прадмет знешняга (матэрыяльнага) свету, які знаходзіцца ў натуральным стане ў прыродзе або створаны працай чалавека і з’яўляецца асн. аб’ектам у маёмасных праваадносінах. У цывільным праве Р. прызнаюцца таксама грошы і каштоўныя паперы. Р. падзяляюцца на вызначаныя родавымі прыкметамі і індывідуальна-вызначаныя, падзельныя і непадзельныя, выкарыстоўваемыя і невыкарыстоўваемыя. Адрозніваюцца таксама галоўная Р. і яе прыналежнасць (Р., якая служыць гал. Р. і звязана з апошняй агульным гасп. прызначэннем). Кожны з пазначаных падзелаў мае пэўныя юрыд. вынікі (гл.Рэчавае права).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САРДЗІ́НЫ,
рыбы сям. селядцовых. 2 роды, у кожным па 1 відзе (з падвідамі): С. еўрапейская (Sardina pilchardus) і С. ціхаакіянская (Sardinops sagax, яе падвід — С. далёкаўсходняя, абоівасі). Пашыраны ва ўмерана цёплых і субтрапічных водах абодвух паўшар’яў, акрамя ўсх. узбярэжжаў Паўн. і Паўд. Амерыкі.
Цела прадаўгаватае, сціснутае з бакоў; даўж. да 35 см (звычайна 15—20). Уздоўж спіны па баках шэраг цёмных плям, каля хваставога плаўніка — пара падоўжаных лускавінак («крыльцы»), на шчэлепнай накрыўцы — радыяльныя раўчукі. Планктафагі. Аб’ект промыслу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВЕ́РДРУПА АСТРАВЫ́ (Sverdrup lslands),
група астравоў на ПнКанадскага Арктычнага архіпелага, у групе а-воў Каралевы Елізаветы. Найб. а-вы: Аксель-Хейберг (пл. 40,7 тыс.км²), Элеф-Рынгнес (10,8 тыс.км²), Амунд-Рынгнес (6,1 тыс.км²). Агульная пл. каля 75 тыс.км². В-аў Аксель-Хейберг гарысты (выш. да 2140 м), укрыты ледавікамі; астатнія — раўнінныя або ўзгорыстыя. На в-ве Элеф-Рынгнес — метэастанцыя Ісаксен, аэрапорт. Названы ў гонар нарв. палярнага даследчыка О.Свердрупа, які адкрыў шэраг астравоў у 1898—1902.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВІНА́РНІК,
вытворчае памяшканне для ўтрымання свіней свойскіх. Асн. тыпы спецыялізаваных С.: матачнікі, адкормачнікі, памяшканні для рамонтнага маладняку, кныроў, халастых і паросных матак і інш.
Свінаматак трымаюць у індывід.або групавых станках (з разліку 1,9 м² на 1 галаву), у С.-адкормачніках — толькі ў групавых (з разліку 0,8 м² на 1 галаву). Паміж радамі станкоў размяшчаюць кармавыя, кармагноевыя праходы. Абсталяваны водаправодам, прыточнай выцяжной вентыляцыяй з падагрэвам паветра; маюць дапаможныя памяшканні: фуражная, вентыляцыйная, для прыгатавання кармоў, сталовая з кармацэхам, санблок, памяшканні для персаналу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВІНУ́ХА, свінушка, капытнік (Paxillus),
род шапкавых грыбоў сям. свінухавых (капытнікавых). Пашыраны ў Еўразіі (10 відаў) і Паўн. Амерыцы. На Беларусі 4 віды С.: ніткаватая (P. filamentosus), панусападобная (P. panuoides), тонкая (P. involutus) і тоўстая (P. atrotomentosus). Трапляюцца з ліп. па кастр. у лясах на глебе або гнілой драўніне.
