ДАМАРА́Д (Канстанцін Ільіч) (7.11.1918, в. Языль Старадарожскага р-на Мінскай вобл.),
бел. гісторык. Канд.гіст.н. (1955). Скончыў БДУ (1949). У Вял.Айч. вайну ў 1941—43 у органах ваен. разведкі і контрразведкі Зах. фронту. З жн. 1943 у тыле ворага, ў складзе аператыўнай групы ЦККП(б)Б, кіраўнік спецгрупы НКДББССР «Жнівень», адначасова нам. камандзіра Барысаўска-Бягомльскага партыз. злучэння. У 1944—46 нам. старшыні Мінскага аблвыканкома. У 1956—75 працаваў у БПІ, Мінскім радыётэхн. ін-це, у 1975—92 у ін-тах гісторыі партыі пры ЦККПБ, гісторыі АН Беларусі. Даследуе гісторыюВял.Айч. вайны, Мінскае гарадское антыфаш. падполле 1941—42. Адзін з аўтараў працы «Усенародная барацьба на Беларусі супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны» (т. 1—3, 1983—85), «Нарысаў ваеннай гісторыі Беларусі» (ч. 4—5, 1995).
Тв.:
Калектывізацыя сельскай гаспадаркі ў заходніх абласцях Беларускай ССР. Мн., 1959 (з Г.А.Барадачом);
Партийное подполье и партизанское движение в Минской области, 1941—1944. Мн., 1992;
Разведка и контрразведка в партизанском движении Белоруссии, 1941—1944 гг.Мн., 1995;
Так ли должны писаться военные мемуары? // Воен.-ист. журн. М., 1966, № 11.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАПРУ́ДНІК (Янка) (сапр.Вільчыцкі Сяргей Мікалаевіч; н. 9.8.1926, г.п. Мір Карэліцкага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. гісторык, палітолаг, паэт, літ.-знавец, публіцыст. Д-ргіст.н. (1969). З 1944 у эміграцыі. Вучыўся ў бел. гімназіі імя Я.Купалы ў Міхельсдорфе (Германія). Скончыў Лувенскі ун-т (Бельгія, 1954). У 1947 дэбютаваў вершамі (пад псеўд. Сяргей Ясень). З 1948 працаваў шахцёрам у Англіі, браў удзел у выданні час. «Наперад» (1948—53), дзе друкаваліся і яго творы. У 1954—91 супрацоўнік бел. рэдакцыі радыё «Свабода» (у 1970—75 адначасова выкладаў гісторыю ў Куінсі-каледжы гарадскога ун-та Нью-Йорка). Публікаваўся і ўваходзіў у склад рэдкалегіі час. «Беларуская моладзь» (1959—64), рэдагаваў бюлетэнь «Навіны з Беларусі» (1964—69), быў гал. рэдактарам газ. «Беларус» (1970—80, з 1980 папераменна з З.Кіпель). У 1969 абараніў доктарскую дысертацыю «Палітычная барацьба за Беларусь у царскай Дзяржаўнай Думе. 1906—1917». Аўтар кн. «Спадчына бацькоў: «Агледзіны»: (Да 100-годдзя з дня нараджэння Я.Купалы і Я.Коласа)» (Нью-Йорк, 1982). Яго манаграфія «Беларусь на гістарычных скрыжаваннях» (1993, на англ. мове) знаёміць заходняга чытача з шматвяковай гісторыяй і сучасным станам Беларусі.
Тв.:
Бел.пер. — Беларусь на гістарычных скрыжаваннях. Мн., 1996.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЗЛО́ЎСКІ (Іван Сямёнавіч) (24.3.1900, с. Мар’янаўка Васількоўскага р-на Кіеўскай вобл. — 21.12.1993),
расійскі і ўкраінскі спявак (лірычны тэнар). Нар.арт.СССР (1940). Герой Сац. Працы (1980). Вучыўся ў Кіеўскім муз.-драм. ін-це (1917—19). З 1924 у оперных т-рах Палтавы, Харкава, Свярдлоўска. У 1926—54 саліст Вял.т-ра ў Маскве. Высокае драм. дараванне, пеўчае майстэрства, эмацыянальная цеплыня і шчырасць выканання дазволілі яму стварыць вак.-сцэн. вобразы, якія ўвайшлі ў гісторыю опернага мастацтва: Юродзівы («Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага), Ленскі («Яўген Анегін» П.Чайкоўскага), Берандзей («Снягурачка» М.Рымскага-Корсакава), Лаэнгрын («Лаэнгрын» Р.Вагнера), Альфрэд («Травіята» Дж.Вердзі), Фауст, Рамэо («Фауст», «Рамэо і Джульета» Ш.Гуно), Ўладзімір («Князь Ігар» А.Барадзіна), Андрэй («Запарожац за Дунаем» С.Гулак-Арцямоўскага), Альмавіва («Севільскі цырульнік» Дж.Расіні); выканаў партыі Ленскага, Альфрэда, Фауста, Андрэя і Альмавівы ў пастаноўках (усяго 11 спектакляў) Дзярж.т-ра оперы і балета Беларусі ў 1953. Арганізатар і кіраўнік (1938—41) канцэртнага ансамбля оперы. Дзярж. прэміі СССР 1941, 1949.
