СТАДО́ЛЬНІК Іван Канстанцінавіч (н. 12.9.1940, в. Янкі Докшыцкага р-на Віцебскай вобл.),
бел. пісьменнік. Скончыў Полацкае медвучылішча (1963), БДУ (1971). Працаваў у калгасе, урачом, у полацкай газеце. У 1980—91 і 1998—99 у час. «Вожык», у 1991—98 у час. «Тэатральная Беларусь» («Тэатральная творчасць»). Дэбютаваў вершамі ў 1960. Аўтар зб. апавяд. «Хачу табе шчасця» (1979), кніжак сатыры і гумару «Як тут не смяяцца» (1985), «Лістапад на пачатку лета» (1987), камедыі-фарса «Залатое вяселле» (1995).
І.У.Саламевіч.
т. 15, с. 128
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯРАШЭ́ВІЧ Эдуард Сігізмундавіч (28.8.1937, г. Бабруйск Магілёўскай вобл. — 6.10.1986),
бел. пісьменнік. Пасля сканчэння сярэдняй школы з-за цяжкай хваробы не змог вучыцца далей. Друкаваўся з 1956. У кн. прозы «Прызнанне» (1969), «Дзень далёкі і блізкі» (1973), «Практыка ў Вербічах» (1975), «Белыя Лугі» (1978), «Пражыць дзень» (1983) праблемы сучаснасці, духоўны свет чалавека, падзеі Вял. Айч. вайны. Аўтар зб. гумарыст. апавяд. «Вішанькі Восіпа Міхеевіча» (1969).
Тв.:
Свет имени твоего. М., 1978;
Чакаю цябе, раніца: Аповесць. Мн., 1987.
т. 18, кн. 1, с. 298
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАНКЕ́ВІЧ Юры (сапр. Харытановіч Георгій Васілевіч; н. 21.1.1945, г. Барысаў Мінскай вобл.),
бел. пісьменнік. Скончыў БДУ (1969). З 1970 працаваў у газеце ў Барысаве, з 1988 у час. «Маладосць» (з 1993 заг. аддзела), у 2001—02 заг. аддзела ў час. «Крыніца». Друкуецца з 1961. Кнігі прозы «Луп» (1989), «Анёлы на бальшаку» (1993), «Армагедон-1895», «Любіць ноч — права пацукоў» (абедзве 2000), «Сатырыкон» (2003) і інш. пра сучаснае жыццё. Аўтар п’ес, кінасцэнарыяў, літ.-крытычных і публіцыст. артыкулаў і інш.
т. 18, кн. 1, с. 459
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЫ́МАНЕН Анты Мікалаевіч (1.5.1915, в. Лусалма, Карэлія — 1990),
карэльскі пісьменнік. Скончыў Літ. ін-т імя М.Горкага (1956). Працаваў журналістам, настаўнікам. Друкаваўся з 1931. Пісаў на фін. і рус. мовах. Першы зб. апавяданняў «Аэраплан» (1933). Тэма вайны ў аповесці «Ад Карэліі да Карпат» (1948) і ў зб. «У навальніцу і пад сонцам» (1964). Сац. праблемы, гіст. лёс карэльскага народа ў раманах «Белакрылая птушка» (1959—60), «Тут мой дом» (1965), «Мы — карэлы» (1969), «Жыхары пакінутай вёскі» (1977).
т. 18, кн. 1, с. 463
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Паўленка П. А. (пісьменнік) 4/18, 230; 5/205, 598; 8/330—331, 441; 9/112
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Семашкевіч Р. М. (пісьменнік) 4/468; 5/248; 10/231; 11/65, 469; 12/442, 575
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
АДЫНЦЫ́,
шляхецкі род герба «Адынец» у ВКЛ.
Найб. вядомыя: Марцін, сын Яна, скарбнік смаленскі (1745). Тадэвуш (1781—1833), сын Станіслава. Адвакат пры Гал. трыбунале ВКЛ. У 1800 набыў Гейстуны (Ашмянскі пав.), віцэ-маршалак гэтага павета. Меў 7 дзяцей, сярод іх пісьменнік А.Адынец. Верагодна, да гэтага роду належаў Вінцэнт Адынец (1865—1952) з сям’і шляхціца ў Ліцвінаве пад Мінскам. Генерал рус. арміі, удзельнічаў у рус.-японскай вайне 1904—05. Служыў у Першым Польскім корпусе, Бел.-Літ. дывізіі.
Р.В.Баравы, Л.Л.Чарняўская.
т. 1, с. 142
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЛІЗНЕ́Ц Віктар Сямёнавіч (10.4.1933, с. Уладзіміраўка Кампанееўскага р-на Кіраваградскай вобл., Украіна — 2.4.1981),
украінскі пісьменнік. Скончыў Кіеўскі ун-т (1957). Пісаў пераважна для дзяцей. Творы вызначаюцца драматызмам, глыбокім псіхалагізмам, паасобныя з элементамі казачнай фантастыкі (аповесці «Ветразі над стэпам», 1965; «Зямлянка», 1966; «Драўляне», 1968; «Маўчун», 1972; раман «Падземныя барыкады», 1977). Развіццю духоўнасці падлеткаў прысвечана аповесць «Гук павуцінкі» (1970). Літ. прэмія імя Л.Украінкі 1988.
Тв.:
Вибрані твори. Т. 1—2. Київ, 1983;
Бел. пер. — Гук павуцінкі: Аповесць. Мн., 1974.
В.А.Чабаненка.
т. 3, с. 192
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЛЬНО́Ў (сапр. Уладзіміраў) Іван Ягоравіч
(15.1.1885, с. Багародзіцкае Арлоўскай вобл., Расія — 9.1.1931),
рускі пісьменнік. Настаўнічаў. Быў у партыі эсэраў, ідэалогію якіх потым асудзіў у аповесці «Сустрэча» (1927). За замах на царскага чыноўніка сасланы ў Сібір, адкуль у 1910 уцёк за мяжу. У 1917 вярнуўся ў Расію. Аўтабіягр. «Аповесць пра дні майго жыцця» (1912), аповесці «Юнацтва», «На рубяжы» (абедзве 1913), «Вяртанне» (1928, апубл. 1956) і інш. пра сялянства.
Тв.:
Собр. соч. Т. 1—4. М.; Л., 1927—28;
Избранное. М., 1956.
т. 3, с. 493
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАРО́Н Марк Тэрэнцый (Marcus Terentius Varro; 116 да н.э., г. Рыеты, Італія — 27 да н.э.),
старажытнарымскі пісьменнік і вучоны-энцыклапедыст. Паходзіў з саслоўя коннікаў, займаў паліт. і ваен. пасады. У грамадз. вайне 49 выступаў супраць Цэзара. У 47 пасля прымірэння з Цэзарам па яго даручэнні арганізаваў і ўзначаліў першую ў Рыме публічную б-ку. Аўтар гіст., геагр., філас., літ. прац, асн. з іх «Старажытнасці...» (41 кн., не захаваліся), «Пра лацінскую мову» (25 кн.), «Навукі», «Меніпавы сатыры» (150 кн.), «Пра сельскую гаспадарку» (3 кн.).
т. 4, с. 11
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)