ГЕ́РМАНАЎ (Андрэй Дзімітраў) (17.6.1932, в. Яварава Варненскай акругі, Балгарыя — 15.5.1981),
балгарскі паэт-перакладчык. Засл. дз. культ. Балгарыі (1977). Скончыў Сафійскі ун-т (1955). Друкаваўся з 1951. Любоў да чалавека працы, пранікненне ў яго псіхалогію, філас. асэнсаванне з’яў і супярэчнасцей жыцця, гарманічнае спалучэнне формы і зместу — асноўнае ў зб-ках паэзіі «Парасткі» (1959), «Рабочы цягнік» (1962), «Раўнадзенства» (1965), «Ператварэнні» (1968), «Астравы» (1972), «Каменная зямля» (1975), «Выбуховая зона» (1977), «Другія чатырохрадкоўі» (1980) і інш. Пераклаў на балг. мову шэраг твораў Я.Купалы, Я.Коласа, М.Багдановіча, П.Броўкі, А.Вярцінскага, Н.Гілевіча (у зб-ках «Выбраныя вершы», 1962; «Беларускія паэты», 1971), Р.Барадуліна, В.Вярбы, А.Грачанікава, А.Куляшова, М.Танка і інш. На бел. мову творы Германава перакладалі Танк, Барадулін, Г.Бураўкін, Вярцінскі, Гілевіч, Грачанікаў, А.Разанаў, У.Паўлаў і інш.
Тв.:
Бел.пер. — Касцёр на вяршыні: Выбр. лірыка. Мн., 1975.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРО́ДЗЕНСКАЯ МЕДЫЦЫ́НСКАЯ АКАДЭ́МІЯ, Гродзенская медыцынская школа,
першая ў Беларусі вышэйшая навуч. ўстанова па падрыхтоўцы мед. персаналу. Існавала ў 1775—81 у Гродне. Засн. па ініцыятыве Адукацыйнай камісіі і гродзенскага старосты А.Тызенгаўза. Арганізатар і кіраўнік — Ж.Э.Жылібер. Мела 3 аддзяленні: вышэйшае лекарскае (на 10 юнакоў са шляхты) для працы ў гарадах; падрыхтоўкі правінцыяльных лекараў і хірургаў (20 чал.); аддзяленне павітух (на 5, потым 17 чал.). Навучэнцы 2-га і 3-га аддзяленняў утрымліваліся за кошт казны і набіраліся з прыгонных сялян Брэсцкага, Гродзенскага, Оліцкага, Шавельскага каралеўскіх уладанняў, дзе яны павінны былі працаваць пасля заканчэння вучобы. Пры акадэміі дзейнічалі шпіталь (60 ложкаў), прыродазнаўчы кабінет, анатамічны т-р, аптэка (з 1687), б-ка, бат. сад (першы ў Беларусі і Рэчы Паспалітай, налічваў каля 2 тыс раслін). У 1781 пераведзена ў Вільню, дзе стала базай для стварэння мед. ф-та Віленскага універсітэта.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРО́ЗНЫ ((Hrozný) Бедржых) (6.5.1879, г. Ліса-на-Лабе, Чэхія — 12.12.1952),
чэшскі ўсходазнавец, адзін з заснавальнікаў хеталогіі. Акад. Чэхаславацкай АН (1952). Праф. Венскага (1905) і Пражскага (1919) ун-таў. З 1897 вывучаў тэалогію, семіталогію і санскрыт у Венскім ун-це. У 1924—25 удзельнічаў у раскопках стараж. паселішча Кюльтэпэ. З 1929 гал. рэдактар час. «Archiv orientálni» («Усходні архіў»). З 1938 дырэктар Ін-та ўсходазнаўства ў Празе. Упершыню распрацаваў прынцыпы інтэрпрэтацыі хецкіх клінапісных тэкстаў (1915). У працы «Мова хетаў, іх лад і іх прыналежнасць да індагерманскага моўнага племені» (ч. 1—2, 1916—17) падрабязна выклаў канцэпцыю індаеўрап. характару хецкай мовы. Зрабіў першы поўны пераклад стараж. помніка клінапіснай хецкай мовы — надпісаў цара Анітаса. Аўтар прац «Хецкія клінапісныя тэксты з Багазкёя» (1919), «Хецкія клінапісныя тэксты, спроба дэшыфроўкі» (т. 1—3, 1933—37), «Старажытная гісторыя Пярэдняй Азіі, Індыі і Крыта» (4 выд., 1949), і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУ́РЫН (Валерый Мікалаевіч) (н. 30.1.1938, г. Віцебск),
бел. вучоны ў галіне фізіялогіі чалавека і жывёл. Акад.Нац.АН Беларусі (1994, чл.-кар. 1986), д-рмед.н. (1974). Акад.Міжнар. славянскай АН адукацыі, мастацтваў і культуры (Расія), замежны чл. Акадэміі касманаўтыкі імя К.Э.Цыялкоўскага, акад.Міжнар.АН (Расійская секцыя; 1994). Скончыў Віцебскі мед.ін-т (1961). З 1963 у Мінскім мед. ін-це (з 1973 заг. кафедры нармальнай фізіялогіі), з 1984 дырэктар Ін-та фізіялогіі АН Беларусі, з 1995 адначасова акадэмік-сакратар Аддзялення медыка-біял. навук АН Беларусі. Навук.працы па нерв. і гарманальных механізмах тэрмарэгуляцыі арганізма. Прапанаваў канцэпцыю развіцця паталаг. станаў пры парушэнні працэсаў спалучэння тэрмарэгуляцыі і абмену складаных ліпідаў у арганізме. Дзярж. прэмія Беларусі 1996.