Літ.:
Кузнецова А.С. Народный артист Страницы жизни и творчества И.С.Козловского. М., 1964.
І.С.Казлоўскі.І.Казлоўскі ў ролі Альмавівы з Т.Ніжнікавай пасля спектакля.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́ЎКА (Аляксей Канстанцінавіч) (н. 20.9.1937, в. Машчаліна Чэрвеньскага р-на Мінскай вобл.),
бел. гісторык і літаратуразнавец, грамадскі дзеяч. Д-рфілал.н. (1991), канд.гіст.н. (1971).
Скончыў БДУ (1961). Акадэмію грамадскіх навук пры ЦККПСС (1971). З 1954 на культ.-асв. і камсамольскай рабоце. У 1971—79 і 1983—87 у Ін-це эканомікі сусв.сацыяліст. сістэмы АНСССР, у 1979—82 прадстаўнік Саюза сав. т-ваў дружбы і культ. сувязей з заграніцай, саветнік пасольства СССР у Польшчы. З 1987 гал. рэдактар час. «Советское славяноведение», з 1989 у Ін-це сусв. л-ры імя М.Горкага Расійскай АН. Даследаваў гісторыю Польшчы, польскага рабочага руху, сав.-польскіх адносін. З канца 1970-х г. распрацоўвае праблемы адраджэння і станаўлення нац. самасвядомасці, творчасці Ф.Скарыны, Я.Купалы, К.Езавітава, І.Луцкевіча, В.Ластоўскага, М.М.Улашчыка і інш. Укладальнік літ.навук. штогоднікаў «Скарыніч» (вып. 1—3, 1991—97).
Тв.:
Польша: Отечество и социализм. М., 1977;
Тут мой народ: Францішак Скарыпа і бел.літ. XVI — пач. XX стст. Мн., 1989;
Жывом! М.;
Мн., 1997;
Будам жыць! Пра тое самае. Мн.;
М., 1998;
Letter to russian friend = Письмо русскому другу. London, 1979.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛЮЧЭ́ЎСКІ (Васіль Восіпавіч) (28.1.1841, с. Васкрасенскае, Мардовія — 25.5.1911),
расійскі гісторык.
Акад. (1900, чл.-кар. 1889), ганаровы акад. (1908) Пецярбургскай АН, д-ргіст.н. (1882). Скончыў Маскоўскі ун-т (1865), з 1882 праф. у ім. У пач. 20 ст. член Канстытуцыйна-дэмакр. партыі. З пазіцый пазітывізму даследаваў рас.гісторыю ад старажытнасці да 19 ст., падзяляў яе на 4 перыяды: «Русь Дняпроўская, гарадская, гандлёвая»; «Русь Верхняволжская, удзельна-княжацкая, вольназемляробская»; «Русь Вялікая, Маскоўская, царска-баярская, ваенна-землеўладальніцкая»; «Усерасійскі, імператарска-дваранскі перыяд прыгонніцкай гаспадаркі, земляробскай і фабрычна-заводскай». Аўтар прац «Баярская дума Старажытнай Русі» (1882), «Паходжанне прыгоннага права ў Расіі» (1885), «Гісторыя саслоўяў у Расіі» (1887), «Пётр Вялікі сярод сваіх супрацоўнікаў» (1901) і інш. Лекцыі К. па рас. гісторыі, гістарыяграфіі і крыніцазнаўстве, прачытаныя ім з 1871 у шэрагу ВНУ Масквы, ляглі ў аснову «Курса рускай гісторыі» (ч. 1—5, 1904—21). Увёў у навук. ўжытак каштоўныя дакумент. крыніцы, у т. л.стараж.-рус. жыціі святых. Сярод вучняў К. А.А.Кізеветэр, П.М.Мілюкоў, М.М.Пакроўскі.
