адзін з цэнтр.дзярж. органаў Расіі ў сярэдзіне 16 — пач. 18 ст. Першапачаткова наз. Памеснай ізбой. Узначальваўся баярынам або акольнічым. Функцыі П.п. пашыраліся на цэнтр. і паўд. паветы з развітым феад. землеўладаннем. Ён надзяляў служылых людзей (дваран) памесцямі паводле акладаў, якія вызначаў Разрадны прыказ, загадваў фондам «пустых» памесных зямель, рэгістраваў і кантраляваў змены ў феад. землеўладанні (памесным, вотчынным, царкоўным), праводзіў агульныя і прыватныя апісанні зямель і перапісы насельніцтва, у 17 ст. загадваў і вышукам збеглых сялян. Быў гал.суд. інстанцыяй па зямельных справах, а ў пач. 18 ст. займаўся зборам датачных людзей у войска і на буд. работы па ўсёй тэр. дзяржавы. Скасаваны ў 1720.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДЫЕАКТЫ́ЎНЫЯ ПРЭПАРА́ТЫў медыцыне,
хімічныя злучэнні, якія ўтрымліваюць у сваіх малекулах радыеактыўныя нукліды. Уласцівасці Р.п. вызначаюцца ўтрыманнем у іх радыенуклідаў, здольнасцю самаадвольна распадацца з выпусканнем іанізавальнага выпрамянення. Радыенукліды выпраменьваюць у вызначаным спектры, абумоўліваюць мінім. прамянёвую нагрузку, адлюстроўваюць стан органа, што даследуецца. Р.п. выбіраюць з улікам іх фармакадынамічных і ядзерна-фіз. уласцівасцей. Фармакадынаміку прэпарата вызначае хім. злучэнне, на аснове якога ён сінтэзаваны. Магчымасці рэгістрацыі радыеактыўнасці рэчыва залежаць ад тыпу распаду радыенукліда. У мед. радыялогіі і анкалогіі Р.п. выкарыстоўваюцца для дыягностыкі і лячэння розных захворванняў, найб. часта — Р.п. тэхнецый 99mTc-альбумін, 99mTc-мечаныя эрытрацыты, 99mTc-калоід (тэхніфіт), ксенон 133Xe, самарый, 18Sm-самарын-оксабіфор і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАКЕ́ТНЫ РУХАВІ́К,
разнавіднасць рэактыўнага рухавіка, дзе ў якасці рабочага цела выкарыстоўваюцца толькі тыя рэчывы і крыніцы энергіі, што ёсць на рухомым апараце (лятальным, наземным, падводным). Калі ў рухавіку выкарыстоўваецца паветра, што забіраецца з навакольнага асяроддзя, ённаз.паветрана-рэактыўным рухавіком.
Паводле віду энергіі, якая пераўтвараецца ў кінетычную энергію рэактыўнага струменя, адрозніваюць хімічны ракетны рухавік, электрычны ракетны рухавік, ядзерны ракетны рухавік, а таксама гібрыдны ракетны рухавік (разнавіднасць хім. Р.р.). Ва ўсіх Р.р. рэактыўная цяга ствараецца за кошт рабочага цела, у хімічных — крыніцы энергіі і рабочага цела сумешчаны ў ракетным паліве. Для ядз. і эл. Р.р. характэрны раздзельныя паасобныя крыніцы энергіі і рабочага цела.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫШТУ́НАКваенны,
камплект прадметаў, неабходных ваеннаслужачаму для нашэння асабістай зброі, боепрыпасаў, сродкаў засцярогі, шанцавага інструменту, харч. запасаў і вады, асабістых рэчаў. Р. салдат і сяржантаў розных родаў войск і вайск. спецыяльнасцей уключае таксама прадметы, прызначаныя для пераноскі пэўнага віду зброі. Напр., у мотастралк. войсках Рэспублікі Беларусь ён складаецца з паяснога рэменя, плечавых лямак, сумак (для ручных гранат, магазінаў да аўтаматаў і ручных кулямётаў), чахлоў (для біклагі, малой рыдлёўкі, маслёнкі, ахоўных панчох і пальчатак); рэчавага мяшка, у які ўкладваюць плашч-палатку, кацялок, кубак, запас харчу і інш. У камплект Р. афіцэра ўключаюцца: партупея (паясны рэмень), палявая сумка, кабура для пісталета і інш.Гл. таксама Амуніцыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СО́НЕЧНІКІ (Heliozoa),
клас (раней падкл.) прасцейшых падтыпу саркодавых. Некалькі дзесяткаў прэснаводных і марскіх відаў. На Беларусі найб. пашыраны ў сажалках і канавах: Actinosphaerium eichhorni, Actinophrys sol, клатруліна зграбная (Clathrulina elegans).
Цела дыям. да 1 мм, шарападобнае з ніткападобнымі радыяльнымі адросткамі — аксаподыямі. Па восі кожнай аксаподыі праходзіць пучок мікратрубачак. Частка С. пазбаўлена мінер. шкілета, у некат. ён з крэменязёму. У вегетатыўных форм адно ці некалькі ядраў, бывае больш за 200. Маюць пульсуючую і стрававальную вакуолі. Размнажэнне бясполае (дзяленне папалам, пачкаванне) і палавое (з утварэннем амёбападобных, радзей жгуцікавых гамет). Кормяцца водарасцямі, дробнымі прасцейшымі, калаўроткамі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТА́ЎКА,
1) старажытнаруская назва паходнага шатра, які ставілі старшаму военачальніку ў тым месцы, адкуль ён меркаваў кіраваць войскамі ў час бою.
