ДЗЯ́ТЛАЎ Яўген Канстанцінавіч (н. 17.5.1923, в. Бабы Пухавіцкага р-на Мінскай вобл.),
бел.архітэктар. Засл.архітэктар Беларусі (1988). Скончыў Маскоўскі арх.ін-т (1950). З 1950 працаваў у г. Алматы (з 1961 гал.архітэктар горада); з 1965 — у Мінску. Быў кіраўніком майстэрні генплана ін-та «Мінскпраект», гал. архітэктарам горада (1970—74), гал. архітэктарам ін-таў «Белдзіпрагандаль» (1974—80), «Мінскпраект» (1980—85). Асн. працы: у Алматы — гасцініца «Казахстан» (1954—61), тэлецэнтр (1956—59), кінатэатр «Алатау» (1958—60); у Мінску — праект дэталёвай планіроўкі жылых раёнаў Усход і Серабранка (1965—68, у сааўт.) і цэнтра горада (1969—73, у сааўт.), універсам «Рыга» і рэстаран «Свіцязь» (1978—80).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ́ВІНА Эла Пятроўна (н. 7.11.1927, Кіеў),
бел.архітэктар. Засл.архітэктар Беларусі (1991). Скончыла Кіеўскі інж.буд.ін-т (1950). З 1953 працавала ў ін-це «Белдзяржпраект», з 1961 у ін-це «Мінскпраект» (гал.архітэктар праектаў). Асн. работы ў Мінску: серыі цагляных і буйнаблочных жылых дамоў; шматпавярховыя жылыя дамы на пр. Машэрава (1962—67), Лагойскім тракце (ад вул. Валгаградскай да вул. Гамарніка), па вул. Казінца, Рэспубліканскай, М.Багдановіча; гандл.-грамадскія цэнтры «Вільнюс» (1975), «Зялёны Луг 5» (1978), «Зялёны Луг 7» (1983); планіроўка, праектаванне і забудова мікрараёнаў Зялёны Луг 1, 2, 3, 5, 7 (1962—80-я г.), шляхаправоды на праспектах Ф.Скарыны і Машэрава (усе ў сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРСЕ́НЬЕЎ Віктар Васілевіч (н. 26.12.1950, Брэст),
бел.архітэктар. Скончыў Брэсцкі інж.-буд. ін-т (1972). Працаваў у ін-це «Брэстграмадзянпраект» (1972—86), з 1986 гал.архітэктар Пецярбургскага праектнага ін-та №3. Асн. работы ў Брэсце: будынак рэдакцыі і выдавецтва газ. «Заря» (1980), забудова мікрараёна Усход 3 (1986), аэравакзал (1986; Дзярж. прэмія Беларусі 1988) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЕМЯЛЬЯ́НАЎ Віктар Ніканавіч (12.12.1926, г. Вінніца, Украіна — 12.5.1990),
бел.архітэктар. Засл.архітэктар Беларусі (1985). Скончыў Маскоўскі арх.ін-т (1956). З 1956 працаваў у БелНДІдзіпрасельбудзе (у 1986—89 гал.архітэктар). Асн. работы; праекты планіроўкі і забудовы вёсак Аснежыцы Пінскага, Пліса Смалявіцкага, Сноў Нясвіжскага (усе 1968), Верцялішкі Гродзенскага (1969, Дзярж. прэмія СССР 1971), Зашыр’е Ельскага (1970), Леніна Горацкага (1971), Мышкавічы Кіраўскага (1972), Крупіца Мінскага р-наў (1979, усе ў сааўт.) і інш.
Тв.:
Вертелишки. М., 1974 (разам з М.Г.Дзіваковым);
Современные направления в развитии белорусского села (разам з Н.М.Надзелька) // Стр-во и архитектура Белоруссии. 1980. № 3;
Архитектурно-планировочная организация сельских населенных мест Белоруссии. Мн., 1984.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРСАДА́НАЎ Георгій Арцёмавіч (10.9.1911, г. Уладзікаўказ, Паўн. Асеція — 15.10.1989),
бел.архітэктар. Засл.архітэктар Беларусі (1969). Скончыў Ленінградскі інж.-буд. ін-т (1937). З 1959 гал.архітэктар ін-та «Белдзяржпраект», у 1962—73 нач. Упраўлення па справах буд-ва і архітэктуры Мінскага аблвыканкома. Асн. работы: генпланы гарадоў Мінск (1946), Слуцк Мінскай вобл. (1937—40, 1947), Рэчыца Гомельскай вобл. (1937—39, 1951), Магілёў (1947—50, 1961), Салігорск Мінскай вобл. (1958, 1971, апошнія 4 у сааўт.), карэкціроўка генплана Мінска (1959). Аўтар праектаў жылых раёнаў аўтамабільнага, падшыпнікавага з-даў, камвольнага камбіната (1945—55), мікрараёна па вул. Валгаградскай (1956, усе ў сааўт.) у Мінску; курортнай зоны воз. Нарач (1966, 1974—75).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕ́ЎНЫ Сяргей Іосіфавіч (н. 26.6.1928, с. Агульцы Валкаўскага р-на Харкаўскай вобл., Украіна),
