паверхня, на ўзроўні якой вадацёк (рака, ручай) траціць сілу і не можа далей паглыбляць сваё рэчышча. Агульны (або галоўны) базіс эрозіі — узровень Сусветнага ак.; мясцовыя (або часовыя) базісы эрозіі — праточныя азёры, месцы ўпадзення прытокаў у гал. раку, выхады цвёрдых парод, якія запавольваюць глыбінную эрозію ракі. Змена вышыні базісу эрозіі (ваганні ўзроўню мора, векавыя рухі зямной кары і інш.) суправаджаецца ўразаннем даліны або запаўненнем яе рачнымі адкладамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБРЫ́Ў,
схіл рачной даліны, берагоў мора, ракі, возера, вадасховішча, яра стромкасцю больш за 55°, вышынёй (глыб.) ад некалькіх да дзесяткаў метраў. На фарміраванне абрыву ўплываюць тэктанічныя рухі, працэсы абразіі (кліф), эрозіі (рачныя тэрасы) і інш. Пры замаруджванні ці спыненні гэтых працэсаў абрыў траціць стромкасць і паступова ператвараецца ў пакаты схіл. На Беларусі абрывы часцей бываюць на сугліністых і лёсападобных грунтах, радзей на месцах знаходжання былых вял. прыледавіковых азёраў.
нарвежскі жывапісец і графік; заснавальнік нарв.нац. пейзажа. Вучыўся ў Бергене (каля 1808) і ў АМ у Капенгагене (з 1811). З 1818 жыў у Дрэздэне (з 1824 праф.АМ). Зазнаў уплыў ням. рамантызму. Пісаў пераважна суровыя горы, бурлівыя рэкі, ціхія даліны і азёры Нарвегіі: «Від на Фортундаль» (1836), «Стальхейм. Пейзаж з вясёлкай» (1842) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЕНІСЕ́ЙСКІ КРАЖ,
прыўзняты паўд.-зах. край Сярэднесібірскага пласкагор’я, у Краснаярскім краі Расіі. Распасціраецца на 700 км ад даліныр. Кан на ПнЗ па правабярэжжы р. Енісей, з якім перасякаецца, утвараючы Асінаўскі парог. Выш. да 1104 м (г. Енашымскі Палкан). Складзены з гнейсаў, крышт. сланцаў і вапнякоў, прарваных інтрузіямі гранітаў. На схілах цемнахвойная тайга з перавагай піхты. Радовішчы золата, жал. руды, баксітаў, магнезіту, тальку і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНВЕ́РСІЯў геалогіі,
1) І. тэктанічная — завяршальная стадыя ў цыкле развіцця геасінкліналі, якая адбываецца ў змене апускання зямной кары падняццямі. У гэты перыяд з І. звязаны: пачатак росту горных хрыбтоў, змінанне горных парод у складкі, пранікненне магматычных інтрузій і рэгіянальны метамарфізм.
2) І. рэльефу, перавернуты рэльеф — ператварэнне рэльефу агентамі дэнудацыі з узнікненнем зваротных суадносін паміж геал. структурамі і формамі рэльефу (напр., над антыкліналямі размешчаны рачныя даліны, а над сінкліналямі горныя хрыбты).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАКХНА́Ў,
горад на Пн Індыі, на р. Гоматы, левым прытоку Ганга. Адм. ц. штата Утар-Прадэш. 1,6 млн.ж. (1991).
Трансп. вузел і гандл.-прамысл. цэнтр даліны ў сярэднім цячэнні Ганга. Прам-сць: тэкст. (пераважна баваўняная), папяровая, металаапр., гарбарна-абутковая, паліграф., харч., у т. л. алейная. З-д дакладных інструментаў. Традыц.маст. рамёствы: разьба па метале, дрэве, косці, ткацтва, вышыўка. Ун-т (з 1921). Бат. сад. Арх. помнікі 16—18 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́ЙТС ((Bates) Генры Уолтэр) (8.2.1825, г. Лестэр, Вялікабрытанія — 16.2.1892),
англійскі прыродазнавец і падарожнік. У 1848—58 разам з А.Р.Уолесам у Бразіліі сабраў калекцыю насякомых — больш за 14,7 тыс. відаў, у т. л. 800 раней невядомых навуцы. Адкрыў і растлумачыў з’яву мімікрыі ў матылёў даліныр. Амазонка (1862). Выпадак падабенства ядомага насякомага да неядомага наз. бейцаўскай мімікрыяй. Чл. Каралеўскага геагр.т-ва (з 1881).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНДЫЖА́Н,
горад ва Узбекістане, цэнтр Андыжанскай вобл. Размешчаны ў паўд.-ўсх.ч. Ферганскай даліны на р. Андыжансай. Вядомы з 9 ст. 297 тыс.ж. (1990). Чыг. вузел. Машынабудаванне і металаапрацоўка (абсталяванне для ірыгацыйных збудаванняў і бавоўнаачышчальных прадпрыемстваў; эл.-тэхн. вырабы і інш.), хім., лёгкая (баваўняная, абутковая, трыкатажная і інш.), харчасмакавая (масларобная, кансервавая, гідролізная, мясная і інш.) прам-сць; вытв-сцьбуд. матэрыялаў. У раёне Анжыжана — здабыча нафты і газу. 4 ВНУ. Музей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕРБЕЛА́,
горад у Іраку, у сярэдняй ч.даліныр. Еўфрат. Адм. ц. мухафазы Кербела. Засн. ў 7 ст. 200 тыс.ж. (1997). Буйны гандл.-трансп. пункт. Кансервавы з-д. Тэкст. і цукр. прадпрыемствы. Рамёствы. У 680 тут адбылася бітва паміж Амеядамі і ўнукам Мухамеда Хусейнам, у якой апошні загінуў. У 8 — пач. 9 ст. пабудавана мячэць-маўзалей Хусейна (неаднаразова знішчалася, канчаткова ў 1016 у выніку пажару). Свяшчэнны горад мусульман-шыітаў, месца паломніцтва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛО́ТХАЛ,
рэшткі стараж. горада на Пн ад г. Бамбей, на беразе Камбейскага заліва ў Індыі. Належыць да помнікаў Інда даліны цывілізацыі, датуецца першымі стагоддзямі 2-га тыс. да н.э. Раскопкамі вывучаны цытадэль з мураванымі сценамі, сховішча, каналізацыя. Важнае значэнне для развіцця Л. меў гандаль. Выяўлены сведчанні кантактаў жыхароў горада з насельніцтвам узбярэжжа Персідскага заліва і Дэкана. У Л. атрыманы найб. раннія (18 ст. да н.э.) звесткі пра вырошчванне рысу.