЬСКІ (Ерафей Уладзіміравіч) (19.11.1903, в. Шалаеўка Кіраўскага р-на Магілёўскай вобл. — 21.4.1987),
генерал-лейтэнант (1945), Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Кіеўскае пях. вучылішча (1931), курсы «Выстрал» (1940), Вышэйшыя акад. курсы пры Ваен. акадэміі Генштаба (1947). У Чырв. Арміі з 1925. У Вял. Айч. вайну з ліп. 1941 на Зах., Калінінскім, 1-м Прыбалт. і 1-м Бел. франтах: камандзір палка, нач. штаба, камандзірстралк. дывізіі, корпуса. Войскі 16-га корпуса на чале з Дабравольскім вызначыліся ў студз. 1945 у баях на р. Вісла каля г. Казімеж (Польшча) пры прарыве абароны і разгроме праціўніка. Да 1958 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖУ́НІН (Сяргей Георгіевіч) (31.8.1906, с. Мядзведзіцкае Кімрскага р-на Цвярской вобл., Расія — 27.1.1977),
адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партыз. руху ў Магілёўскай і Брэсцкай абл. у Вял.Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (1944). У Чырв. Арміі з 1928. З чэрв. 1941 на Зах. фронце, нам. камандзіра танк. палка. З ліп. 1941 у партызанах: арганізатар атрадаў у Круглянскім і Шклоўскім р-нах, камандзір групы атрада «Сяргея», адначасова ў кастр. 1942 — жн. 1943 камандзір 8-й Круглянскай партыз. брыгады, у жн.—снеж. 1943 — Круглянскай ваенна-аператыўнай групы, потым — 8-й партыз. брыгады. Аўтар кн. «Ад Дняпра да Буга» (1974).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРУ́ЗЕ (Крус) Апалон Якаўлевіч
(15.12.1892, г. Пецярбург — 6.5.1967),
савецкі ваен. дзеяч, ген.-лейт. (1949). Беларус. Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1941). З жн. 1912 у арміі, з ліст. 1917 у Чырв. гвардыі, з 1918 у Чырв. Арміі. Удзельнік грамадз. вайны 1918—20. З 1936 камандзір палка, выкладчык Ваен. акадэміі, нач. курсаў удасканалення камсаставу. У Вял.Айч. вайну на Варонежскім, Сцяпным, 2-м і 3-м Укр. франтах: камандзірстралк. дывізіі, корпуса. Удзельнік вызвалення Украіны, Яска-Кішынёўскай аперацыі, баёў у Венгрыі і Славакіі. У 1945—58 у Мін-ве абароны СССР, нам.нач.Ваен. акадэміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАПА́ЦІН (Пётр Рыгоравіч) (5.1.1907, в. Ізлягошча Усманскага р-на Ліпецкай вобл., Расія — 9.7.1974),
адзін з кіраўнікоў партыз. руху ў Мінскай і Віцебскай абл. у Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1944). У Чырв. Арміі з 1929. З 1934 у органах НКУС, з 1936 на чыг. ст. Мінск. У 1941 камандзір аддзялення, узвода партыз. атрада спец. прызначэння «Міця», які дзейнічаў на тэр. Магілёўскай, Смаленскай і Арлоўскай абл. З сак. 1942 кіраўнік партыз.спец.развед.-дыверсійнай групы НКДБСССР «Бывалыя», са жн. 1942 — камандзірпартыз. брыгады «Дзядзькі Колі». З 1944 на сав. і гасп. рабоце ў Барысаве.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІНЬКО́Ў (Рыгор Мацвеевіч) (14.2.1899, с. Васільеўка Акцябрскага р-на Арэнбургскай вобл., Расія — 17.12.1961),
адзін з кіраўнікоў партыз. руху ў Беларусі ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1943). Скончыў ваен. эл.-тэхн. акадэмію (1938). У Чырв. Арміі з 1918. У Вял.Айч. вайну з вер. 1941 камандзір дыверсійна-разведвальнага партыз. атрада, які ў 1941—42 зрабіў 600-кіламетровы рэйд па тылах праціўніка ў паўд. раёнах Беларусі. З мая 1943 камандзір дыверсійна-разведвальнай групы, што дзейнічала ў раёне Брэст—Баранавічы—Ваўкавыск, потым на тэр. Польшчы і Чэхаславакіі. Аўтар кн. «Вайна ў тыле ворага» (1959).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́ЛЫШАЎ (Юрый Васілевіч) (27.8. 1941, г. Нікалаеўск Валгаградскай вобл., Расія —8.11.1999),
савецкі касманаўт. Двойчы Герой Сав. Саюза (1980, 1984), лётчык-касманаўт СССР (1980). Скончыў Харкаўскае вышэйшае ваен.авіяц. вучылішча лётчыкаў (1963). З 1967 у атрадзе касманаўтаў. 5—9.6.1980 з У.В.Аксёнавым здзейсніў палёт на касм. караблі (КК) «Саюз Т-2» (Як камандзір) і арбітальнай станцыі «Салют-6» (асн. экіпаж Л.І.Папоў і В.В.Румін); 3—11.4.1984 з Г.М.Стракалавым і Р.Шарма — палёт на КК «Саюз Т-11» (як камандзір; пасадка на КК «Саюз Т-10») і арбітальнай станцыі «Салют-7» (асн. экіпаж Л.Дз.Кізім, У.А.Салаўёў, А.Ю.Ацькоў). У космасе правёў 11,8 сут.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБРА́МЕНКА (Дзмітрый Кузьміч) (22.7.1910, в. Філіпкава Віцебскага р-на — 28.1.1981),
поўны кавалер ордэна Славы. У Вял. Айч. вайну камандзір гарматы ст. сяржант Абраменка вызначыўся ў баях пры вызваленні Севастопаля, Шаўляя, каля г. Пройсіш-Эйлаў (Усх. Прусія).
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял. Айч. вайну. Маршал бранятанк. войскаў (1945), двойчы Герой Сав. Саюза (1944, 1945). Скончыў Вышэйшую ваенна-пед. школу (1923), курсы ўдасканалення пры Ваен. акадэміі механізацыі і матарызацыі (1936). У арміі з 1915, у Чырв. Арміі з 1918. Удзельнік 1-й сусв. і грамадз. войнаў. У Вял. Айч. вайну камандзіртанк. дывізіі, нам. камандуючага арміяй па танк. войсках, камандзіртанк. і механізаванага карпусоў, камандуючы танк. арміяй. Удзельнік бітвы пад Масквой, Корсунь-Шаўчэнкаўскай, Беларускай, Вісла-Одэрскай, Усх.-Памеранскай і Берлінскай аперацый. З 1947 на кіруючых пасадах у Сав. Арміі.