возера ў Браслаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Друйка, за 5 км на З ад г. Браслаў. Пл. 0,83 км², даўж. 3 км, найб.шыр. 760 м, найб.глыб. 17 м, даўж. берагавой лініі 7,3 км. Пл. вадазбору 116 км². Катлавіна лагчыннага тыпу, складаецца з 2 плёсаў. Схілы выш. да 18 м, параслі хмызняком, у верхняй ч. разараныя, усх. і зах. тэрасаваныя (выш. тэрасы 3—3,5 м). Берагі зліваюцца са схіламі, на Пн нізкія, забалочаныя. Дно ў прыбярэжнай ч. пясчанае, ніжэй ілістае. Зарастае слаба. Упадаюць ручаі з азёр Рожава, Бужа і Мізерышкі; выцякае р. Рака (злучае яго з воз. Дрывяты).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЛЬКО́ (Уладзімір Антонавіч) (н. 30.7.1922, в. Падарэссе Старадарожскага р-на Мінскай вобл.),
бел. гаспадарчы і дзярж. дзеяч. Двойчы Герой Сац. Працы (1958, 1976). У 1950—92 старшыня калгаса «Аснежыцкі» Пінскага р-на. Дэп. Вярх. СаветаБССР у 1959—63, дэп., нам. Старшыні Вярх. Савета БССР у 1985—90. Дэпутат Вярх. Савета СССР у 1966—70 і 1974—89. Пад яго кіраўніцтвам у калгасе «Аснежыцкі» дасягнуты высокія паказчыкі ў развіцці земляробства і жывёлагадоўлі, шырока выкарыстоўваліся інтэнсіўныя тэхналогіі, прагрэс. метады гаспадарання і кіравання.
Тв.:
Всего достигнешь, если любишь труд. Мн., 1966;
Оснежицкий поиск. Мн., 1979.
Літ.:
Владимир Ралько / Авт. текста С.В.Бородовский. Мн., 1982.
індыйскі мысліцель, рэліг. прапаведнік і грамадскі дзеяч. У юнацтве быў індуісцкім жрацом. Імкнуўся аб’яднаць адвайта-веданту Шанкары з вучэннем Рамануджы. Лічыў, што для адраджэння Індыі і ўсяго чалавецтва неабходна адзіная рэлігія; прапаведаваў духоўную роднасць усіх рэлігій. Асабістая ягорэліг. практыка была звязана з пакланеннем жаночаму боскаму пачатку, цэнтр. персанажу індуісцкага пантэона багіні Калі (Вял. Маці). Паводле Р., гал. патрабаванне рэліг. этыкі — не адмаўленне ад свету, а выкананне сваіх абавязкаў. Значна паўплываў на ідэалогію інд.нац. руху. У сучаснай Індыі Р. прыраўноўваюць да святых — да тых, хто пры жыцці дасягнуў духоўнага вызвалення, набыў пазаасобаснае быццё.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАСО́НСКАЯ СЯДЗІ́БА,
помнік сядзібна-паркавай архітэктуры канца 19 — пач. 20 ст. ў г.п. Расоны Віцебскай вобл. Сядзібны дом пабудаваны памешчыкам Гласкам у стылі несапраўднай готыкі на беразе воз. Расона. Мураваны будынак складанай асім. аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі з рознавял. прамавугольных аб’ёмаў, гранёных эркераў, рызалітаў. Асн. 2-павярховы аб’ём завершаны ў цэнтры высокім ступеньчатым шчытом з люкарнай, да ягопаўн. боку прылягае 3-ярусная вежа з поясам машыкуляў у завяршэнні, а паўд. — 1-павярховы аб’ём са ступеньчатым франтонам на тарцы. Аконныя праёмы, нішы і ліштвы маюць стральчатыя, паўцыркульныя і лучковыя арачныя завяршэнні. Фасады аздоблены рустам, аркатурай, фрызамі, гранёнымі вежачкамі з зубцамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАСТА́Н ((Rostand) Эдмон) (1.4.1868, г. Марсель, Францыя — 2.12.1918),
французскі драматург і паэт-неарамантык. Чл.Франц. акадэміі (з 1901). Па адукацыі юрыст. Дэбютаваў як драматург у канцы 1880-х г. Вядомасць прынеслі камедыя «Рамантыкі» (паст. 1894), драмы «Прынцэса Мара» (паст. 1895), «Самарыцянка» (паст. 1897). Найб. вядомая яго п’еса «Сірано дэ Бержэрак» (паст. 1897), у якой стварыў рамант. вобраз паэта-вальнадумца, гуманіста, абаронца свабоды і незалежнасці чалавечай асобы. Аўтар гіст. драмы «Арляня» (паст. 1900), сатыр. п’есы «Шантэклер» (паст. 1910), зб-каў вершаў «Палёт «Марсельезы» (выд. 1919), «Песня ў гонар крылаў» (выд. 1922) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАСТЭРМІНО́ЎКА,
1) спосаб аплаты тавараў або паслуг, пры якім плацяжы ажыццяўляюцца не ў поўнай суме іх кошту, а па частках. Пры Р. плацяжу паміж контрагентамі ўзнікаюць крэдытныя абавязацельствы. У цывільным праве Рэспублікі Беларусь Р. найб. пашырана пры продажы рознічных тавараў у крэдыт.
