ЛЕ ДЫК ТХО (Le Duc Tho; 14.10.1911, прав. Нам Ха, В’етнам — 13.10.1990),
в’етнамскі паліт. і дзярж. дзеяч, адзін з заснавальнікаў Камуніст. партыі Індакітая (КПІК, 1930), удзельнік В’етміня. У 1930—36 і 1941—45 знаходзіўся ў зняволенні ў франц. турме. З 1945 чл.ЦК і Пастаяннага к-та КПІК. У 1948—55 на парт. рабоце на Пд В’етнама. З 1955 чл. палітбюро ЦК Партыі працоўных В’етнама (потым Камуніст. партыя В’етнама), у час в’етн. вайны 1964—73 адказваў за палітыку партыі ў Паўд.В’етнаме. З 1968 фактычны кіраўнік дэлегацыі Дэмакр. Рэспублікі В’етнам на парыжскіх перагаворах, у выніку якіх падпісана Парыжскае пагадненне 1973. У 1986 пакінуў усе парт. і дзярж. пасады. Нобелеўская прэмія міру 1973 (разам з Г.Кісінджэрам), адмовіўся ад яе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕ́ЙЛЕР (Mailer) Норман (н. 31.1.1923, г. Лонг-Бранч, штат Нью-Джэрсі, ЗША),
амерыканскі пісьменнік і публіцыст. Скончыў Гарвардскі ун-т. Першы антываен. раман «Голыя і мёртвыя» (1948) напісаны ў традыцыях сац.рэаліст. рамана. У раманах «Бераг варвараў» (1951), «Парк аленяў» (1955), «Чаму мы ў В’етнаме?» (1967), сац.-крытычныя матывы, у рамане «Амерыканская мара» (1965) уплыў філасофіі экзістэнцыялізму. Канфлікт паміж асобай і грамадствам у цэнтры «дакументальнага рамана» «Песня ка́та» (1979). Лепшыя кнігі М.-публіцыста — «Арміі ночы» і «Маямі і аблога Чыкага» (абедзве 1968) пра апазіц. рух у ЗША ў канцы 1960-х г. Аўтар раманаў «Старадаўнія вечары» (1983), «Сапраўдныя хлопцы не танцуюць» (1984), «Змена варты» (1989), кніг «Мэрылін» (1973) і «Пра жаноцкую вытанчанасць» (1980; пра М.Манро).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РО ДЭ У (н. 4.12.1942, каля г. Тэгу, Рэспубліка Карэя),
дзяржаўны і паліт. дзеяч Рэспублікі Карэя. Скончыў Кар.ваен. акадэмію (1955). Ген. арміі. Служыў у паўд.-кар. войсках у В’етнаме ў час в’етн. вайны 1964—73. З 1979 камандуючы Сеульскім гарнізонам, войскамі грамадз. бяспекі. Удзельнік дзярж. перавароту 1979 на чале з Чон Ду Хванам і задушэння паўстання ў г. Кванджу ў 1980. У 1981 міністр па паліт. пытаннях, у 1982 міністр спорту, у 1982—83 міністр унутр. спраў. З 1985 старшыня, з 1987 лідэр Дэмакр. партыі справядлівасці (з 1990 Дэмакр. ліберальная партыя). У 1988—93 прэзідэнт Рэспублікі Карэя. У 1995 арыштаваны і прыгавораны да турэмнага зняволення за хабарніцтва і ўдзел у дзярж. перавароце 1979. У 1998 памілаваны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУЙ,
дынастыя ў Кітаі ў 581—618 Засн. палкаводцам Ян Цзянем, які ў 581 скінуў імператара з дынастыі Паўн. Вэй (што скончыла панаванне на Пн Кітая некітайскіх дынастый) і абвясціў сябе імператарам Вэньдзі [581—604]. У 589 ён аб’яднаў пад сваёй уладай Паўн. і Паўд. Кітай, чым паклаў канец перыяду паўднёвых і паўночных дынастый. Ажыццявіў рэформы з мэтай стварэння моцнай цэнтралізаванай дзяржавы. Пры яго пераемніку імператару Ян Гуану [Яндзі; 605—617), кіраванне якога вылучалася крайнім дэспатызмам, пабудавана асн.ч.Вялікага канала. Знешнія войны (у Карэі, В’етнаме і інш.) пагоршылі эканам. становішча краіны, а высокія падаткі выклікалі нар. паўстанне (611—618). Ян Гуан забіты сваімі салдатамі, а ўладу ў 618 захапіў намеснік у Таюані — Лі Юань, які заснаваў дынастыю Тан.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЭНС (Vance) Сайрус Робертс (н. 27.3.1917, г. Кларксберг, ЗША),