Тв.:
Соч.Т. 1—9. М., 1987—90;
Русская история: Полный курс лекций. Кн. 1—3. М., 1993.
Літ.:
Нечкина М.В. В.О.Ключевский: История жизни и творчества. М., 1974.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЛЯШО́Ў (Фёдар Іванавіч) (18.6.1913, в.Вял. Стралкі Рагачоўскага р-на Гомельскай вобл. — 29.12.1993),
бел.літ.-знавец і крытык. Д-рфілал.н. (1964), праф. (1965). Скончыў Ленінградскі пед.ін-т (1935). У 1938 рэпрэсіраваны. Зняволенне адбываў пад Варкутой. Вызвалены ў 1943. З 1944 выкладаў у ВНУ, у 1951—55 і з 1961 — у БДУ. Даследаваў гісторыюрус. л-ры 19 — пач. 20 ст., сучасную бел. л-ру. Аўтар кніг «Жыццё і творчасць Л.М.Талстога» (1953), «Сатырычная паэзія М.А.Някрасава» (1954), «Міхась Лынькоў» (1961), «Іван Мележ» (1968), «Сучасная беларуская проза» (1970), «Лекцыі па гісторыі рускай літаратуры канца XIX — пачатку XX ст.» (ч. 1—2, 1976—80), «Літаратурныя партрэты» (1983), артыкулаў пра творчасць Я.Брыля, І.Шамякіна, І.Навуменкі, ГІ.Пестрака, М.Лобана, Б.Сачанкі, І.Чыгрынава і інш. Складальнік зб. «Максім Горкі і Беларусь» (1968), «А.І.Купрын пра літаратуру» (1969), «Леў Талстой і Беларусь» (1981) і інш.
Тв.:
Міхась Лынькоў: Семінарыст. Мн., 1963;
Эцюды аб прозе. Мн., 1964;
Подвиг художника: Лит. путь И.Мележа. 2 изд. Мн., 1982;
Творческий путь А.И.Куприна. [Т. 1—2]. 2 изд. Мн., 1983—87;
кітайскі пісьменнік, грамадскі дзеяч. Вучыўся ў Пекінскім ун-це. У 1949—64 міністр культуры КНР, у 1976—81 старшыня Саюза кіт. пісьменнікаў. Яго творчасці ўласціва спалучэнне традыц. стылю з патрабаваннямі эстэтыкі сац. рэалізму. Праблемы інтэлігенцыі, расчараванай у рэвалюцыі, адлюстраваны ў трылогіі «Зацьменне» (1927—28), зб-ках апавяд. «Шыпшына» (1929) і «Леташняя трава» (1931). Жыццё кіт. горада і вёскі ў аповесці «Крама сям’і Лінь» (1932), рамане «Перад світаннем» (1933). Рэв. настроі ў сял. асяроддзі — гал. тэма «Вясковай трылогіі» (1932—34). У гады вайны супраць Японіі (1937—45) у творах гучаць патрыят. матывы (раман «Распад», 1941; аповесці «Несправядлівасць», «Аповесць пра першы этап», «Пасля разгрому» і інш.). Роздум пра лёс кіт. правінцыі напярэдадні рэв. 1911 адлюстраваны ў рамане «Зарошанае лісце, чырвонае, як кветкі веснавыя» (1942). Аўтар літ.-крытычных твораў, публіцыстыкі (зб-кі «Натхненне», 1959; «Пра гісторыю і гістарычныя драмы», 1962, і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПО́ЛІЎКА ((Polivka) Іржы) (6.3.1858, г. Энс, Аўстрыя — 21.3.1933),
чэшскі фалькларыст, лінгвіст, гісторык л-ры. Праф. Карлава ун-та ў Празе (1895). Чл. Чэшскай АН (1908), чл.-кар. Пецярбургскай АН (1901). Вучыўся ў Пражскім і Заграбскім ун-тах. Асн. працы прысвечаны параўнальнаму вывучэнню казак слав. народаў. Належаў да пазітывісцкай школы параўнальна-гіст. вывучэння фальклору і л-ры. Гал. фактарам развіцця міжнац. сувязей лічыў культ.-геагр. ўмовы. Кніга П. «Славянскія казкі» (ч. 1, 1932) пра гісторыю вывучэння і аналіз стыліст. асаблівасцей бел., рус. і ўкр. казак. Рэцэнзаваў зборнікі бел. казак Е.Раманава, М.Федароўскага, А.Сержпутоўскага, У.Дабравольскага. У 5-томным каментарыі да казак бр. Грым (з І.Больтэ, 1913—32) напісаў раздзелы пра казкі славян, выкарыстаў усе бел. зборнікі казак да 1932.
