у Грузіі, у бас.р. Алазані, на Паўд. схілах усх.ч.Гал. Каўказскага хр.Засн. ў 1912 для аховы горных біягеацэнозаў. Пл. каля 18 тыс.га. Горы, цясніны, вадаспады, азёры, серныя крыніцы. Рэзка выяўленая верт. занальнасць расліннасці. Дубова-грабавыя, букавыя лясы, горныя лугі. У флоры 1400 відаў кветкавых раслін, у т. л. 12 эндэмічных. У фауне 38 відаў млекакормячых, у т. л. каўказскі алень, дагестанскі тур, казуля, серна, мядзведзь, ліс, воўк, шакал, рысь; 120 відаў птушак, у т. л. каўказскі цецярук, улар, фазан і інш. Больш за 1 тыс. відаў цвердакрылых і 800 відаў матылькоў. Занесены ў спіс Помнікаў прыродыЮНЕСКА.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУКІ́НСКАЯ ГРАДА́,
геалагічны помнік прыроды на Беларусі (з 1997). На паўд.-зах. беразе воз. Мядзел, ва ўрочышчы Лука, на ПнУ ад в. Скары Мядзельскага р-на Мінскай вобл. Града даўж. 2,2 км, шыр. 50—100 м, выш. да 10 м, стромкасць схілаў да 10—12°, у зах.ч. да 30—60°. Выцягнута з ПнЗ на ПдУ, месцамі апускаецца пад ваду воз. Мядзел, утварае ланцуг выспаў (даўж. ад 200 м да 375 м). Града (оз) складаецца з пяску, жвіру, марэннага супеску і валуноў. Утварылася каля 15—20 тыс.г. назад у выніку назапашвання матэрыялу ў шчылінах ледавіка. Л.г. — эталонная форма рэльефу водналедавіковага паходжання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́РЦІН-КА́МЕНЬ БРАСЛА́ЎСКІ,
геалагічны помнік прыроды Беларусі (з 1992). За 1,5 км на ПнЗ ад в. Лайбуны Браслаўскага р-на Віцебскай вобл. Валун граніту рапаківі са шматлікімі крышталямі палявых шпатаў у выглядзе авоідаў (ад 2 да 7 см у папярочніку) і таблічак (2 × 2 см). Даўж. 4,1 м, шыр. 3,3 м, выш. 0.8 м, у абводзе 10,7 м, аб’ём 10,8 м³, маса каля 28 т. Прынесены ледавіком каля 14 тыс.г. назад з паўд.-зах. Фінляндыі. На паверхні каменя ёсць 2 паглыбленні (у папярочніку 10 см, глыб. 5 см), высечаныя чалавекам 1,5—2 тыс. гадоў назад. Меў культавае значэнне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАБО́ЕЎСКІ ВЯЛІ́КІ КА́МЕНЬ З Я́МКАМІ,
геалагічны помнік прыродырэсп. значэння (з 1997). За 1,6 км на З ад в. Мілявічы Мастоўскага р-на Гродзенскай вобл., ва ўрочышчы Пабоева. Валун парфірападобнага граніту з крышталямі палявога шпату ў выглядзе таблічак і з зернямі ружовага кварцу. Даўж. 2,4 м, шыр. 1,7 м, выш. 0,8 м, у абводзе 6,3 м, аб’ём 1,9 м³, маса каля 4,9 т. Прынесены ледавіком каля 220—150 тыс.г. назад са Скандынавіі. Формаю нагадвае вял. прас. На верхняй пляцоўцы захаваліся 12 паўсферычных выемак (глыб. 0,3—0,5 см, у папярочніку 3—5 см), якія высечаны чалавекам 2—2,5 тыс.г. назад. Меў культавае значэнне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПА́ШАВІЦКІ КА́МЕНЬ З Я́МКАМІ,
геалагічны помнік прыродырэсп. значэння (з 1992). За 1 км на Пн ад в. Пашавічы Браслаўскага р-на Віцебскай вобл., каля воз. Дрысвяты. Валун сярэднезярністага граніту рапаківі з уключэннямі крышталёў палявога шпату. Даўж. 1,4 м, шыр. 1 м, выш. 0,4 м, у абводзе 4,3 м, аб’ём 0,3 м³, маса каля 0,8 т. Прынесены ледавіком каля 20—18 тыс. гадоў назад з ПдУ Фінляндыі. Мае цэглападобную форму. На верхняй пляцоўцы захаваліся 11 выемак (глыб. да 3 см, у папярочніку да 5 см), якія высечаны чалавекам 2—2,5 тыс. гадоў назад. У старажытнасці меў культавае значэнне.
