САВЕ́Т ЭКАНАМІ́ЧНАЙ УЗАЕМАДАПАМО́ГІ (СЭУ),

міжнародная эканам. арганізацыя краін сацыяліст. арыентацыі ў 1949—1991. Штаб-кватэра знаходзілася ў Маскве. Члены: Албанія (спыніла ўдзел у 1961), Балгарыя, Венгрыя, В’етнам, ГДР (да 1990), Куба, Манголія, Польшча, Румынія, СССР, Чэхаславакія. У рабоце асобных органаў СЭУ з 1964 удзельнічала Югаславія, у якасці назіральнікаў — прадстаўнікі Анголы, Лаоса, КНДР, Эфіопіі. Дзейнасць рэгламентавалася Статутам і будавалася на аснове шматбаковых і двухбаковых пагадненняў аб сумесным планаванні, будаўніцтве аб’ектаў, спецыялізацыі і каапераванні вытв-сці, навук.-тэхн. супрацоўніцтве. Спыніў дзейнасць у 1991.

т. 14, с. 55

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛЬЕН-В’ЕТ (Хой льен хіеп куок зан В’етнам, Нац. саюз В’етнама),

в’етнамская паліт. арг-цыя ў 1946—55. Засн. на базе аб’яднання В’етміня (які захаваўся як самаст. арг-цыя) і некалькіх інш. арг-цый. Пазней да яго далучыліся Усеагульная канфедэрацыя працы, Саюз жанчын В’етнама, Федэрацыя дэмакр. моладзі, Партыя працоўных В’етнама (з 1951) і інш. У 1951 адбылося поўнае зліццё В’етміня і Л.-В. ў адзіную арг-цыю пад назвай Л.-В. На з’ездзе ў вер. 1955 абвешчана пра самароспуск Л.-В. і стварэнне на яго базе Айч. фронту В’етнама.

т. 9, с. 390

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ХАНГХА́, Сангкой (кіт. Юаньцзян), Чырвоная рака,

рака на Пд Кітая і Пн В’етнама. Даўж. 1183 км, пл. бас. 158 тыс. км². Пачынаецца на Юньнаньскім нагор’і, цячэ пераважна ў глыбокай даліне ў парожыстым рэчышчы. Ніжняе цячэнне па раўніне Бакбо, упадае ў заліў Бакбо (Танкінскі) Паўд.-Кітайскага мора. Сярэдні расход вады каля 3,8 тыс. м³/с. Рэжым мусонны, летнія паводкі. Для аховы ад навадненняў на вял. працягу агароджана дамбамі. Выкарыстоўваецца для арашэння. Суднаходная ў ніжнім цячэнні. На Х. — гарады Лаакай, Ханой. у дэльце марскі порт Хайфон (В’етнам).

т. 16, с. 537

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАСПЕРО́ (Maspéro) Анры (15.12.1883, Парыж — 17.3.1945),

французскі гісторык і філолаг, кітаязнавец, спецыяліст па мовах і гісторыі краін Індакітая. Сын Г.К.Ш.Масперо. З 1908 выкладчык, з 1911 праф. Франц. школы Д. Усходу ў г. Ханой (В’етнам), з 1920 праф. кіт. мовы і л-ры Калеж дэ Франс у Парыжы. З 1935 чл., з 1944 прэзідэнт франц. Акадэміі надпісаў. Аўтар больш як 150 прац, прысвечаных Кітаю і Індакітаю, у т. л. кн. «Старажытны Кітай» (1927, ахоплівае гісторыю і культуру Кітая з 12 да 3 ст. да н.э.), «Кітайская мова» (1931). Загінуў у лагеры смерці Бухенвальд.

т. 10, с. 191

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАЎДНЁВА-КІТА́ЙСКАЕ МО́РА,

паўзамкнёнае мора на З Ціхага ак., каля берагоў Усх.- і Паўд.-Усх. Азіі, паміж п-вамі Індакітай і Малака, а-вамі Калімантан, Палаван, Лусон і Тайвань. Пл. 3537 тыс. км². Найб. глыб. 5560 м. Найб. залівы — Бакбо (Танкінскі), Сіямскі. Найб. в-аў Хайнань. Т-ра вады на паверхні ў лют. 20—27 °C, у жн. 28—29 °C. Салёнасць 32—34‰. Летам і восенню часта ўзнікаюць тайфуны. Прылівы няправільныя, сутачныя і паўсутачныя (да 4 м). Рыбалоўства (тунцы, селядзец, сардзіны і інш.). Гал. парты: Бангкок (Тайланд), Хашымін, Хайфон (В’етнам), Сянган, Гуанчжоў (Кітай), Маніла (Філіпіны).