2) Месца знаходжання вярх. камандавання і яго штаба; у час вайны вышэйшы орган кіраўніцтва баявымі дзеяннямі ўзбр. сіл. Гл.Стаўка Вярхоўнага Галоўнакамандавання, Стаўка Вярхоўнага Галоўнакамандуючага.
3) Вызначаны памер заработнай платы (аклад), а таксама норма вылічвання падатку і інш. 4) У азартных гульнях (картачных і інш.) — грашовая сума, якую гулец «ставіць на карту» (г.зн. укладае ў гульню).
5) У пераносным сэнсе — арыентацыя, разлік на што-н. або каго-н., у т. л. на сябе (С. на свае сілы). Гл. таксама Вочная стаўка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУКУПНЫ РАБО́ЧЫ, сукупны работнік,
паняцце, якое характарызуе якасць і ўзровень развіцця рабочай сілы; сукупнасць працаўнікоў, грамадская камбінацыя індывід. рабочых сіл, якія непасрэдна ці апасродкавана ўдзельнічаюць у вытв. працэсе, ствараючы пэўныя спажывецкія вартасці. У С.р. адрозніваюць 2 бакі: па змесце ён — элемент прадукц. сіл грамадства, які гістарычна абумоўлены пэўным характарам працэсу працы (рамесным, машынным і інш.), узроўнем падзелу працы, характарам і памерам выкарыстаных сродкаў вытв-сці; па форме ўключае ў сябе сістэму вытв. адносін, у якія ўступаюць члены С.р. з уласнікам сродкаў вытв-сці. Дае магчымасць рацыянальна размяркоўваць работнікаў па вытв. і дапаможных функцыях у залежнасці ад іх здольнасцей, эканомна выкарыстоўваць іх працу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭА́ТР МІНІЯЦЮ́Р,
тэатр, у рэпертуары якога пераважаюць творы малых форм (аднаактовыя п’есы-жарты, агляды, пародыі, інтэрмедыі, маналогі, куплеты, муз., эстрадныя і цыркавыя нумары). Узнік у 2-й пал. 19 ст. ў Францыі. У Расіі і на Беларусі пашыраны ў пач. 20 ст. (у петраградскіх Т.м. працаваў Е.Міровіч, ён жа і аўтар шматлікіх сатыр. мініяцюр). У пач. 1920-х г. Т.м. набыў агітацыйна-прапагандысцкі характар і існаваў як Тэатр рэвалюцыйнай сатыры. Вядомы Дзярж.т-р мініяцюр, створаны А.Райкіным у 1939 у Ленінградзе (з 1983 у Маскве, з 1987 драм.т-р «Сатырыкон»). З 1987 працуе Мінскі тэатр сатыры і гумару «Хрыстафор». Існуюць і аматарскія Т.м.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УЛАДЗІ́МІР (?—1216),
князь полацкі. Яго дзейнасць апісана ў «Хроніцы Лівоніі» Генрыха Латвійскага, дзе ён названы каралём Полацка (Woldemaro de Ploceke; на думку М.І.Ермаловіча, яд імя было Валадар). Вёў барацьбу супраць ням. крыжакоў, якія ўварваліся ві Усх. Прыбалтыку, папярэдне дазволіўшы немцам-католікам прапаведніцкую дзейнасць у землях ліваў. У пач. 13 ст. атрымліваў даніну ад ліваў і латгалаў. У 1203 і 1206 у саюзе з лівамі рабіў паходы на Рыгу, асаджаў ням. крэпасці Ікскюль і Гольм. У 1210 і 1212 вымушаны заключыць дагаворы з крыжакамі, паводле якіх Полацк страціў Ніжняе Падзвінне. Падрыхтаваў сумесны паход палачан і літоўцаў на Рыгу, у дзень выступлення нечакана памёр.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАРНЯ́К Сцяпан Іванавіч (25.12.1899, в. Чарневічы Барысаўскага р-на Мінскай вобл. — 21.7.1976),
савецкі военачальнік, ген.-маёр (1944). Герой Сав. Саюза (1940). Скончыў курсы «Выстрал» (1930), Вышэйшыя курсы пры Ваен. акадэміі Генштаба (1941). У Чырв. Арміі з 1918 на Зах. фронце. Удзельнік вайны ў Іспаніі 1936—39. У час сав.-фінл. вайны 1939—40 дывізія, якую ён узначальваў, вызначылася пры прарыве «лініі Манергейма». У Вял.Айч. вайну нам. камандуючага Чарнаморскім флотам па пяхоце, на Калінінскім, Бел. і 1-м Бел. франтах: камандуючы арміяй, нам. камандзіра корпуса, камандзір дывізіі. Удзельнік абароны Севастопаля, вызвалення Беларусі, Варшавы, узяцця Берліна. Да 1958 у Сав. Арміі.