Тв.:
Центральные механизмы терморегуляции. Мн., 1980;
Обмен липидов при гипотермии, гипертермии и лихорадке. Мн., 1986;
Терморегуляция и симпатическая нервная система. Мн., 1989;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАСТА́НКА (Анатоль Паўлавіч) (н. 2.7.1937, в. Обчын Любанскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне мікраэлектронікі. Акад.Нац.АН Беларусі (1991; чл.-кар. 1986), д-ртэхн.н. (1979), праф. (1979). Засл. дз. нав. і тэхн. Беларусі (1982), засл. вынаходнік СССР (1987). Скончыў Таганрогскі радыётэхн. ін-т (1962). З 1970 у Бел.дзярж. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі (у 1985—93 прарэктар). З 1993 старшыня Вышэйшага атэстацыйнага к-та Рэспублікі Беларусь. Навук.працы па фундаментальных праблемах матэрыялазнаўства, цвердацелай мікраэлектроніцы, тэхналогіі радыёэлектронных сістэм, тэхн. дыягностыцы. Распрацаваў комплекс тэхнал. працэсаў і абсталявання для вытв-сці вырабаў мікраэлектронікі. Дзярж. прэміі Беларусі 1982, 1996.
Тв.:
Технология и автоматизация производства радиоэлектронной аппаратуры. М., 1989 (у сааўт.);
Пленочные токопроводящие системы СБИС. Мн., 1989 (разам з В.У.Баранавым, В.В.Шаталавым);
Технология производства ЭВМ. Мн., 1994 (разам з М.І.Пікулем, А.А.Хмылем).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЯ́КАЎ (Уладзімір Анатолевіч) (14.6.1919, с. Бакалы, Башкортастан — 16.11.1995),
рускі гісторык. Д-ргіст.н. (1966), праф. (1986). Скончыў Маскоўскі гісторыка-архіўны ін-т (1947). З 1957 у Цэнтр.дзярж. ваенна-гіст. архіве і ў Галоўархіве СССР, з 1960 у Ін-це славяназнаўства і балканістыкі Рас.АН. Даследаваў пытанні рэв. і нац.-вызв. руху Расіі і Польшчы 19 — пач. 20 ст., руска-польскія рэв. і культ. сувязі таго часу, гісторыю славяназнаўства, балканістыкі і інш. Адзін з рэдактараў і складальнікаў сав.-польскай серыі «Паўстанне 1863 года. Матэрыялы і дакументы» (т. 1—25. М.; Варшава, 1961—87), 2 тамы якога прысвечаны Беларусі: «Рэвалюцыйны ўздым у Літве і Беларусі 1861—1862 гг.» (1964) і «Паўстанне ў Літве і Беларусі 1863—1864 гг.» (1965). Паўстанню 1863—64 у Беларусі і Літве прысвечаны таксама працы «Сігізмунд Серакоўскі» (1959) і «Валерый Урублеўскі» (1968; разам з У.Абрамавічусам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЕЎСЦІГНЕ́ЕЎ (Віктар Уладзіміравіч) (н. 30.8.1941, в. Сукманаўка Тамбоўскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне неўралогіі. Д-р мед.н. (1991), праф. (1994). Акад. Каралеўскай акадэміі дактароў Іспаніі (1993). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1966). У 1969—83 і з 1994 працуе ў ім, у 1983—94 у Бел.дзярж. ін-це ўдасканалення ўрачоў. Навук.працы па праблемах эпілепсіі і яе хірург. лячэння. Адзін з аўтараў адкрыцця «Заканамернасці змянення ўласных акустычных ваганняў галаўнога мозга» (1991), распрацоўкі сістэмы камп’ютэрнай дыягностыкі вострых хвароб ц. н. с. і метаду рэдыслакацыі мазгавога ствала ў выпадках яго зрушвання і пры ўшчамленнях, абумоўленых унутрычарапной гіпертэнзіяй.
