лясы ў трапічных, субтрапічных, субэкватарыяльных і экватарыяльных шыротах з вільготным кліматам (2000—7000 мм ападкаў за год). Для іх характэрны бесперапынная вегетацыя, багаты фларыстычны склад, складаная верт. структура (больш за 5 ярусаў), дрэвы малагалінастыя з дошкападобнымі і паветранымі каранямі, мноства эпіфітаў і ліян. Выш. дрэў да 60 м. Вільготныя трапічныя лясы наз. таксама гілеяй або сельвай (у Паўд. Амерыцы), джунглямі (у Паўд. Азіі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУЙЧЖО́ЎСКАЕ НАГО́Р’Е,
нагор’е на ПдЗ Кітая, усх.ч.Юньнань-Гуйчжоўскага нагор’я. Даўж. каля 600 км, шыр. да 500 км, пераважная выш. каля 1000 м. Складзена з вапнякоў, пясчанікаў і гліністых сланцаў. Развіты карст («каменныя лясы», паркавыя палі, варонкі, калодзежы, пячоры). Клімат субтрапічны мусонны. Хваёвыя і дубова-букавыя лясы, зараснікі бамбуку. У міжгорных катлавінах — пасевы рысу, кукурузы, батату; на У вырошчваюць субтрапічныя культуры (чай, бавоўнік, лакавае і тунгавае дрэвы, хурму).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛОХ, джыда,
пшат (Elaeagnus),
род кветкавых раслін сям. лохавых. Каля 50 відаў. Пашыраны ў Паўд. Еўропе, Азіі, Паўн. Амерыцы і Аўстраліі. На Беларусі інтрадукаваны Л. вузкалісты (E. angustifolia), парасонавы (E. umbellata), серабрысты (E. argentea), усходні (E. orientalis).
Лістападныя або вечназялёныя дрэвы ці кусты. Лісце эліптычнае да лінейнага, шэра-зялёнае, часта знізу серабрыстае. Кветкі палігамныя, невял., духмяныя. Плод — касцянкападобны, пераважна ядомы. Лек., камедзяносныя, меданосныя і дэкар. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПТЭЛЕ́Я, скуранка,
вязовік (Ptelea),
род кветкавых раслін сям. рутавых. 11 відаў. Пашыраны ў Паўн. Амерыцы, Мексіцы. На Беларусі інтрадукаваны 6 відаў, найб. пашырана П. трохлістая (P. trifoliata).
Лістападныя кусты або дрэвывыш. 6—8 м. Лісце чаргаванае, трайчастае, цёмна-зялёнае, бліскучае, са своеасаблівым пахам. Кветкі дробныя, зеленаватыя, у гронках або шчытках. Плод — крылатка. Драўніна цяжкая, цвёрдая, прыгожай тэкстуры, ідзе на дробныя вырабы. Дэкар. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛЯКА́ЧКА, стафілея (Staphylea),
род кветкавых раслін сям. клякачкавых. 11 відаў. Пашыраны ва ўмераным і субтрапічным паясах Паўн. паўшар’я. На Беларусі інтрадукаваны К.: гімалайская (S. emodi), перыстая (S. pinnata), трохлістая (S. trifolia).
Дрэвы або кусты выш. да 5 м. Лісце няпарнаперыстае, супраціўнае. Кветкі двухполыя, белыя або жаўтаватыя, у мяцёлках.
Плод 2—8-гнездавая каробачка. Бутоны ўжываюць як прыправу, квашаныя, марынаваныя, салёныя, насенне — ласунак, з яго вырабляюць пацеркі, ружанцы. Меданосныя, дэкар. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЬЯ́НАС (ісп. llanos, множны лік ад llano раўніна),
назва некаторых раўнінных тэрыторый у раёнах ісп. каланізацыі (напр., Лана-Эстакада ў ЗША, Л.Арынока, Л.-Мохас і інш. у Паўд. Амерыцы). Таксама тып высакатраўнай саванны на раўнінах у бас.р. Арынока (тэр. Венесуэлы і Калумбіі). Укрыты густым і высокім травяным покрывам з перавагай злакаў, ёсць асобныя дрэвы або іх групы (тыпова маўрыкіева пальма). Па далінах рэк галерэйныя лясы. Выкарыстоўваюцца як паша, месцамі — пад земляробства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАА́КІЯ (Maackia),
род кветкавых раслін сям. бабовых. 6 відаў. Пашырана ва Усх. Азіі. У Цэнтр.бат. садзе Нац.АН Беларусі інтрадукавана М. амурская, або акатнік (M. amurensis).
Лістападныя дрэвывыш. да 20 м. Лісце чаргаванае, няпарнаперыстае, даўж. да 30 см. Кветкі шматлікія, у густых гронках, часам разгаліноўваюцца каля асновы. Плод — струк. Драўніна ўстойлівая да гніення, ідзе на выраб фанеры, паркету, гнутай мэблі. Дэкар. расліны, выкарыстоўваюцца для замацавання схілаў і яроў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́НГА (Mangifera),
род кветкавых раслін сям. анакардыевых. Каля 40 відаў. Пашыраны ў Паўд.-Усх. Азіі. М. індыйскае (M. indica) са стараж. часу культывуецца ў Індыі.
Вечназялёныя дрэвывыш. 10—45 м. Лісце суцэльнае. Кветкі двухполыя і тычынкавыя, дробныя, белыя, у мяцёлчатых суквеццях. Плод — касцянка, зялёная, жоўтая або чырвоная. Плады М. індыйскага (даўж. да 25 см, дыям. да 10 см) ядомыя. Маюць да 20% цукру, шмат вітамінаў, ім уласціва процівіруснае дзеянне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́РТ (Mirtus),
род кветкавых раслін сям. міртавых. Каля 100 відаў. Пашыраны ў тропіках і субтропіках, пераважна Амерыкі. На Беларусі культывуецца ў пакоях і аранжарэях М. звычайны (M. communis).
Вечназялёныя кусты і дрэвы. Лісце супраціўнае, суцэльнае, скурыстае, на кароткіх чаранках або сядзячае. Кветкі пераважна адзіночныя. Плод ягадападобны. Са стараж. часу культывуецца М. звычайны. Эфірны алей з кветак, лісця і інш.ч. раслін выкарыстоўваецца ў кулінарыі, парфумерыі, медыцыне, плады і лісце — прыправа. Дэкар. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЕКСІ́С ((Alexis) Жак Стэфен) (22.4.1922, г. Ганаіў, Гаіці — крас. 1961),
гаіцянскі пісьменнік. Урач-неўрапатолаг. Пісаў на франц. мове. Забіты агентамі дыктатара Дзювалье. Аўтар раманаў «Добры генерал Сонца» (1955), «Дрэвы-музыканты» (1957), «Вокамгненна» (1959), кн. казак «Рамансера ў святле зор» (1960). У цэнтры твораў Алексіса — вобраз шматпакутнай гаіцянскай зямлі. Яго рэалізм, жорсткі і горкі, адначасова мае рамантычна-палымяны характар. Прыхільнік шырокага выкарыстання фальклору ў л-ры.