СА́ГА (стараж.-сканд. saga ад segia казаць, гаварыць),
старажытна-ісландскія празаічныя апавяданні. Захаваліся ў запісах 2-й пал. 12—14 ст. Адрозніваюць 3 віды С. Найб. своеасаблівыя з іх т.зв. родавыя С., ці «сагі аб ісландцах». Для іх характэрны гіст. і быт. рэалізм, эпічная прастата, глыбокі псіхалагізм. Асн. сюжэт — родавыя разлады. Аўтарства гэтых С. не выяўлена. Захаваліся С. пра каралёў Нарвегіі, сярод іх аўтараў — С.Стурлусан і С.Тордарсан. Крыніцамі для іх паслужылі легенды, паэзія скальдаў, апавяданні сведкаў падзей, дакументы. С. пра епіскапаў, правадыроў Ісландыі падобны да хронік і напісаны сведкамі тагачасных падзей. У іх заўважаюцца рэліг.-маралістычныя тэндэнцыі. Рыцарскімі С. наз. празаічныя пераклады рыцарскіх раманаў. Слова «С.» выкарыстоўваецца таксама ў бел. і рус. перакладзе ў дачыненні да ірл. эпасу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АВАДА́НА (санскр., літар. апавяданне),
апавяданні пра рэліг. і маральна-этычныя подзвігі будыйскіх прапаведнікаў; жанр л-ры будызму ў Індыі. Паводле традыц. уяўленняў, авадана расказваліся Будай. Найб. цікавыя з іх «Збор ста авадан» («Аваданашатака») і «Божая авадана» («Дзіўявадана»).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІ́РЗЭ (Birze; сапр.Берзіньш) Міервальдзіс Янавіч
(н. 21.3.1921, г. Руіена, Латвія),
латышскі пісьменнік. Засл. дз. культ. Латвіі (1967), ганаровы чл.АН Латвіі (1990). Скончыў Латвійскі ун-т (1949). Быў вязнем ням. канцэнтрацыйных лагераў (1943—45). Друкуецца з 1953. Антыфашысцкая накіраванасць творчасці Бірзэ выявілася ў аповесці «І пад лёдам рака цячэ» (1957, Дзярж. прэмія Латвіі 1958), зб-ках «Як нарадзілася апавяданне» (1961), «Успаміны, успаміны...» (1968), п’есах «Гэта быў не апошні дзень» (1961), «У карчме «Чорны глушэц» (1965). Значныя творы 1980—90-х г. «Гэтыя няпройдзеныя мілі» (1986), «Дзённікі, І—III» (1990—91). Выступае за гуманізм, у абарону духоўных каштоўнасцяў чалавецтва. Аўтар эсэ, сатыр. і гумарыстычных апавяданняў. Творы Бірзэ на бел. мову пераклалі У.Пігулеўскі (у зб. «Латышскія апавяданні», 1956), У.Васілевіч (у зб. «Сучасныя латышскія апавяданні», 1978).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАГАРА́З Уладзімір Германавіч (27.4.1865, г. Оўруч Жытомірскай вобл., Украіна — 10.5.1936),
этнограф, пісьменнік, грамадскі дзеяч. Адзін з пачынальнікаў сістэм. вывучэння гісторыі, этнаграфіі, культуры і быту народаў Поўначы. За прыналежнасць да партыі «Народная воля» сасланы на Калыму (1890—98). З 1921 праф. Пецярбургскага ун-та, з 1932 дырэктар Музея гісторыі рэлігіі і атэізму АНСССР. Адзін са стваральнікаў пісьменнасці, фундаментальных прац па этнаграфіі і фальклоры народаў Поўначы; аўтар першых падручнікаў, слоўнікаў, граматыкі чукоцкай мовы, манаграфіі «Чукчы» (ч. 1—2, 1934—39). Пісаў вершаваныя і празаічныя творы пад псеўданімам Тан (кн. «Чукоцкія апавяданні», 1899; «Калымскія апавяданні», 1931; аповесці «Восем плямёнаў», 1902; «Дні волі», 1906; «Ахвяра дракона», 1909; раман «Уваскрэслае племя», 1935, і інш.). Творы Багараза вызначаюцца маст. дакладнасцю, жывой нар. мовай, сувяззю з фальклорам.
венгерскі пісьменнік. Вучыўся ў Дэбрэцэнскім ун-це. Вядомасць прынесла апавяд. «Сем крэйцэраў» (1908). У раманах «Самародак», «Глухі куток» (абодва 1911), «Добрай удачы» (1914) рэалістычна адлюстравана жыццё венг. працоўных. Найб. значныя творы М. — гіст. трылогія «Эрдэй» (1922—33) і сац. раман «Сваякі» (1930). Аўтар раманаў «Шчаслівы чалавек» (1935), «Бецяр» (1937), «Шандар Рожа» (1941—42), апавяданняў, п’ес, рэпартажаў. На бел. мову асобныя апавяданні М. пераклалі Л.Арабей, Я.Васілёнак, Т.Мартыненка, М.Татур.
Тв.:
Бел.пер. — у кн.: Венгерскія апавяданні. Мн., 1957;
Рус.пер. — Избранное. Т. 1—2. М., 1958;
Избранное. М., 1980;
Пьесы. М., 1962;
Жужанна в Клагенфурте: Рассказы. М., 1970.