т. 12, с. 193

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАСТЭ́НКА Валерый Уладзіміравіч (н. 10.12.1945, г. Купянск Харкаўскай вобл., Украіна),

бел. ваен. дзеяч. Ген.-лейт. (1994). Скончыў Мінскае вышэйшае інж. радыётэхн. вучылішча войск ППА краіны (1968), Ваен. камандную акадэмію ППА імя Жукава (1978) і курсы пры гэтай акадэміі (1988), Ваен. акадэмію Генштаба Узбр. Сіл Рас. Федэрацыі (1992). З 1968 на камандных і штабных пасадах у войсках ППА (у 1970—71 у Дэмакр. Рэспубліцы В’етнам). З 1978 камандзір зенітнага ракетнага палка, нач. зенітных ракетных войск корпуса ППА, у 1992—93 1-ы нам. камандуючага асобнай арміі ППА. У 1993—2001 камандуючы войскамі ППА Узбр. Сіл Рэспублікі Беларусь.

т. 18, кн. 1, с. 404

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Саюз нацыянальных, дэмакратычных і міралюбных сіл (В’етнам) 3/60; 7/460

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

НГУЕ́НЫ,

дынастыя правіцеляў (16—18 ст.) Паўд. і Цэнтр. В’етнама, імператараў В’етнама (1802—1945). З сярэдзіны 16 ст. фактычныя правіцелі Паўд. і Цэнтр. В’етнама пры намінальнай уладзе імператараў дынастыі Ле. У 17—18 ст. вялі войны з домам Чыняў, які правіў на Пн В’етнама, за кантроль над усёй краінай. У пач. 19 ст. пры дапамозе французаў задушылі паўстанне тэйшонаў (1771—1802) і аб’ядналі пад сваёй уладай увесь В’етнам. У 1802 Нгуен Ань (Зя Лонг) абвясціў сябе імператарам [1802—20], У 1884 прызналі франц. пратэктарат, застаючыся намінальнымі імператарамі Паўн. і Цэнтр. В’етнама. Пасля ўзяцця ўлады В’етмінем у жн. 1945 апошні з Н. — Бао Дай [1926—45] — адрокся ад прастола.

т. 11, с. 250

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ФАМ ТУА́Н (Pham Tuan; н. 14.2.1947, в. Куактуан правінцыі Тхайбінь, В’етнам),

першы в’етнамскі касманаўт. Герой Сав. Саюза (1980). Герой Узбр. Сіл (1972) і Герой Працы В’етнама (1980). Ген.-палкоўнік. Скончыў ваен. вучылішча лётчыкаў у СССР (1967), Ваенна-паветр. акадэмію імя Ю.​А.​Гагарына (1982). З 1979 у Цэнтры падрыхтоўкі касманаўтаў імя Ю.​А.​Гагарына. 23—31.7.1980 з В.В.Гарбатко здзейсніў (як касманаўт-даследчык) палёт на касм. караблі (КК) «Саюз-37» і арбітальнай станцыі «Салют-6» (асн. экіпаж Л.І.Папоў, В.В.Румін) з прыстыкаваным да яе КК «Саюз-36», на якім вярнуўся на Зямлю. У космасе правёў 7,86 сут. Нач. Гал. ўпраўлення абароннай прам-сці В’етнама.

У.​С.​Ларыёнаў.

Фам Туан.

т. 16, с. 312

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЮРЭ́ВІЧ Вадзім Аляксандравіч (27.10.1872, г. Асіповічы Магілёўскай вобл. — 26.2.1963),

расійскі вучоны-медык; адзін з пачынальнікаў сучаснай эферэнтнай тэрапіі. Д-р медыцыны (1902), праф. (1915). Чл. Т-ва рус. урачоў (1902). Скончыў С.-Пецярбургскі ун-т (1895) і Ваенна-мед. акадэмію (1899), у якой і працаваў (з 1912 заг. кафедры, з 1917 в.а. нач. акадэміі). У 1917 нач. Гал. ваенна-сан. ўпраўлення рас. арміі. У 1929—34 арганізоўваў мед. службу ў Індакітаі (В’етнам, Лаос, Камбоджа). З 1946 у ЗША. Навук. працы па бактэрыялогіі і заразных хваробах. Упершыню ў Расіі ажыццявіў эксперым. цэнтрыфугавы плазмафарэз крыві (з М.​К.​Розенбергам, 1913).

М.​М.​Касцюковіч.

т. 18, кн. 1, с. 219

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)