Літ.:
Sbornik praci věnovanýeh prof. dr. J.Polivkovi: K šedesatým narożeninam. Usporadal Dr. J.Horak. Praha, 1918 (са спісам прац П. 1879—1918);
Horak J. Jiři Polivka: Vspomínka jubilejni // Národopisný véstnik ćeskoslovenský. 1928. №1 (ea спісам прац П. 1918—1928);
Ćeskoslovenské prace o jazyce dējinach a kultuře slovanských národu od r. 1760: Biograficko-bibliográficky slovnik. Praha, 1972. С. 389—392.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПТАШЫ́ЦКІ (Ptaszycki),
Станіслаў Людвік (Станіслаў Львовіч; 12.4.1853, с. Кузава Маскоўскай вобл. — 20.12.1933), польскі гісторык, архівіст, філолаг. Чл. Польскай АН у Кракаве (1931), канд.гіст.-філал.н. (1877), ганаровы праф. (1929). Скончыў Пецярбургскі ун-т (1877). Працаваў ва ун-це, архідыяцэзнай семінарыі і гімназіях у Пецярбургу. У 1884—87 метрыкант «Літоўскай метрыкі» ў архіве Сената. У 1887 апублікаваў «Вопіс кніг і актаў Літоўскай метрыкі». З 1896 дацэнт Пецярбургскага ун-та, з 1899 выкладчык, праф. Пецярбургскай рымска-каталіцкай духоўнай акадэміі. Ў 1918—19, 1921—26 дырэктар Дзярж. архіва ў Любліне, адначасова праф. Люблінскага каталіцкага ун-та, у 1919—21 дэкан філас. ф-та Віленскага ун-та. Удзельнічаў як эксперт у падрыхтоўцы Рыжскага мірнага дагавора 1921. У 1926—31 дырэктар Дзярж. архіваў Польшчы. Ініцыятар выдання і рэдактар (1927—32) час. «Archeion» («Археён»). Вывучаў л-ру 16 ст., гісторыю і права ВКЛ. Удзельнічаў у падрыхтоўцы 17-га т. «Поўнага збору рускіх летапісаў» (1907), дзе апублікаваны бел.-літ. летапісы. Выявіў і апублікаваў Альшэўскі летапіс (Вільня, 1907), выдаў попісы войска Вялікага княства Літоўскага 1528, 1565 і 1567 (1915). У нясвіжскай б-цы Радзівілаў выявіў рукапіс твора М.Стрыйкоўскага «Аб пачатках літоўскага народу».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАМАНО́ВІЧ (Яўгенія Міхайлаўна) (н. 6.7.1922, в. Дараганава Асіповіцкага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. мовазнавец. Канд.філал.н. (1954). Скончыла БДУ (1948). У 1952—91 у Ін-це мовазнаўства АН Беларусі. Даследуе бел. дыялекталогію, гісторыюбел. мовы, сучасную бел.літ. мову. Адзін з аўтараў «Хрэстаматыі па гісторыі беларускай мовы» (ч. 1—2, 1961—62), «Дыялекталагічнага атласа беларускай мовы» (1963), «Нарысаў па беларускай дыялекталогіі» (1964), кн. «Лінгвістычная геаграфія і групоўка беларускіх гаворак» (1968—69), «Слоўніка беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча» (т. 1—5, 1979—86), «Лексічнага атласа беларускіх народных гаворак» (т. 1—5, 1993—98). Дзярж. прэмія СССР 1971 за ўдзел у комплексе прац па бел. лінгвагеаграфіі. Дзярж. прэмія Беларусі 2000 за цыкл работ «Лексічны атлас беларускіх народных гаворак».
Тв.:
Бібліяграфічны ўказальнік літаратуры па беларускаму мовазнаўству. Мн., 1960 (разам з М.А.Жыловіч, А.К.Юрэвіч);
П.А.Бузук. Мн., 1969 (разам з А.К.Юрэвіч);
Беларускае мовазнаўства: Бібліягр. ўказ. (1825—1965 гг.). Мн., 1967 (у сааўт.);
Беларускае мовазнаўства: Бібліягр. паказ. (1966—1975). Мн., 1980 (разам з А.Д.Васілеўскай);
Беларускае мовазнаўства: Бібліягр. паказ., 1976—1985. Мн., 1993 (з ёй жа).