КУ́ТАРГА Сцяпан Сямёнавіч (24.2.1805, г. Мсціслаў Магілёўскай вобл. — 7.5.1861),
вучоны-прыродазнавец, педагог і папулярызатар навукі. Брат М.С.Кутаргі. Д-р медыцыны (1832). Скончыў Дэрпцкі ун-т (1832). У 1833—61 праф. Пецярбургскага ун-та. У 1842—61 старшыня Пецярбургскага мінералагічнага т-ва. Навук. працы па заалогіі, геалогіі, палеанталогіі. Прапагандаваў вучэнне Ч.Дарвіна. Склаў геал. карту Пецярбургскай губерні. Штогод К. і яго брат прыязджалі ў Мсціслаў, дзе вялі культ.-асв. работу.
т. 9, с. 59
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАЗАВО́Й Аляксандр Мікалаевіч (30.8. 1890, с. Баромля Трасцянецкага р-на Сумскай вобл., Украіна — 25.2.1954),
вучоны-эканаміст. Чл.-кар. АН БССР (1929), праф. (1925). Скончыў Кіеўскі камерцыйны ін-т (1917), Ін-т чырвонай прафесуры (1924). З 1926 у Харкаўскім с.-г. ін-це, з 1931 у Дзяржплане СССР. У 1935—54 праф. маскоўскіх ВНУ. Даследаваў праблемы спецыялізацыі і ролі кааперацыі ў рэканструкцыі сельскай гаспадаркі, сац. складу насельніцтва, эканомікі с.-г. вытв-сці.
т. 9, с. 97
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАЗО́ЎСКІ Анатоль Аляксандравіч (н. 14.9.1936, в. Заронава Віцебскага р-на),
бел. вучоны ў галіне ветэрынарыі. Д-р вет. н. (1987), праф. (1994). Скончыў Віцебскі вет. ін-т (1962). З 1988 у Віцебскай акадэміі вет. медыцыны (заг. кафедры). Навук. працы па ўдасканаленні племянных і прадукцыйных якасцей буйн. раг. жывёлы, коней, авечак, метадах выкарыстання імунагенет. фактараў у племянной жывёлагадоўлі і кантролі за ўстойлівасцю да захворванняў.
Тв.:
Приусадебное разведение овец и коз. Мн., 1992.
т. 9, с. 102
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАЗЮ́К Інеса Ільінічна (н. 20.3.1928, ст. Славечна Ельскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне прамянёвай дыягностыкі. Д-р мед. н., праф. (1992). Скончыла Мінскі мед. ін-т (1950). З 1969 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў (з 1979 заг. кафедры). Навук. працы па неадкладнай прамянёвай дыягностыцы захворванняў дзіцячага ўзросту.
Тв.:
Основы кардиологии детского возраста: Справ. Мн., 1991 (у сааўт.);
Энциклопедия детского невролога. Мн., 1993 (у сааўт.).
т. 9, с. 103
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ́ВІН Майсей Аронавіч (22.6.1937, г. Віцебск — 28.3.1993),
бел. вучоны ў галіне тэарэт. і прыкладной механікі. Д-р тэхн. н. (1991), праф. (1993). Скончыў Бел. лесатэхн. ін-т (1959). З 1962 у БПА. Навук. працы па буд. механіцы. супраціўленні матэрыялаў, дынаміцы колавых сістэм. Распрацаваў дыскрэтныя мадэлі для разліку кантынуальных сістэм буд. механікі, даследаваў пытанні дэфармацыі і напружання.
Тв.:
Теория качения деформируемого колеса. М., 1989 (разам з М.А.Фуфаевым).
т. 9, с. 179
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛО́СЕЎ Анатоль Пятровіч (н. 17.4.1939, Мінск),
бел. вучоны ў галіне фотахіміі. Д-р фіз.-матэм. н. (1982). Скончыў БДУ (1961). З 1963 у Ін-це фізікі, з 1992 у Ін-це малекулярнай і атамнай фізікі Нац. АН Беларусі. Навук. працы па спектраскапіі хларафілу і яго вытворных, фотаіндуцыраванага пераносу электрона і фотасенсібілізацыі сінглетнага малекулярнага кіслароду.
Тв.:
Фотофизические процессы в моделях реакционных центров фотосинтеза (у сааўт.) // Журн. прикладной спектроскопии. 1995. Т. 62, № 3.
т. 9, с. 346
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУД Мікалай Рыгоравіч (3.1.1947, в. Кажан-Гарадок Лунінецкага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. вучоны ў галіне хірургіі і анкалогіі. Д-р мед. н., праф. (1992). Скончыў Віцебскі мед. ін-т (1971), працуе ў ім (з 1993 заг. кафедры). Навук. працы па анкалогіі, хірургіі страўніка і кішэчніка.
Тв.:
Клиника и лечение синдрома укороченного кишечника. Мн., 1988 (разам з І.М.Сіпаравым), Ультразвуковая диагностика в медицине. Витебск, 1995 (у сааўт.).
т. 9, с. 357
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУНЕ́Ц Яўген Фёдаравіч (29.4.1932, в. Аляксандраўка Чэрвеньскага р-на Мінскай вобл. — 18.5.1986),
бел. вучоны ў галіне нейрафізіялогіі. Д-р мед. н. (1973), праф. (1982). Скончыў Мінскі мед. ін-т (1956). З 1977 у БДУ (да 1984 заг. кафедры). Навук. працы па даследаванні ўстойлівасці галаўнога мозга да кіслароднага галадання.
Тв.:
Молекулярно-системные реакции гипоксического процесса в ткани головного мозга ( у сааўт.) // Актуальные вопросы невропатологии и нейрохирургии. Мн., 1975. Вып. 8.
т. 9, с. 369
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАДЭ́СТАЎ Аляксандр Фёдаравіч (9.3.1855, Разанская вобл., Расія — 30.8.1908),
бел. вучоны ў галіне клінічнай медыцыны, грамадскі дзеяч. Д-р медыцыны (1888). Скончыў Пецярбургскую медыка-хірург. акадэмію (1881). Працаваў у г. Магілёў: з 1889 ардынатар губ. бальніцы, з 1892 дырэктар фельчарскай школы. Навук. працы па спосабах увядзення лякарстваў у арганізм. Заснаваў т-ва Чырв. Крыжа ў Магілёве.
Тв.:
Внутригорловое распыление (интратрахеальная пульверизация) как способ введения лекарств в организм. СПб., 1888.
т. 9, с. 498
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЗО́ Рахіль Эфраімаўна (н. 6.2.1910, г. Барысаў Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне педыятрыі. Д-р мед. н. (1965), праф. (1966). Скончыла Маскоўскі ун-т (1930) і Мінскі мед. ін-т (1940). У 1949—80 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў (з 1969 заг. кафедры). Навук. працы па кардыялогіі дзіцячага ўзросту.
Тв.:
Пособие по педиатрии для врачей. Мн., 1969 (разам з І.Н.Усавым);
Пневмония у детей раннего возраста. Мн., 1977.
т. 9, с. 510
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)