Літ.:
Умнякова Е.В. Жигмонд Мориц и современная венгерская литература. М., 1985;
Сувиженко Л.И. Жигмонд Мориц и его время. Л., 1988.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕ́НЧАНКА Іван Яфімавіч (12.2.1901, с. Натальіна Чырванаградскага р-на Харкаўскай вобл., Украіна — 9.11.1975),
украінскі пісьменнік. Скончыў Харкаўскі ін-тнар. адукацыі (1928). Друкаваўся з 1921. Аўтар зб-каў лірыка-псіхал.’быт. апавяданняў «Вясною» (1923), «Апавяданні» (1925), «Дубовыя грады» (1929), «Камуна» (1932), «Навелы» (1940), «Рубін на Саламянцы» (1957), «На Батыевай гары» (1960), «Падарожжа ў Чырванаград» (1973), раманаў «Металісты» (1932), «Напярэдадні» (1938), «Яго пакаленне» (1947). Творы прысвечаны жыццю ўкр. вёскі і гар. ускраіны. Пісаў для дзяцей: зб-кі «Паравы млын» (1926), «Сонца ўзыходзіць» (1929), «Чорныя вароты» (1936), «Мае сябры» (1951), «Дарогі блізкія і далёкія» (1965), «Дыямантавы бераг» (1962, 1969). Аўтар кн. нарысаў «Гіганты пустынь» (1932), «Права на гераізм» (1934). На бел. мову асобныя апавяданні пераклаў М.Базарэвіч.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯНО́ЎСКІ Юрый Іванавіч (27.8.1902, с. Нячаеўка Кіраваградскай вобл., Украіна — 25.2.1954),
украінскі пісьменнік. Вучыўся ў Кіеўскім політэхн. ін-це (1922—23). Друкаваўся з 1922. Раманы «Чатыры шаблі» (1930), «Коннікі» (1935) пра грамадз. вайну на Украіне. У зб-ках апавяд. «Зямля бацькоў» (1944), «Кіеўскія апавяданні» (1948), рамане «Мір» (апубл. 1956) тэмы патрыятызму ў Вял.Айч. вайну, пасляваен. аднаўлення. Аўтар п’ес «Дума пра Брытанку» (1937), «Дачка пракурора» (паст. 1954), цыкла нарысаў «Лісты з Нюрнберга» (1946), кінасцэнарыяў. На бел. мову асобныя яго апавяданні пераклаў С.Міхальчук. Дзярж. прэмія СССР 1949.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯГО́ЎДЗІК (сапр.Ягаўдзік) Уладзімір Іванавіч
(н. 14.2.1956, в. Кастровічы Слонімскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. пісьменнік. Скончыў БДУ (1978). З 1978 працаваў у брэсцкай абл. газеце «Заря», на Брэсцкай студыі тэлебачання. з 1982 у газ. «Літаратура і мастацтва», з 1990 рэдактар газ. «Дзеці і мы», у час. «Нёман», у 1997—2003 гал. рэдактар час. «Бярозка». Адначасова з 1995 гал. рэдактар час. «Лесавік». Друкуецца з 1972. У кн. аповесцей, апавяданняў, эсэ «Стронга» (1984), «Прыручэнне птушкі». аповесці «Вочы Начніцы» (абедзве 1989) і інш. маральна-этычныя праблемы, пошукі гармоніі чалавека і прыроды. Піша для дзяцей: кн. апавяданняў і аповесцей-казак «Сонейка, свяці!» (1988), «Янка і Ружа» (1993), «Бабуліна варта» (1999) і інш. Аўтар кн. пра пісьменнікаў і мастакоў «Белыя рысы на чорным полі» (1995), літаратурна-крытычных артыкулаў і інш. Перакладае на бел. мову з рус. і ўкр. моў. Уклаў і пераказаў зб-кібел.нар. легенд і паданняў «Вужовы кароль» (1996), бел.нар. казак «Царэўна ў падземным царстве» (2000), помнік стараж.слав. л-ры «Аповесць мінулых гадоў» (1999). Пераклаў на бел. мову раман В.Астаф’ева «Сумны дэтэктыў» (1992), камедыю А.Астроўскага «Лес» (паст. 1994, Бел.т-р імя Я.Купалы).
Тв.:
Свята летаўца: Апавяданні, аповесці, казкі. Мн., 1996;
Сем цудаў Беларусі. Мн., 1999;
Рэха турынага рога: Апавяданні. Мн., 2002;
Звярынец апошняга ледавіка: Апавяданні. Мн., 2003.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕВАНО́ВІЧ Павел Антонавіч (3.11.1914, в. Мазалава Мсціслаўскага р-на Магілёўскай вобл. — 20.12.1943),
бел. пісьменнік. Удзельнік Вял.Айч. вайны, загінуў на фронце. З 1934 друкаваў вершы, апавяданні, нарысы. У кн. апавяданняў для дзяцей «Дружба» (1938) паказаў сябе знаўцам дзіцячай псіхалогіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЎЧО́К Марка (сапр.Вілінская-Марковіч Марыя Аляксандраўна; 22.12.1834, с. Екацярынінскае Ліпецкай вобл., Расія — 10.8.1907),
украінская і руская пісьменніца. Жонка ўкр. фалькларыста і этнографа А.В.Марковіча. Пісала на ўкр., рус. і франц. мовах. Выдавала час. «Переводы лучших иностранных писателей» (1871—72, Пецярбург). У зб-ках «Народныя апавяданні» (1857) і «Апавяданні з народнага рускага побыту» (1859) рэалістычна адлюстроўвала жыццё прыгонных сялян да рэформы 1861. У аповесцях і раманах на рус. мове («Глухі гарадок», 1862; «Жывая душа», 1868; «Цёплае гняздзечка», 1873, і інш.) выкрывала гніласць дзярж. ладу царскай Расіі, высмейвала прадажнае чыноўніцтва, інтэлігентаў-філантропаў, бурж. лібералаў. Збірала ўкр. і рус. фальклор. Пераклала на рус. мову 15 раманаў Ж.Верна, творы Х.К.Андэрсена, Б.Пруса, А.Брэма, Ч.Дарвіна.