палітычны і дзярж. дзеяч ЗША, дыпламат.Д-р права. Чл.Дэмакр. партыі. Скончыў Іельскі ун-т (1939). Удзельнік 2-й сусв. вайны. Нам. міністра абароны ЗША (1964—67). Пасол па асобых даручэннях прэзідэнта (1967—69), у час вайны ЗША у В’етнаме 1964—73 пасрэднік на перагаворах з в’етн. бокам аб міры. Саветнік па знешнепаліт. пытаннях прэзідэнта Дж.Э.Картэра (1976). Дзярж. сакратар ЗША (1977—80), выступаў за аслабленне напружанасці ў адносінах з СССР, кантроль над узбраеннямі, узмацненне эканам. дапамогі краінам, што развіваюцца, паляпшэнне становішча з правамі чалавека ў свеце. Чл.Камісіі Пальме (1980—89). У 1991 — 93 па даручэнні ААН пасрэднік па ўладжванні канфлікту ў Югаславіі. Аўтар мемуараў «Цяжкія рашэнні. Чатыры крытычныя гады амерыканскай знешняй палітыкі» (1983).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАРАДО́М СІЯНУ́К (н. 31.10.1922, Пнампень),
дзяржаўны дзеяч Камбоджы. Вучыўся ў В’етнаме і Францыі. У 1941—55 кароль Камбоджы, у сак. 1955 адрокся ад прастола на карысць бацькі Нарадома Сурамарыта. У 1955—60 прэм’ер-міністр Камбоджы, пасля смерці свайго бацькі (1960) кіраўнік дзяржавы. У 1970 скінуты ваеннымі. Узначальваў у Пекіне Каралеўскі ўрад нац. саюза Камбоджы. Пасля захопу ўлады ў крас. 1975 «чырвонымі кхмерамі» вярнуўся ў Камбоджу, дзе лічыўся ў 1975—76 кіраўніком дзяржавы, але фактычна знаходзіўся пад хатнім арыштам. У студз. 1979 вызвалены. Асудзіў у 1979 увод в’етн. войск у Камбоджу, у 1982—88 узначальваў Нар.нац.вызв. фронт, які вёў узбр. барацьбу супраць урада Нар. Рэспублікі Кампучыя. У кастр. 1991 вярнуўся ў Камбоджу, у 1991—93 старшыня Вярх.нац. савета. З вер. 1993 кароль Камбоджы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТУ́ПА (санскр. — макушка, кучка зямлі, камянёў),
у будыйскай архітэктуры манументальнае сімвалічнае і мемар. збудаванне; сховішча рэліквій. Першапачаткова — збудаванне на магіле цара ці правадыра. Найб. раннія С. (3—2 ст. да н.э., Індыя) мелі 3-часткавую структуру: ступеньчаты падмурак, масіўны асн. аб’ём, увянчанне пабудовы ў выглядзе шмат’яруснага парасона. З першых стагоддзяў да н.э. вядомы паўсферычныя С., пазней — вежападобныя (В’етнам, Кітай), звонападобныя (М’янма, Тайланд, Камбоджа, Інданезія); бутлепадобныя (Манголія, Кітай). У дэкоры С. выкарыстоўвалі расфарбоўку, пазалоту.
Назва «С.» характэрна для Індыі і Непала; у Шры-Ланцы называецца «дагаба», у М’янме — «зедзі» і «пато», у Тайландзе — «чэдзі» («пра-чэдзі») «пранг» («пра-пранг»), у Лаосе — «тхат», у Манголіі — субурган, у Кітаі і В’етнаме — «баота», пагада і г.д.
