МУ́ЛІС (Mullis) Кэры Бэнкс (н. 28.12.1944, г. Ленар, ЗША),
амерыканскі біяхімік. Скончыў тэхнал.ін-т у Джорджыі (1966). З 1979 у карпарацыі «Цэтус» у г. Эмервіль, з 1986 у карпарацыі «Ксітронікс» у г. Сан-Дыега. Навук. працы па генетычнай інжынерыі. Распрацаваў метад полімеразнай ланцуговай рэакцыі — атрыманне неабмежаванай колькасці новых малекул ДНК з дапамогай ферменту ДНК-полімеразы. Нобелеўская прэмія 1993.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БА́ЗАВАЯ АДУКА́ЦЫЯ,
неабходны ўзровень агульнаадук. падрыхтоўкі, які прадугледжвае рознабаковае развіццё і каштоўнасна-этычную арыентацыю асобы, фарміраванне агульнакультурнай асновы яе далейшай адукацыі, грамадзянскага і прафес. станаўлення. У адпаведнасці з Законам «Аб адукацыі у Рэспубліцы Беларусь» (1991) базавая адукацыя вызначаецца сістэмай дзярж. стандартаў адукацыі (акрэсліваюць патрабаванні да ўзроўню падрыхтоўкі выпускнікоў школы). Дзяржава гарантуе атрыманне бясплатнай агульнай адукацыі ў асн. (базавай 9-гадовай) школе ў межах гэтых стандартаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІКРАФІЛЬМАВА́ННЕ,
атрыманнефатагр. спосабам зменшаных у дзесяткі і сотні разоў копій (мікрафільмаў) тэкставых і графічных матэрыялаў; азін з працэсаў, што выкарыстоўваюцца ў аргтэхніцы. Дае магчымасць працягла захоўваць арыгіналы без іх пашкоджання пры частым выкарыстанні, аператыўна ўзнаўляць копіі мікрафільмаў і інш.; патрабуе фотаматэрыялаў з высокай раздзяляльнай здольнасцю і спец. аптычных сродкаў пры здымцы і чытанні. Выкарыстоўваецца ў н.-д. і праектна-канструктарскіх установах, архівах, б-ках і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЯЗЗЛІ́ТКАВАЯ ПРАКА́ТКА,
атрыманне металічных пруткоў, загатовак, лістоў ці стужак з вадкага металу, які заліваецца ў зазор паміж гарыз. валкамі, што круцяцца ў розныя бакі. Пры бяззліткавай пракатцы ў адным працэсе спалучаюцца ліццё, крышталізацыя і дэфармацыя металу. Найбольш пашырана бяззліткавая пракатка сталі (гл.Бесперапыннае ліццё металаў і сплаваў).
Схемы бяззліткавай пракаткі: а — пры падачы металу збоку; б — пры падачы металу знізу; 1 — размеркавальная вапна; 2 — міжвалковая прастора (крышталізатар); 3 — валок; 4 — паласа.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЗАДХО́ДНАЯ ВЫТВО́РЧАСЦЬ,
асобная вытворчасць або прамысловы комплекс, у якім на аснове выкарыстання безадходных тэхналогій забяспечваецца максімальнае атрыманне прадукцыі высокай якасці без адходаў (ці пры іх мінімальнай колькасці). Прынцып безадходнай вытворчасці запазычаны ў прыроды, якая дзейнічае па замкнёнай схеме. Безадходная вытворчасць магчыма пры такім спалучэнні тэхналогій, якое дазваляе максімальна утылізаваць усе кампаненты выкарыстанай сыравіны і ўжываць унутры прадпрыемства адходы аднаго віду прадукцыі для вырабу другога і інш., да поўнай ліквідацыі адходаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭКАЛАГІ́ЧНАЯ ЭНЕРГЕ́ТЫКА,
1) атрыманне энергіі з узнаўляльных (энергія ветру, вады, Сонца) ці біял. крыніц.