матэматык і біёлаг, філосаф-пазітывіст, адзін з заснавальнікаў сучаснай статыстыкі. Вучыўся ў Кембрыджы, Гайдэльбергу і Берліне. З 1884 праф. Лонданскага ун-та. Працы ў галіне матэм. тэорыі статыстыкі і яе выкарыстання ў біялогіі (біяметрыя). Асн.філас. праца «Граматыка навукі» (1892) прысвечана пытанням метадалогіі навукі. Задача навукі, паводле П., не тлумачыць, а класіфікаваць і апісваць факты. П. лічыў матэрыяльныя рэчы толькі групамі пачуццёвых успрыманняў, а законы прыроды, прастору і час — прадуктамі чалавечага розуму. Адхіляючы хрысц. мараль як заснаваную на сляпых рэліг. пачуццях, П. меркаваў, што маральныя паводзіны і набліжэнне да маральнага ідэалу магчымы толькі на аснове навук. пазнання і інтэлектуальнага прагрэсу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІСА́РЫК (Алесь) (сапр.Пісарчык Аляксандр Уладзіміравіч; н. 9.4.1954, Мінск),
бел.паэт. Вучыўся ў БДУ (1977—80). У 1976—85 працаваў на МТЗ. Друкуецца з 1973. Піша на бел. і рус. мовах. У паэт. зб-ках «Белы май» (1983), «Дажджы яравыя» (1990), «Пакуль гарыць мая зара» (1995), «Ноч дзявочай касы» (1996), «Журба вяргіні» (1997), «Пара медазбору» (1999) і інш. услаўленне прыгажосці роднай прыроды, кахання, асэнсаванне мінулага і сучаснага, тэмы афганскай вайны, чарнобыльскай трагедыі. Многія яго вершы пакладзены на музыку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАСКУ́РАЎ (Васіль Фёдаравіч) (25.8.1926, в. Негаціна Дубровенскага р-на Віцебскай вобл. — 22.5.1987),
бел. пісьменнік, публіцыст. Засл. дз. культ. Беларусі (1968). Скончыў БДУ (1963). У 1957—62 у ганцавіцкай раённай газеце, з 1966 яе рэдактар; у 1962—66 у ляхавіцкай раённай газеце. Друкаваўся з 1950. Аўтар зб-каў нарысаў «Святая сівізна» (1966), «Трое з-за Лані» (1967), «Людзі-суседзі» (1974), «Пакажы чалавеку дарогу» (1979), «Пакланіся зямлі-карміцельцы» (1982), «Чорны хлеб» (1984; за апошнія дзве Дзярж. прэмія Беларусі 1986), асн. тэмы якіх — духоўнае жыццё і праца сучасніка, ахова прыроды, галерэя партрэтаў жыхароў Палескага краю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУ́РВІТ, Пурвітыс (Purvīts, Purvītis) Вільгельмс (3.3.1872, хутар Яўжы, Латвія — 14.1.1945), латышскі жывапісец-пейзажыст. Акад. Пецярбургскай АМ (1913). Вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1890—97) у А.Куінджы. У 1909—16 дырэктар Рыжскай гар.маст. школы, у 1919—34 рэктар Латвійскай АМ у Рызе і кіраўнік яе пейзажнай майстэрні (1921—44). Творы вызначаюцца дэкаратыўнасцю кампазіцыйна-каларыстычных пабудоў, абагульненасцю вобраза прыроды і эмацыянальнасцю яе ўспрыняцця, часам інтэнсіўнасцю колеру: «Апошні снег» (1897—98), «Сакавіцкі вечар. Зімовы пейзаж» (каля 1901), «Пачатак вясны» (1900), «У садзе Віестура» (каля 1914), «Восень» (каля 1929), «Летні вечар», «Пейзаж са стагамі сена», «Калі абуджаецца бор» (усе 1936) і інш.Іл.гл. да арт.Латвія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАМА́НАЎ (Уладзімір Сяргеевіч) (н. 20.5.1926, в. Чыстыя Лужы Веткаўскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне лесазнаўства і экалогіі. Д-рс.-г.н. (1986), праф. (1980). Засл. дз. нав. Беларусі (1980). Скончыў Ленінградскую лесатэхн. акадэмію (1952). З 1957 дырэктар запаведна-паляўнічай гаспадаркі Белавежская пушча, з 1966 нам. міністра лясной гаспадаркі Беларусі, з 1973 у Бел.тэхнал. ун-це (да 1987 рэктар). Навук. працы па лесазнаўстве, паляўніцтвазнаўстве, ахове прыроды, адукацыі аб навакольным асяроддзі.
Тв.:
Природные ресурсы БССР, использование и охрана. М., 1985;
Охрана природы. Мн., 1986 (разам з Н.З.Харытонавай);
Охрана окружающей среды Могилевской области. Мн., 1998 (разам з Т.А.Раманавай, Ч.А.Раманоўскім).