аперацыя пераўтварэння эўклідавай прасторы, што захоўвае нязменнымі адлегласці паміж пунктамі. Паняцце ўзнікла як абстракцыя з уяўленняў аб мех. перамяшчэннях рэальных цел. Наз. ўласным ці няўласным, у залежнасці ад таго, захоўвае ці не захоўвае Р. арыентацыю прасторы. Уласнымі Р. з’яўляюцца, напр., паралельны перанос геам. фігуры, вярчэнне яе вакол восі, вярчэнне разам з пераносам уздоўж восі павароту (вінтавы Р.); няўласным Р. з’яўляецца люстранае адбіццё.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭТРАНСЛЯ́ТАР (ад рэ... + лац. translator пераносчык),
апарат ці электраправоднае асяроддзе для рэтрансляцыі радыёсігналаў; прамежкавы пункт лініі радыёсувязі. Актыўны Р. — прыёмна-перадавальная радыёстанцыя (гл.Радыёрэлейная станцыя). Пасіўны Р. — пояс метал. іголак на каляземнай арбіце, іанізаваная пара металаў, ШСЗцімех. канструкцыя пэўнай формы (напр., плоскі адбівальнік, люстраная антэна), здольныя рассейваць або накіравана адбіваць радыёхвалі. Можа абслугоўваць радыёсетку з многіх ліній сувязі з рознымі частотамі радыёсігналаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭ́ХА,
акустычная ціэл.-магн. хваля, што адбіваецца ад якой-н. перашкоды і рэгіструецца прыёмнікам ці назіральнікам Гукавое Р. (пошчак) распазнаецца на слых, калі інтэрвал паміж пасланым і прынятым сігналамі 50—60 мс і больш. Для некаторых жывёл (напр., кажаны, дэльфіны, кіты) Р. — сродак арыенціроўкі і пошуку здабычы. Эл.-магн. Р. выкарыстоўваецца, напр., у радыёлакацыі, далёкай радыёсувязі на кароткіх хвалях; акустычнае — у гідралакацыі, ультрагукавой дэфектаскапіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУХАСТО́Й,
засохлыя на корані дрэвы ці дрэвастоі. Утвараецца пры натуральным адміранні, пашкоджванні дрэвавых раслін хваробамі ці шкоднікамі, пры рэзкіх ваганнях умоў існавання, выкліканых прыроднымі або антрапагеннымі фактарамі (забалочванне, сонечныя апёкі, засуха, маразы, пажары, ушчыльненне глебы пры няправільнай пасьбе жывёлы, зніжэнне ўзроўню грунтавых вод і інш.). Засохлыя дрэвы становяцца ачагамі распаўсюджвання шкоднікаў і хвароб. Для прадухілення ўтварэння С. праводзяць санітарныя высечкі лесу, ліквідацыю ачагоў захворвання дрэў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРАНСГРЭ́СІЯў генетыцы,
павялічанае (ці аслабленае) праяўленне генет. прыкметы ў патомства ў параўнанні з бацькамі. Адбываецца, калі колькаснае праяўленне прыкметы звязана з функцыянаваннем 2 і болей генаў. Пры наяўнасці ў кожнага з бацькоў 1 ці болей дамінантнага гена ў патомкаў спалучаюцца 2 і болей дамінантных генаў — станоўчая Т.; аналагічнае спалучэнне рэцэсіўных генаў прыводзіць да аслаблення праяўлення прыкметы — адмоўная Т. (гл.Дамінантнасць, Рэцэсіўнасць). Выкарыстоўваецца ў селекцыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭЛЕМЕХАНІ́ЧНАЯ СІСТЭ́МА,
комплекс сродкаў тэлемеханікі для перадачы на адлегласць каманд ад аператара (ці кіроўнай ЭВМ) да аб’ектаў кіравання, а таксама кантрольнай, вымяральнай і інш. інфармацыі — у адваротным напрамку. Складаецца з пункта кіравання (ПК), дзе знаходзіцца аператар (дыспетчар), пунктаў, дзе размяшчаюцца аб’екты кіравання (кантролю), і ліній сувязі паміж імі. Складаная Т.с. можа мець некалькі ПК, раўнапраўных ці падпарадкаваных адзін аднаму ў адпаведнасці з іерархічным прынцыпам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЫТА́ТА (ад лац. citatum ад citare заклікаць, прыводзіць),
даслоўная вытрымка з якога-н. тэксту, прамовы. Выкарыстоўваецца для падмацавання пэўнай думкі аўтарытэтным выказваннем, як найб. дакладная паводле сэнсу яе фармулёўка, як фактычны ілюстрацыйны матэрыял, для крытыкі цытуемай думкі. У пісьмовай, пераважна навук. і афіц.-дзелавой, мове Ц. бяруць у двукоссі ці вылучаюць шрыфтам і даюць спасылку на крыніцу. Прапушчаныя словы ці сказы ў Ц. абазначаюць шматкроп’ем.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭТЫЯЛІ́РАВАНЫЯ РАСЛІ́НЫ (ад франц. étioler рабіць бледным, кволым),