2) У цывільным працэсуальным заканадаўстве суд, які пастанавіў рашэнне, правамоцны па заяве асоб, што ўдзельнічаюць у справе, зыходзячы з матэрыяльнага становішча бакоў або інш. акалічнасцей, растэрмінаваць або адтэрмінаваць выкананне рашэння. Такія заявы разглядаюцца ў суд. пасяджэнні. Пры наяўнасці акалічнасцей, якія ўскладняюць выкананне рашэння або робяць яго немагчымым, суд. выканаўца можа паставіць перад судом пытанне аб адтэрміноўцы або Р. выканання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАСХАДАМЕ́Р,
прылада для вымярэння расходу (аб’ёму, масы) сыпкіх, цвёрдых ці кускавых матэрыялаў, вадкасцей, пары, газу. Да Р. адносяцца таксама дыферэнцыяльныя манометры і розныя лічыльнікі.
Адрозніваюць Р. індукцыйныя (вымяраюць расход рэчыва па значэнні эрс, якая наводзіцца ў яго патоку магн. полем), цеплавыя (расход вадкасці вызначаецца па інтэнсіўнасці пераносу цеплавой энергіі), масавыя (на адчувальным элеменце ўзнікае інерцыйны вярчальны момант, Карыяліса сіла ці гіраскапічны эфект, што фіксуюцца прыладай). вяртушкавыя (расход вымяраецца па частаце вярчэння крыльчаткі — вяртушкі, што рухаецца пад уздзеяннем патоку рэчыва) і інш. Выкарыстоўваюць для ўліку колькасці розных прадуктаў пры іх вытв-сці, транспарціроўцы. захоўванні, а таксама для рэгулявання тэхнал. і цеплаэнергетычных працэсаў у аўтам. сістэмах кіравання і кантролю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАФІ́ (сапр. Мелік-Акапян Акоп; 1835, г. Паяджук, Іран — 6.5.1888),
армянскі пісьменнік, прадстаўнік рамантызму. Вучыўся ў рус. гімназіі ў Тбілісі. Настаўнічаў. Друкаваўся з 1860. У ранніх творах (раман «Салбі», 1867, выд. 1911; аповесць «Гарэм», 1869, выд. 1874) выкрываў нац. і сац. прыгнёт ва ўмовах іран. рэчаіснасці. Раман «Залаты певень» (1879) пра духоўнае выраджэнне тагачаснага грамадства. Тэма нац.-вызв. барацьбы ў раманах «Вар’ят» («Хент», 1880), «Іскры» (т. 1—2, 1883—87). Аўтар гіст. раманаў «Давід-бек» (1881—82), «Самвел» (1886). Яго творчасць прасякнута патрыятызмам, грамадз. пафасам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАШКО́ЎСКІ (Леанід Сямёнавіч) (9.1.1937, г. Барысаў Мінскай вобл. — 31.5.1994),
бел.паэт. Вучыўся ў БДУ (1964—68). Друкаваўся з 1955. Пісаў на бел. і рус. мовах. Героі вершаў са зб-каў «Няхай не паміраюць зоркі» (1968), «Лівень» (1975), «Пераадоленне» (1979) — няскораныя і моцныя духам людзі, якія вераць ў свае сілы. Аўтар кніг паэзіі для дзяцей «Як пінгвіну шылі фрак» (1970), «Трубач» (1976), «На вясёлай каруселі» (1984) і інш. На рус. мову пераклаў асобныя творы П.Броўкі, С.Грахоўскага, Е.Лось, У.Нядзведскага, А.Сербантовіча. На бел. мову ягорус. вершы пераклалі Грахоўскі, М.Калачынскі, К.Камейша, Нядзведскі, Ю.Свірка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫБА́К (Алесь) (Аляксандр Пятровіч; н. 7.11.1934, в. Макаўчыцы Дзяржынскага р-на Мінскай вобл.),
бел. пісьменнік. Скончыў БДУ (1958). Працаваў у час. «Вожык», «Бярозка», газ. «Калгасная праўда», на Бел. радыё. У 1966—72 у сакратарыяце Прэзідыума Вярх. савета СССР, адначасова выкладаў бел. мову ў Літ. ін-це імя М.Горкага. З 1972 нам. адказнага сакратара праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі, у 1978—95 у выд-ве «Мастацкая літаратура». Друкуецца з 1953. У цэнтры ўвагі яго твораў маральна-этычныя праблемы. Аўтар зб.апавяд. і гумарэсак «Дарогі бываюць розныя» (1972), рамана «Трэба было жыць» (1990), кн. для дзяцей «Сёння прыедзе тата» (1976).