Ступа Бадхнатх у Катманду. Фрагмент паўкруглай чашы.Ступы храмавага комплексу Барабудур на востраве Ява (Інданезія).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФАМ ВАН ДОНГ (Pham Van Dông; 1.6.1906, прав. Куангнам, В’етнам — 29.4.2000),
дзяржаўны дзеяч В’етнама. Вучыўся ў Ханойскім ун-це. З 1925 чл.Т-варэв. моладзі В’етнама, з 1929 чл. яго ЦК. У 1929 арыштаваны франц. ўладамі, у 1930 у турме далучыўся да Камуніст. партыі Індакітая (КПІК, з 1951 — Партыя працоўных В’етнама, ППВ; з 1976 — Камуніст. партыя В’етнама, КПВ). У 1941—45 удзельнічаў ва ўзбр. антыяп. барацьбе. З 1945 міністр фінансаў Час. ўрада Дэмакр. Рэспублікі В’етнам (ДРВ), з 1946 надзвычайны прадстаўнік КПІК у Паўд.В’етнаме. З 1951 чл. Палітбюро ЦК ППВ—КПВ. У 1949—54 нам. прэм’ер-міністра, у 1955—61 міністр замежных спраў ДРВ. З 1956 прэм’ер-міністр ДРВ, пасля аб’яднання краіны (1976) — Сацыяліст. Рэспублікі В’етнам. У 1986 падаў у адстаўку з усіх партыйных, у 1987 — дзярж. пасад.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧОН ДУ ХВАН (н. 18.1.1931, прав. Кёнсан-Намдо, Рэспубліка Карэя),
дзяржаўны і ваен. дзеяч Рэспублікі Карэя. Ген. (1978). Скончыў Карэйскую ваен. акадэмію (1955), служыў у арміі. Камандаваў паўд.-кар. войскамі ў Паўд.В’етнаме ў 1960-я г. Кіраваў расследаваннем забойства прэзідэнта Пак Чжон Хі (26.10.1979), што выкарыстаў для расправы з паліт. канкурэнтамі. У маі 1980 узначаліў дзярж. пераварот, жорстка падавіў нар. паўстанне ў г. Кванчжу. У жн. 1980 прымусіў парламент выбраць сябе прэзідэнтам Рэспублікі Карэя (1980—88). Працягваў эканам. палітыку Пак Чжон Хі, якая спрыяла хуткаму росту эканомікі, паступова змякчаў паліцэйскі рэжым. З 1988 у адстаўцы. У 1995 арыштаваны і прыгавораны да смяротнага пакарання (заменена пажыццёвым зняволеннем) за масавыя забойствы у г. Кванчжу ў 1980 і карупцыю ў час яго прэзідэнцтва. Памілаваны ў 1998.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗІМЯ́НІН Міхаіл Васілевіч (21.11.1914, г. Віцебск — 1.5.1995),
савецкі парт. і дзярж. дзеяч. Герой Сац. Працы (1974). Скончыў Магілёўскі пед.ін-т (1939). У 1940—46 1-ы сакратар ЦК ЛКСМБ. У Вял.Айч. вайну адзін з арганізатараў парт.-камсам. падполля і партыз. руху ў Беларусі. У 1947—53 сакратар, 2-і сакратар ЦККПБ. З 1953 у Мін-ве замежных спраў СССР, надзвычайны і паўнамоцны пасол СССР у В’етнаме, Чэхаславакіі. З 1965 гал. рэдактар газ. «Правда», з 1966 старшыня праўлення Саюза журналістаў СССР. У 1976—87 сакратар ЦККПСС. Чл.ЦК у 1945—54, Бюро ЦККПБ у 1947—53. Чл.ЦККПСС у 1952—56, 1966—89. Чл.Цэнтр.рэвіз. камісіі КПСС у 1956—66. Дэп. Вярх. СаветаСССР у 1946—54, 1966—89, Вярх. Савета БССР у 1947—55.
Тв.:
Под знаменем ленинизма: Избр. статьи и речи. М., 1984.