2) Раздзел экалогіі, які вывучае механізмы і эфектыўнасць выкарыстання і пераўтварэння энергіі ў працэсах жыццядзейнасці арганізмаў. Выкарыстоўвае эксперым. метады рэгістрацыі хуткасці і інтэнсіўнасці працэсаў метабалізму, іх энергет. забеспячэння і эфектыўнасці перадачы энергіі па трафічных ланцугах экасістэм. Дазваляе ацаніць маштабы і эфектыўнасць выкарыстання энергіі на рост арганізмаў, дае зыходныя звесткі для пабудовы матэм. мадэляў экасістэм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІДРАХІ́МІЯ (ад гідра... + хімія),
раздзел геахіміі, які вывучае хім. састаў гідрасферы і хім. працэсы, што ў ёй адбываюцца; частка акіяналогіі (хімія акіяна) і гідралогіі сушы (хімія вод сушы). Даследуе колькасны і якасны састаў рэчыва ў растворы ці ў завіслым стане ў воднай масе аб’ектаў або ў донных асадках, іх фізіка-хім. і біяхім. пераўтварэнні, фарміраванне асадкавых радовішчаў карысных выкапняў, атрыманне каштоўных рэчываў з марской вады і расолаў падземных вод, хім. забруджванне гідрасферы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАЎКАВО́ДСТВА,
галіна сельскай гаспадаркі па развядзенні шаўкапрадаў для атрымання шаўкавічных коканаў — сыравіны для вырабу натуральнага шоўку. Асн. масу коканаў дае тутавы шаўкапрад, менш дубовы шаўкапрад і інш. матылі з сям. паўлінавочак. Састаўныя часткі Ш.: вырошчванне шаўкоўніцы (корму для вусеняў тутавага шаўкапрада), выкормліванне вусеняў, грэнаж (атрыманне яец ад матылёў) і першасная апрацоўка коканаў.
Ш. вядома ў Кітаі з 3-га тыс. да н.э. Развіта ў Японіі, Кітаі, Індыі, Турцыі, Італіі, Бразіліі, краінах Сярэдняй Азіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭЛЕКТРАЛІТЫ́ЧНАЕ АСАДЖЭ́ННЕ, электраасаджэнне,
выдзяленне металу на катодзе гальванічнай ванны ў выглядзе шчыльнага ці парашкападобнага асадку. Адбываецца пры прапусканні эл. току праз раствор ці расплаў, у якім ёсць іоны дадзенага металу, пры ўстанаўленні на катодзе пэўнага значэння патэнцыялу, дастатковага для электраўзнаўлення іонаў да метал. стану (гл.Электроліз). На Э.а. заснаваны вылучэнне, ачыстка і раздзяленне металаў у прам-сці і аналіт. хіміі, атрыманне гальванічных пакрыццяў, метал. парашкоў, копій, матрыц і інш. (гл. таксама Гальванатэхніка).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБАГУЛЬНЕ́ННЕ,
пераход на больш высокую ступень абстракцыі праз выяўленне агульных прыкмет (уласцівасцей, адносін, тэндэнцый развіцця і г.д.). Робіцца на ўзроўнях: эмпірычнага матэрыялу (выпрацоўка паняццяў, якія выяўляюць тоеснасць ці падабенства двух і больш прадметаў); ужо выпрацаваных паняццяў і суджэнняў (пераход да больш шырокіх паняццяў); «сістэм паняццяў» — тэорый (напр., пераход ад геаметрыі Эўкліда да геаметрыі Лабачэўскага). Абагульненне звязана таксама з працэсам аналізу, сінтэзу, параўнання з рознымі індукцыйнымі працэдурамі. Атрыманне абагульненых ведаў азначае больш глыбокае пранікненне ў сутнасць рэчаіснасці. Процілегласць абагульненню — абмежаванне.