вёска ў Горацкім р-не Магілёўскай вобл., на аўтадарозе Горкі—Дрыбін. Цэнтр сельсавета і племсаўгаса. За 7 км на ПдУ ад г. Горкі, 92 км ад Магілёва, 6 км ад чыг. ст. Пагодзіна. 605 ж., 225 двароў (2000). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.