горад на Пд Бельгіі, каля ўпадзення р. Самбра ў Маас. Адм. ц. правінцыі Намюр. 104 тыс.ж. (1992). Вузел чыгунак і аўтадарог. Прам-сць: хім., тэкст., гарбарная, харч., азбеставая. Вядомая з сярэднявечча вытв-сць кухонных катлоў, нажоў, меднага посуду. У наваколлі — буйныя шкляныя з-ды. Ун-т. Музеі: археал., епархіяльны і атэля дэ-Круа. Арх. помнікі 9—18 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАР-ДЭЛЬ-ПЛА́ТА (Mar del Plata),
горад на У Аргенціны. Засн. ў 1874. Каля 450 тыс.ж. (1997). Вузел чыгунак і аўтадарог. Порт на Атлантычным ак. Прыморскі кліматычны курорт, адзін з найб. у Паўд. Амерыцы. Прам-сць: харч. (у т. л. рыбакансервавая), папяровая і абутковая. Рыбалоўства. Ун-т. Цэнтр турызму. Ваенна-марская база. Міжнар. шахматныя турніры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАТА́НСАС (Matanzas),
горад на Пн Кубы, у бухце Матансас Атлантычнага ак.Адм. ц. правінцыі Матансас. Засн. ў 1693. 120 тыс.ж. (1991). Трансп.вузел, порт (вываз цукру). Гандл. цэнтр с.-г. раёна (цукр. трыснёг, хенекен, садавіна і інш.). Прам-сць: тэкст., гарбарна-абутковая, маш.-буд., хім. (вытв-сць сернай кіслаты, угнаенняў, штучнага валакна), харчасмакавая, вытв-сць тытуню, буд. матэрыялаў. Каля М. карставыя пячоры Бельямар. Археал. музей. Турызм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛА́КА (Malacca),
горад і порт у Малайзіі, на паўд.-зах. узбярэжжы п-ва Малака. Адм. ц. штата Малака. Засн. ў 1402. Каля 120 тыс.ж. (1997), пераважна кітайцы. Трансп.вузел. Аэрапорт. Цэнтр с.-г. раёна (пераважае каўчукаводства). Прам-сць: буд. матэрыялаў, тэкст., алейная, гумавая, машынабудаўнічая. ЦЭС. Культ. і гіст.цэнтр.Дзярж. музей. Арх. помнікі калан. перыяду (17—18 ст.). Кіт. могілкі з пахаваннямі часоў дынастыі Мін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЁТРКАЎ-ТРЫБУНА́ЛЬСКІ (Piotrków Trybunalski),
горад у цэнтр. частцы Польшчы, у Лодзінскім ваяводстве. Вядомы з 1217. Каля 100 тыс.ж. (2000). Вузел чыгунак і аўтадарог. Прам-сць: шкляная (1-е месца ў краіне), маш.-буд. (горныя, шкларобчыя, дарожныя машыны), харч. (малочная, мукамольная, піваварная, па перапрацоўцы агародніны), дрэваапр., буд. матэрыялаў, швейная, папяровая. Філіял Лодзінскага ун-та. Музеі. Арх. помнікі 14—18 ст.: каралеўскі замак (1511—19), касцёлы, кляштары, капліцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗНА́КІ АСТРАНАМІ́ЧНЫЯ І АСТРАЛАГІ́ЧНЫЯ,
умоўныя абазначэнні Сонца, Месяца, планет і інш. нябесных цел, а таксама задыякальных сузор’яў, планетных канфігурацый, фаз Месяца і да т.п. Карыстаюцца ў астр. і астралагічнай літаратуры, календарах (гл.табл.). Некаторыя знакі служаць для абазначэння месяцаў і дзён тыдня. Большасць з іх узнікла ў глыбокай старажытнасці.
Знакі астранамічныя і астралагічныя
Знакі свяціл і дзён тыдня
— Сонца (нядзеля)
— Уран
— Месяц (панядзелак)
— Нептун
— Марс (аўторак)
— Плутон
— Меркурый (серада)
⚷ — Хірон
— Юпітэр (чацвер)
— Зямля
— Венера (пятніца)
— камета
— Сатурн (субота)
— зорка
Знакі задыяка і месяцаў
♈︎ — Авен (сакавік), пункт вясенняга раўнадзенства
♎︎ — Шалі (верасень), пункт асенняга раўнадзенства
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРЫ́СБЕН (Brisbane),
горад на У Аўстраліі. Адм. ц. штата Квінсленд. Засн. ў 1824 як турэмная калонія. 1421,7 тыс.ж. (з Ю прыгарадамі; 1993). Порт на Ціхім ак. пры ўпадзенні р. Брысбен. Вузел чыгунак і шашэйных дарог. Міжнар. аэрапорт. Гандаль. Машынабудаванне, эл.-тэхн., нафтаперапр., хім., ваен., мяса-агародніна-садавінакансервавая, цукр., тытунёвая, гарбарна-абутковая, тэкст., дрэваапр., папяровая прамсць Мясахаладабойні. Суднабудаванне. 2 ун-ты. Бат. сад. Марскі музей. Брысбенская каралеўская выстаўка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЛЬПАРАІ́СА (Valparaíso),
горад у цэнтр.ч. Чылі. Адм. ц.вобл. Аканкагуа. Засн. ў 1536. 301,7 тыс.ж. (1993). Гал. порт краіны на Ціхім ак. Пачатковая станцыя Трансандыйскай чыг. (Вальпараіса — Буэнас-Айрэс), вузел шашэйных дарог. Машынабудаванне, металаапр., дрэваапр., цэлюлозна-папяровая, хім., лёгкая, харчасмакавая (у т. л. рыбаперапрацоўчая, малочная, маслаапрацоўчая, тытунёвая) прам-сць. 2 ун-ты. Музей натуральнай гісторыі. Часта цярпеў ад землетрасенняў (1730, 1817, 1906, 1928, 1960). Гал.ваен.-марская база Чылі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЬБУКЕ́РКЕ (Albuquerque),
горад на ПдЗ ЗША, штат Нью-Мексіка. Засн. ў 1706. 481 тыс.ж. (з прыгарадамі; 1990). Трансп.вузел. Міжнар. аэрапорт. Гандл.-фін. цэнтр с.-г. і горнапрамысл. (уран, каляровыя металы) раёна. Прадпрыемствы радыёэлектроннай (вытв-сцьЭВМ, сродкаў сувязі, паўправадніковых прылад), авіяц. (выраб вузлоў рухавікоў), атамнай (распрацоўка, вытв-сць і выпрабаванне ядз. зброі) прам-сці. Навук.-даследчы атамны цэнтр.Ун-т. Кліматычны курорт на выш. 1500 м.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРНАУ́Л,
горад у Расіі, цэнтр Алтайскага краю. Засн. ў 1730. 593,2 тыс.ж. (1994). Прыстань на р. Об. Чыг вузел. Аэрапорт. Машынабудаванне і металаапрацоўка (трансп. машынабудаванне, станкабудаванне, вытв-сць рухавікоў, катлоў, мех. працэсаў, радыёапаратуры), лёгкая (меланж і бавоўна), хім. (хім. валокны, аўтамаб. шыны, гумава-тэхн. вырабы), дрэваапр.прам-сць; вытв-сцьбуд. матэрыялаў. 9 ВНУ, НДІ Сібіры імя М.А.Лісавейкі, 4 тэатры. Філармонія. 3 музеі. Помнікі архітэктуры 19 ст.