бел.архітэктар. Засл.архітэктар Беларусі (1989). Скончыў Харкаўскі інж.-буд. ін-т (1953). Працаваў у праектных арганізацыях Севастопаля, Харкава. З 1962 гал.архітэктар праектаў у ін-це «Гомельграмадзянпраект». Асн. работы: у Гомелі — комплекс кінатэатра імя Калініна і кафэ «Маладзёжнае» (1963—75, цяпер Забаўляльны цэнтр), карпусы галоўны і фіз. факультэта дзярж. ун-та (1973—85), лабараторны Цэнтра навук.-тэхн. інфармацыі (1984), 5—12-павярховы жылы дом з убудаванай выставачнай залай (1985), новы корпус політэхн. ін-та (1988, цяпер тэхн.ун-т), будынак «Прыёрбанка» (2001); у г. Светлагорск — 9—16-павярховы комплекс жылых дамоў, касцёл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШПІГЕЛЬМА́Н Нута Аўрум-Эльевіч (28.5.1921, г.п. Валадарск-Валынскі Жытомірскай вобл., Украіна —27.10.1974),
бел.архітэктар. Засл.архітэктар Беларусі (1974). Скончыў Маскоўскі арх.ін-т (1945). Працаваў у розных праектных арг-цыях Мінска, з 1950 гал.архітэктар ін-та «Белпрампраект», з 1961 у ін-це «Мінскпраект» (у 1964—71 гал.архітэктар). Асн. работы: у Мінску — будынкі прыгараднага чыг. вакзала (1953), паліграф. камбіната (1956), карпусы з-да ЭВМ і ін-та замежных моў (1961), гадзіннікавага з-да, НДІ водных праблем і Рэсп. вылічальны цэнтр па вул. Я.Коласа (усе 1963), Цэнтр.н.-д. і праектна-тэхнал.ін-т арганізацыі і тэхнікі кіравання па Партызанскім праспекце (1967—73), Ін-тнар. гаспадаркі, рэстаран «Журавінка» (абодва 1968), жылая забудова па праспекце Машэрава (1980, усе ў сааўт.) і інш.; з-ды швейных (1950—53) і дарожных (1953, абодва ў сааўт.) машын у г. Жодзіна Мінскай вобл., дывановы і панчошны камбінаты ў Брэсце (1968). Распрацаваў серыі 5—9-павярховых жылых дамоў для масавага буд-ва (1966, у сааўт.). Дзярж. прэмія Беларусі 1968 за ўдзел у стварэнні арх. ансамбля Скарыны праспекта ў Мінску.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУНІЯЦЯ́Н (сапр.Буніятаў) Мікалай Гаўрылавіч
(5.9.1878, па інш. крыніцах 7.9.1884, Тбілісі — 13.12.1943),
армянскі архітэктар. Скончыў Пецярбургскую АМ (1914). Да 1924 працаваў у Маскве. У 1924—38 гал.архітэктар Ерэвана. Кіраваў рэканструкцыяй горада (ген. план 1924). Сярод работ: гасцініцы «Ерэван» (1926) і «Севан» (1939), сельгасбанк (1930), жылы комплекс у цэнтры горада (2-я пал. 1930-х г.) і інш. Даследчык стараарм. архітэктуры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІКТЫ́Н (Iktinos),
старажытнагрэчаскі архітэктар 2-й пал. 5 ст. да н.э. Буйнейшы архітэктар перыяду класікі. Яго работам уласцівы выкарыстанне сістэмы арх. ордэраў, пластычнасць, сінтэз форм дарычнага ордэра і іанічнага ордэра Пабудаваў Парфенон (447—438 да н.э., з Калікратам) і адэон Перыкла ў Афінах, храм Апалона ў Басах (каля 430 да н.э.), у якіх упершыню выкарыстаў карынфскую капітэль (гл.Карынфскі ордэр).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРААБРАЖЭ́НСКІ Уладзімір Барысавіч (н. 15.7.1950, г. Гродна),
бел.архітэктар. Скончыў Брэсцкі інж.-буд. ін-т (1972). Працаваў у ін-це «Гроднаграмадзянпраект» (да 1988 гал.архітэктар праектаў), у 1988—93 і з 1998 гал.архітэктар праектнага ўпраўлення «Гроднажылбуда», у 1994—97 нач. упраўлення архітэктуры і горадабудаўніцтва Гродзенскага гарвыканкома. Асн. работы ў Гродне: адм. будынкі абл. ўпраўлення МУС (1968—77), Дома тэхнікі (1977—84), аблвыканкома (1978—84), буд. арг-цый (офіс «Гроднажылбуда»; 1987—88), групы жылых дамоў па вуліцах Горкага (1974—75), Сав. пагранічнікаў, на пл. Дзекабрыстаў (абодва 1998—99), у мікрараёне «Вішнявец» (1999—2000); забудова мікрараёна «Перасёлка 3» (1975—77). За жылы комплекс гарадка Рось у Ваўкавыскім р-не Гродзенскай вобл. (1993—94) Дзярж. прэмія Беларусі 1998.