у народным дойлідстве Беларусі невял. дзверы для ўваходу ў варотах, плоце, агароджы. Ва ўсх. раёнах весніцы робяць са шчыльна збітых дошак, часта аздабляюць разьбой, размалёўкай, фігурна выкаванымі завесамі і клямкамі, у цэнтр. і зах. — лёгкія, са штыкетаў.
Да арт.Весніцы. Аздабленне варот. Чачэрск. 1970-я г.Да арт.Весніцы. Вароты сядзібы ў Гомелі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БОН (ад галанд. boom бервяно; перашкода, шлагбаум),
1) плывучы прычал для малых суднаў. Абсталёўваецца грузападымальнымі механізмамі, прыстасаваннямі для падачы на судны паліва, вады, сціснутага паветра, пары.
2) Плывучая загарода са звязаных пантонаў, паплаўкоў ці бярвёнаў. Бонам перагароджваюць фарватэры, уваходы ў порт, што ахоўвае стаянкі суднаў ад варожых надводных і падводных караблёў, тарпедаў, плывучых мін. Разводная частка бона — бонавыя вароты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ́НКАЛЬН (Lincoln),
горад на У Вялікабрытаніі. Адм. ц. графства Лінкальншыр. Засн. ў сярэдзіне 1 ст. Каля 100 тыс.ж. (1995). Вузел чыгунак і аўтадарог. Гандл. цэнтр с.-г. раёна. Прам-сць: маш.-буд., эл.-тэхн., харчовая. Арх. помнікі: стараж.-рым.вароты, дараманскія цэрквы-вежы, раманскія дамы, цэрквы, данжон (12 ст.), гатычныя ратуша і мост (15 ст.), сабор (1075—1380) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́ДНАЕ ПО́ЛА, ватэрпола,
камандная спартыўная гульня з мячом у басейне; адзін з водных відаў спорту. Гуляюць 2 каманды па 7 чал. на воднай пляцоўцы 30 × 20 м (глыб. не менш за 1,8 м). Пасярэдзіне больш кароткіх бакоў пляцоўкі ўстаноўлены варотышыр. 3 м, выш. 0,9 м. Гульня доўжыцца 4 перыяды па 5 мін кожны (улічваецца чысты час). Мэта гульні: перадаючы мяч партнёрам, кожная з каманд імкнецца закінуць яго ў вароты саперніка. Стыль плавання адвольны, мяч можна весці і кідаць адной рукой (дзвюма рукамі гуляе толькі варатар). Парушэнне правіл караецца перадачай мяча праціўніку ці (за грубую гульню) выдаленнем парушальніка на 45 с або да прапушчанага гола.
Узнікла воднае пола ў Вялікабрытаніі ў 2-й пал. 19 ст. Да пач. 20 ст. стала развівацца і ў інш. краінах. У праграме Алімпійскіх гульняў з 1900. Праводзяцца чэмпіянаты Еўропы (з 1926), свету (з 1973). З 1926 дзейнічае К-т воднага пола пры Міжнар. аматарскай федэрацыі плавання (ФІНА). На Беларусі развіваецца з 2-й пал. 1940-х г. Чэмпіянаты краіны з 1949.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАНА́ЙЦАЎ ДАРЫ́,
выраз, які абазначае каварную паслугу з мэтай прычыніць зло, загубіць. У гамераўскім эпасе ўдзельнікі Траянскай вайны данайцы, не ўзяўшы Трою штурмам, пайшлі на хітрасць: знялі аблогу, каля сцен горада пакінулі драўлянага каня, куды схаваліся воіны з Адысеем. Нягледзячы на перасцярогу жраца Лаакоана («Баюся данайцаў, нават якія прыносяць дары»), траянцы перацягнулі каня ў горад. Ноччу Д. выйшлі з каня, адчынілі гар.вароты, упусцілі свае войскі і ўзялі Трою.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕ́ЗЕНЦАЎ (Барыс Сяргеевіч) (26.7.1911, г. Тула, Расія — 18.11.1970),
расійскі архітэктар. Засл. архітэктар Расіі (1969). Скончыў Маскоўскі арх.ін-т (1935), выкладаў у ім (з 1969 праф.). Асн. работы: у Маскве — вышынныя адм. будынкі на пл. Красныя вароты (1948—53, з арх. А.Душкіным), на вул. Пятроўка, 38 (1952—59), жылыя дамы па праспекце Міру (1952), горадабуд. работы па праспекце Вярнадскага (1964—68); мемар комплекс У.І.Леніна ў г. Ульянаўск (1967—70; Ленінская прэмія 1972) і інш.Дзярж. прэмія СССР 1949.
