род беспазваночных жывёл атр. дзесяціногіх ракападобных. 5 відаў. Пашыраны на шэльфе трапічных і субтрапічных мораў. Жывуць на камяністым дне, у расколінах скал.
Даўж. да 75 см, маса да 13 кг і больш. Цела і тоўстыя антэны маюць моцныя шыпы. Начныя жывёлы. Кормяцца жывёльным кормам, пераважна малюскамі. Развіццё з ператварэннем. Аб’ект промыслу і развядзення.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІЗАСО́МЫ (ад лізіс + sōma цела),
структуры цытаплазмы клетак жывёльных і раслінных арганізмаў, якія здольны расшчапляць бялкі, нуклеінавыя кіслоты, поліцукрыды, ліпіды. Дыяметр Л. 0,2—0,4 мкм: маюць у сабе больш за 50 гідралітычных ферментаў. Адкрыты К.Дэ Дзювам. Вылучаюць 2 асн. класы Л. — першасныя і другасныя. Парушэнне функцыі Л. вядзе да лізасомных хвароб намнажэння.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУСКАВА́ТЫЯ (Squamata),
атрад паўзуноў. 3 падатр.: амфізбены, змеі і яшчаркі, больш за 6600 відаў. Пашыраны ўсюды. На Беларусі 6 відаў: вераценніца ломкая, вуж звычайны, гадзюка звычайная, мядзянка (занесена ў Чырв. кнігу Беларусі), яшчарка жывародная (Lacerta vivipara) і яшчарка порсткая (Lacerta agilis).
Цела ўкрыта рагавымі шчыткамі і луской. Зубы прырослыя да сківічных касцей. Размнажаюцца яйца-жыванараджэннем або адкладваюць яйцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯНО́К (Brachymystax lenok),
рыба сям. ласасёвых. 1 від роду лянкоў. Пашыраны ў рэках і горных азёрах Сібіры і Д. Усходу.
Даўж. да 70 см, маса да 8 кг. Цела цёмна-бурае або чарнаватае з залацістым адценнем. Бакі і плаўнікі ў чорных плямках. Луска дробная. Корміцца дробнай рыбай, лічынкамі насякомых, малюскамі. Пасля нерасту гіне. Аб’ект промыслу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРАПРАКТЫ́Т (ад пара... + практыт),
запаленне клятчаткі каля прамой кішкі і задняга праходу. Часцей выклікаецца гнаяроднымі мікробамі. Адрозніваюць П. востры і хранічны. Пры вострым утвараецца абсцэс, у цяжкіх выпадках — сепсіс. Прыкметы: востры боль у вобласці прамой кішкі, балючасць пры дэфекацыі, павышаная т-рацела, з’яўленне інфільтрату ў вобласці задняга праходу, гнайнік можа прарвацца і ўтварыць свішч. Лячэнне: процізапаленчыя сродкі, хірургічнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКРЫПУНЫ́ (Saperda),
род жукоў сям. вусачоў. Каля 30 відаў. Пашыраны ўсюды, пераважаюць у Паўн. паўшар’і. Трапляюцца на лісцевых пародах дрэў (таполях, вербах і інш.). На Беларусі 11 відаў, найб. пашыраны С. малы асінавы (S. populnea).
Даўж. 10—30 мм. Цела цыліндрычнае, зверху — у густых валасках, звычайна рознакаляровых. Пры раздражненні выдаюць гучны характэрны скрып (адсюль назва). Многія — шкоднікі дрэў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́ТЭ ((Bethe) Ганс Альбрэхт) (н. 2.7.1906, г. Страсбур, Францыя),
фізік-тэарэтык. Скончыў Мюнхенскі ун-т (1928). У 1928—35 ва ун-тах Германіі і Англіі, з 1935 у ЗША. Навук. працы па квантавай механіцы, ядз. фізіцы, фізіцы цвёрдага цела і астрафізіцы. Вызначыў найб. імаверныя цыклы тэрмаядз. рэакцый, якія з’яўляюцца крыніцамі ўнутрызоркавай энергіі. Удзельнік стварэння атамнай бомбы. Нобелеўская прэмія 1967.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІЯТЭЛЕМЕТРЫ́Я (ад бія... + тэлеметрыя),
спосаб атрымання і рэгістрацыі інфармацыі аб стане біял. аб’ектаў з дапамогай тэлеметрычнай апаратуры. Звычайна выкарыстоўваюць мініяцюрныя доўгахвалевыя радыёперадатчыкі або крыніцы радыеактыўнасці, якія прымацоўваюць на целе чалавека або жывёлы. Метад біятэлеметрыі дазваляе дакладна вызначаць месцазнаходжанне аб’екта, рэгістраваць паказчыкі перамяшчэнняў, жыццядзейнасці і паводзін арганізма (напр., рытм сардэчных скарачэнняў, т-ру цела і інш.). Выкарыстоўваюць у экалогіі, эталогіі, медыцыне, спорце, касманаўтыцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АДНАГАЛО́СЫЯ (Clamatores, Tyranni),
падатр. птушак атр. вераб’інападобных. Пашыраны пераважна ў тропіках Амерыкі. 14 сям.: дрэвалазы (Dendrocolaptidae), печніковыя (Furnariidae), пітавыя (Pittidae) і інш. Каля 1100 відаў.
Даўж.цела да 30 см, маса да 120 г. Будова гартані прымітыўная (крычаць, але не пяюць). Пер’е яркае, стракатае. Гняздуюцца на дрэвах і на зямлі. Нясуць 1—6 яец. Кормяцца насякомымі і раслінамі. Маюць невялікае прамысл. значэнне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНДРАМА́ХА,
у грэчаскай міфалогіі жонка Гектара. Пасля гібелі мужа, узяцця Троі і падзелу здабычы ахейцамі Анрамаха дасталася сыну Ахіла Неапталему, якому нарадзіла 3 сыноў. Пасля яго смерці стала жонкай Гелена, брата Гектара. Да міфа аб Андрамасе звярталіся ў л-ры Гамер, Эўрыпід, Ж.Расін, у жывапісе Дж.Цьепала, Ж.Давід і інш.
Да арт.Андрамаха. Андрамаха каля цела Гектара. Маст. Ж.Давід. 1783.