расліны, якія выраслі пры нястачы святла, у цемнаце. Адрозніваюцца бледна-зялёным ці жаўтаватым колерам (хларафіл цалкам ці часткова адсутнічае), далікатнай канстытуцыяй (дрэнна развіта мех. тканка), выцягнутым сцяблом, слабаразвітым лісцем. У тканках Э.р. шмат гармонаў (аўксінаў), якія забяспечваюць расцягванне клетак. Пры дастатковым асвятленні Э.р. зелянеюць. Этыяліраваныя органы некат. агароднінных раслін (напр., пупышкі капусты, цыбулі, падземныя парасткі спаржы) спажываюць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЎТАМАБІ́ЛЬНЫ РУХАВІ́К,
цеплавы або электрычны рухавік для аўтамабіляў. Найб. пашыраныя поршневыя рухавікі ўнутранага згарання складаюцца з корпуса (картэр з паддонам і блок цыліндраў з галоўкай), крывашыпна-шатуннага і газаразмеркавальнага механізма, сістэм сілкавання палівам, выпуску адпрацаваных газаў, ахаладжэння і інш. Маюць 2- ці 4-тактавы рабочы працэс, ад 2 да 12 цыліндраў, размешчаных вертыкальна, V-падобна ці гарызантальна. Працуюць на вадкім і газавым паліве, маюць знешняе ці ўнутранае сумесеўтварэнне, іскравое запальванне ці ўзгаранне ад сціскання (дызелі). Выкарыстоўваюцца таксама ротарна-поршневыя, газатурбінныя рухавікі, электрарухавікі. Развіццё аўтамабільных рухавікоў ідзе ў кірунку павышэння эканамічнасці і рэсурсу работы, выкарыстання новых трывалых матэрыялаў (кераміка, кампазіты і інш.), электронных сістэм кантролю і кіравання рабочым працэсам, зніжэння шкодных выкідаў, памяншэння масы і габарытаў. На Беларусі вытворчасць аўтамабільных рухавікоў пачата ў 1992 на Мінскім маторным з-дзе, дзе зроблены дызельны аўтамабільны рухавік Д-265 з гарыз. размяшчэннем цыліндраў магутнасцю 155 кВт (210 к.с.) пры 2100 абаротах за мінуту. Прызначаны для гарадскіх аўтобусаў.
Літ.:
Двигатели внутреннего сгорання: Устройстве и работа поршневых и комбинированных двигателей. 4 изд. М., 1990;
Автомобильные двигатели. 2 изд. М., 1977.
В.А.Сяргеенка.
Дызельны аўтамабільны рухавік Д-265 Мінскага маторнага завода.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРМАТУ́РНЫЯ РАБО́ТЫ,
комплекс работ па вырабе, укладцы ў форму ці ўстаноўцы на месца бетанавання (мантаж) арматурных элементаў жалезабетонных канструкцый. Уключаюць нарыхтоўку арматурных стрыжняў, выраб арматурных сетак ці каркасаў, іх зборку і ўстаноўку ў форму ці апалубку.
Стрыжні робяць з арматурнай сталі на спец. станках, сеткі і каркасы — на станках з гібачнай бэлькай. Плоскія сеткі і каркасы шыр. да 1 м вырабляюць кантактнай зваркай на зварачных машынах і аўтаматызаваных паточных лініях, прасторавыя каркасы збіраюць у асн. на гарыз. і верт. кандуктарах-маніпулятарах. Арматуру для папярэдне напружаных канструкцый да ўкладкі ў форму расцягваюць гідраўл. дамкратамі ці падаўжаюць награваннем да 300—450 °C. Арматуру для маналітных канструкцый (напр., плацін) зварваюць з сетак, каркасаў і інш. элементаў, устаўляюць у формы або апалубку кранамі, маніпулятарамі і да т.п.
Да арт.Арматурныя работы. Тэхналагічная схема вырабу шырокіх арматурных сетак на аўтаматызаванай паточнай лініі: 1 — стыкавая зварка стрыжняў; 2 — праўка стрыжняў; 3 — зварка сетак; 4 — падоўжная рэзка сетак; 5 — папярочная рэзка сетак; 6 — пакетаванне сетак; 7 — змотванне сетак у рулон; 8 — транспартаванне кантэйнера з пакетам сетак.Да арт.Арматурныя работы. Арматурны станок-аўтамат: 1 — прыёмнае прыстасаванне; 2 — праві́льны барабан; 3 — механізм падачы і рэзкі; 4 — пульт кіравання.