ПАЛЯНІ́НАВІЧЫ,
вёска ў Абідавіцкім с/с Быхаўскага р-на Магілёўскай вобл., каля р. Баброўка. Цэнтр калгаса. За 37 км на ПдУ ад горада і 40 км ад чыг. ст. Быхаў, 63 км ад Магілёва. 465 ж., 181 двор (2000). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
т. 12, с. 25
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)