рускі архітэктар, прадстаўнік ампіру. Вучыўся ў Маскве, у арх. школе пры Экспедыцыі крамлёўскага будаўніцтва (1802—07).
Гал. архітэктар камісіі па аднаўленні Масквы пасля пажару 1812. Удзельнічаў у рэканструкцыі Краснай пл. (1814—17), стварэнні Тэатральнай пл. і Вял. тэатра (1820—24), Аляксандраўскага саду, Манежа і інш. Па яго праектах пабудаваны Трыумфальныя вароты (1827—34, разабраны ў 1932, адноўлены ў 1968 на Кутузаўскім праспекце), 1-я Градская бальніца, цэрквы Усіх Самотных Радасці ў Маскве (1828—33) і ў с. Архангельскае Маскоўскай вобласці (1822).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕ́РСА,
пад’ёмная металічная ці акаваная жалезам дубовая рашотка, якая дадаткова зачыняла праём вежы-брамы. У еўрап. замках з’явілася ў сярэдзіне 15 ст., на Беларусі — ў канцы 15 — пач. 16 ст. Была важным элементам абароны замка, дзядзінца і інш. — прыкрывала дашчаныя вароты. Герса падымалася і апускалася на ланцугах пад’ёмным механізмам у спец. праёмы брамы. Ніжнія канцы рашоткі былі завостраныя і заходзілі ў спец. гнёзды. Звонку герса часта засланялася пад’ёмным мостам. Былі ў Мірскім замкава-паркавым комплексе, Полацкім Сафійскім саборы, Супрасльскай царкве-крэпасці, Сынковіцкай царкве-крэпасці і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«КАЧА́Н»,
бел. народны танец. Пашыраны пераважна на Гомельшчыне і Гродзеншчыне. У некат. мясцовасцях наз. «Капуста». Муз. памер . Тэмп умераны. Выконваецца пад прыпеўкі. У ім рознымі пластычнымі рухамі імітуецца «завіванне качана» (абрастанне яго лісцем). Танцоры, узяўшыся за рукі, становяцца ў ланцужок і закручваюцца клубком вакол апошняга танцора, які стаіць на месцы, ці ідуць за першым, ныраюць у «вароты», утвораныя з рук выканаўцаў. Часам танцуюць утраіх, ныраючы пад рукі адзін аднаму, ці мяняюцца месцамі, круцячыся пад руку. Выконваўся Першай бел. трупай І.Буйніцкага. Вядомы і інш. варыянты танца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСО́БЫ БЕЛАРУ́СКІ ЗБОР,
спецыяльныя курсы для падрыхтоўкі арганізатараў партыз. руху на Беларусі ў Вял.Айч. вайну. Дзейнічалі ў крас.—ліст. 1942 каля г. Мурам Уладзімірскай вобласці. Створаны паводле рашэння ЦККП(б)Б. З 1-га выпуску ў чэрв. 1942 сфарміраваны 12 партыз. атрадаў, якія ў пач.ліп. праз Віцебскія «вароты» перапраўлены на тэр. акупіраванай Беларусі. За час існавання Асобага беларускага збору падрыхтавана 2865 чал. З іх сфарміраваны і накіраваны ў тыл ворага 15 атрадаў і 100 арганізатарскіх груп, 60 інструктараў мінна-падрыўной справы і 2318 падрыўнікоў. Многія атрады выраслі ў партыз. брыгады, групы — у атрады.