ІГНАЦЕ́НКА (Рыгор Канстанцінавіч) (н. 20.11.1930, в. Вусаўка Касцюковіцкага р-на Магілёўскайвобл.),
бел. пісьменнік. Скончыў Народны ун-т мастацтваў у Маскве (1980). Друкуецца з 1961. Гал. тэма твораў — гармонія ва ўзаемаадносінах чалавека і прыроды. Аўтар зб-каў «Лясныя тынкоўшчыкі» (1964), «Урок у лесе» (1965), «Ластаўчына затока» (1967), «Рабчыкі спяваюць» (1970), «На заечых сцежках» (1973), «Дзе матылькі зімуюць» (1974), «Карабель вясны» (1980), «У зімовым садку» (1981) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАПЫ́ЦІН (Вячаслаў Фёдаравіч) (н. 1.1.1942, в. Трылесіна Дрыбінскага р-на Магілёўскайвобл.),
бел. археолаг. Канд.гіст.н. (1977). Пасля заканчэння Магілёўскага пед. ін-та (1969) працуе ў ім, з 1978 заг. кафедры ўсеагульнай гісторыі. Даследуе помнікі эпохі мезаліту Верхняга Падняпроўя. Вылучыў самаст.сожскую культуру на тэр.паўд.-ўсх. Беларусі. Асн. працы: «Каменны век на тэрыторыі Беларусі» (1990), «Помнікі фінальнага палеаліту і мезаліту Верхняга Падняпроўя» (1991).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРМАНО́ЎСКАЕ ВО́ЗЕРА,
у Бялыніцкім р-не Магілёўскайвобл., у бас.р. Клява, за 16 км на ПнЗ ад г.п. Бялынічы. Пл. 0,3 км², даўж. 750 м, найб.шыр. 620 м, даўж. берагавой лініі каля 2,3 км. Схілы катлавіны выш. 3—5 м, пад лесам і хмызняком, на У і ПдУ разараныя. Берагі нізкія, месцамі забалочаныя. Дно сапрапелістае. Пойма шыр. за 100 м, пад хмызняком.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛІ́МАВІЦКІ КАМБІНА́Т БУДАЎНІ́ЧЫХ МАТЭРЫЯ́ЛАЎ.
Знаходзіцца ў г. Клімавічы Магілёўскайвобл.Засн. ў 1928 як завод сілікатнай цэглы № 2. У Вял.Айч. вайну разбураны, у 1945 адноўлены. З 1958 сучасная назва. З 1958 і 1970 працуюць 2 тэхнал. лініі вапнавага цэха (часова спынены), з 1971 — сілікатны цэх. Сыравіна: пясок і мел з радовішча Пясчаная Гара, вапну прывозяць з Гродна і Ваўкавыска. Асн. прадукцыя (1998) — сілікатная цэгла.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ПЦЕЎКА,
вёска ў Горацкім р-не Магілёўскайвобл., на р. Рамясцвянка. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 28 км на ПдУ ад г. Горкі, 74 км ад Магілёва, 10 км ад чыг. ст. Цёмны Лес. 396 ж., 144 двары (1998). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫВАНО́С (1920, в. Альхоўка Клічаўскага р-на Магілёўскайвобл. — 27.6.1944),
Герой Сав. Саюза (1945).
Скончыў Бабруйскі лесатэхн. тэхнікум (1940), Саратаўскае танк. вучылішча (1943). У Вял.Айч. вайну на фронце з 1941. Камандзір танк. ўзвода мал. лейт. К. вызначыўся ў чэрв. 1944 у час ліквідацыі варожай групоўкі каля Віцебска.: бранёй свайго танка закрыў танк камандзіра палка, паранены працягваў камандаваць баявымі дзеяннямі ўзвода, памёр ад ран.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУРАПА́ЦЕНКА (Фёдар Кузьміч) (2.3.1903, в. Малыя Бялевічы Быхаўскага р-на Магілёўскайвобл. — 16.5.1993),
бел. вучоны ў галіне землеўпарадкавання. Праф. (1961). Скончыў БСГА (1931), у 1939—91 працаваў у ёй. Навук. працы па землеўпарадкаванні, картаграфіі і геадэзіі.
Тв.:
Землеустроительное картографирование зон деятельности МТС и административных районов. Горки, 1957;
Проблемы современного землеустройства. Мн., 1977 (у сааўт.).
Крыж і камень на ўшанаванне памяці ахвяр рэпрэсій у Курапатах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАСЮКО́Ў (Прохар Аляксеевіч) (10.8. 1902, в. Ахімкавічы Круглянскага р-на Магілёўскайвобл. — 12.6.1970),
генерал-палкоўнік інж.-тэхн. службы (1958). Скончыў Ваен.-паветр. акадэмію (1932). У Чырв. Арміі з 1920. З 1932 на адказных пасадах у ВПС па стварэнні і ўдасканаленні авіяц. тэхнікі. З 1941 гал. інжынер ВПС Бранскага фронту, нам.гал. інжынера ВПС. З 1952 нам. галоўнакамандуючага ВПС, нам.нач. Ваенна-паветр.інж. акадэміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ́ПАЎКА,
вёска ў Хоцімскім р-не Магілёўскайвобл. Цэнтр Велікаліпаўскага с/с і калгаса. За 9 км на ПнУ ад г.п. Хоцімск, 214 км ад Магілёва, 40 км ад чыг. ст. Камунары. 512 ж., 195 двароў (1999). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік вызвалення ад ням.-фаш. захопнікаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. Мемарыяльны знак на месцы спаленай в. Вітава.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯСКО́ЎСКІ (Іосіф Тарасавіч) (1.4.1901, в. Прудок Хоцімскага р-на Магілёўскайвобл. — 23.12.1946),
поўны кавалер ордэна. Славы. У Вял.Айч. вайну на фронце з 1941, удзельнік абароны Каўказа, вызвалення Украіны, Малдовы, Берлінскай аперацыі. Камандзір аддзялення мінамётнай батарэі ст. сяржант Л. вызначыўся: 25.8.1944 у баі за с. Бозіены Катоўскага р-на Малдовы; на тэр. Германіі 4.2.1945 у баі за г. Кюстрын; 28.4—1.5.1945 у баях за Берлін.