Тв.:
Смещения и ущемления мозгового ствола. Мн., 1968 (разам з М.С.Місюком, С.М.Рагульчанкам);
Острая внутричерепная гипертензия. Мн., 1974 (раэам з А.Я.Семаком);
Основы топической диагностики заболеваний нервной системы. Мн., 1974 (у сааўт.);
Нервные болезни. Мн., 1977 (разам з М.С.Місюком, А.М.Гурленем).
французскі фізік і радыяхімік, грамадскі дзеяч. Замежны чл.-кар.АНСССР (1947). Дачка П.Кюры і М.Складоўскай-Кюры. Скончыла Парыжскі ун-т (1920). З 1918 у Ін-це радыю (з 1934 дырэктар), адначасова ў Камісарыяце па атамнай энергіі. Навук.працы па радыеактыўнасці, ядз. фізіцы і радыяхіміі. Разам з мужам Ф.Жаліо-Кюры адкрыла штучную радыеактыўнасць, у т. л. пазітронную радыеактыўнасць (1934), анігіляцыю і нараджэнне электронна-пазітронных пар (1933), правяла даследаванні, якія папярэднічалі адкрыццю нейтрона (1931). Чл.Сусв. Савета Міру, выступала супраць выкарыстання ядз. энергіі ў ваен. мэтах. Нобелеўская прэмія па хіміі 1935 (разам з Ф.Жаліо-Кюры).
Тв.:
Рус.пер. — Жолио-Кюри Ф. Избр. труды. Фредерик и Ирен Жолио-Кюри. Совместные труды. М., 1957.
Літ.:
Кедров Ф. Ирен и Фредерик Жолио-Кюри. 2 изд. М., 1975;
Кудрявцев П.С. Курс истории физики. 2 изд. М., 1982. С. 413-416.
ганаровае званне, якое прысвойвалася высокакваліфікаваным інжынерам калгасаў, саўгасаў, міжгаспадарчых аб’яднанняў, прадпрыемстваў і арг-цый Сельгастэхнікі і воднай гаспадаркі, н.-д. устаноў і праектных ін-таў, канструктарскіх бюро, доследных станцый, эксперыментальных баз, навучальных гаспадарак, с.-г. органаў, што бездакорна працавалі па спецыяльнасці ў сельскай гаспадарцы не менш як 10 гадоў, мелі вялікія заслугі ў механізацыі с.-г. вытв-сці, укараненні перадавых метадаў працы, навук.-тэхн. дасягненняў, павышэнні эфектыўнасці выкарыстання с.-г. тэхнікі і актыўна ўдзельнічалі ў грамадскім жыцці. Устаноўлена Указам Прэзідыума Вярх. Савета БССР ад 1.2.1978, прысвойвалася Прэзідыумам Вярх. Савета БССР. Існавала да 1988.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗІМЯ́НІН (Міхаіл Васілевіч) (21.11.1914, г. Віцебск — 1.5.1995),
савецкі парт. і дзярж. дзеяч. Герой Сац. Працы (1974). Скончыў Магілёўскі пед.ін-т (1939). У 1940—46 1-ы сакратар ЦК ЛКСМБ. У Вял.Айч. вайну адзін з арганізатараў парт.-камсам. падполля і партыз. руху ў Беларусі. У 1947—53 сакратар, 2-і сакратар ЦККПБ. З 1953 у Мін-ве замежных спраў СССР, надзвычайны і паўнамоцны пасол СССР у В’етнаме, Чэхаславакіі. З 1965 гал. рэдактар газ. «Правда», з 1966 старшыня праўлення Саюза журналістаў СССР. У 1976—87 сакратар ЦККПСС. Чл.ЦК у 1945—54, Бюро ЦККПБ у 1947—53. Чл.ЦККПСС у 1952—56, 1966—89. Чл.Цэнтр.рэвіз. камісіі КПСС у 1956—66. Дэп. Вярх. СаветаСССР у 1946—54, 1966—89, Вярх. Савета БССР у 1947—55.
Тв.:
Под знаменем ленинизма: Избр. статьи и речи. М., 1984.