Пладовае цела — шапка на ножцы. Шапка лейкападобная з падагнутым хвалістым краем, карычнева-бураватая. Пласцінкі зыходныя. Мякаць на зломе цямнее. Ножка цыліндрычная, суцэльная. Споры эліпсоідныя, гладкія, вохрыстыя. Неядомая, мае ядавітыя рэчывы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕЛЕНІ́ДЫ,
злучэнні селену з менш электраадмоўнымі элементамі. Вядомыя для металаў і неметалаў. Крышт. рэчывы часта з метал. бляскам. Па хім. уласцівасцях блізкія да сульфідаў і тэлурыдаў. Маюць паўправадніковую абометал.эл. праводнасць. Выкарыстоўваюць у фотарэзістарах і фотаэлементах (С. цынку, кадмію, ртуці), у лазерах (С. галію), як кампаненты сухіх антыфрыкцыйных змазак пры ўмовах высокага вакууму (напр., у касм. апаратах) і цвёрдых змазак вузлоў трэння машын, каталізатары ў арган. сінтэзе (С. малібдэну, вальфраму, ніобію), пігменты для фарбаў (С. кадмію). Гл. таксама Селенарганічныя злучэнні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕПТО́РЫЯ (Septoria),
род недасканалых грыбоў сям. сферапсідальных. Больш за 1000 відаў. Пашыраны ўсюды, асабліва ў рэгіёнах з умераным, мяккім і вільготным кліматам. На Беларусі каля 200 відаў. Паразіты злакавых, складанакветных, ясноткавых, ружавых, парасонавых раслін, узбуджальнікі септарыёзаў. Найб. вядомыя С.: злакавая (S. graminis), памідоравая (S. lycopersici), пшанічная (S. tritici), ячная (S. hordei).
Міцэлій добра развіты, галінасты, шматклетачны, мае перагародкі з порамі, часам утварае склероцыі. Органы канідыяльнага споранашэння (пікніды) адзіночныя, шарападобныя, бураватыя, размешчаныя ў тканцы расліны. Канідыі цыліндрычныя, бясколерныя, аднаклетачныя або шматклетачныя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІНДЫКА́Т (ням. Syndikat ад грэч. syndikos які дзейнічае сумесна),
1) пагадненне картэльнага тыпу, якое прадугледжвае, што яго ўдзельнікі збываюць свае тавары праз адзіную гандл. кантору (звычайна ствараецца ў выглядзе акц.т-ваабот-ва з абмежаванай адказнасцю), якая ажыццяўляе таксама закупкі для ўдзельнікаў С. Яны захоўваюць вытв. і юрыд. самастойнасць, але ў адрозненне ад картэля страчваюць камерцыйную незалежнасць 2) Аб’яднанне, у якое ўваходзяць прадпрыемствы, што вырабляюць масавую аднатыпную прадукцыю.
3) Назва прафес. саюзаў у некаторых краінах, напр. у Францыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛА́ВІЯ, ас-Славія,
адзін з трох асн. цэнтраў дзяржаўнасці ў Стараж, Русі 8—9 ст. Згадваецца араб., перс. і сярэднеазіяцкімі географамі 9—10 ст. разам з Артаніяй і Куявіяй. Большасць даследчыкаў лічаць С. паліт. аб’яднанне слав. плямён вакол воз. Ільмень (гл.Славене), а яе сталіцу — г. Салаў (Слава) атаясамліваюць са стараж.Ноўгарадамабо яго папярэднікам. Існуе таксама гіпотэза, што С. была адным з цэнтраў першапачатковай Наддняпранскай Русі (Пераяслаў). У некат. раннесярэдневяковых крыніцах С. называюць дзярж. ўтварэнні палабскіх і балт. славян, а таксама Польшчу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛА́НЦЫ,
метамарфічныя горныя пароды з арыентаваным размяшчэннем састаўных мінералаў, здольныя расколвацца на тонкія пласціны. Для іх характэрна сланцаватасць, дробназярністасць, наяўнасць рэліктавых тэкстур і структур, прысутнасць нізкатэмпературных мінералаў. Паводле зыходных парод адрозніваюць ортасланцы (узніклі пры метамарфізме магматычных парод) і парасланцы (з асадкавых парод). Адносна ступені метамарфізму вылучаюць С. глыбокаметамарфізаваныя, абокрышт. (амфібаліты, гнейсы, слюдзяныя і інш.) і С. слабаметамарфізаваныя (гліністы сланец, карбанатныя, крамяністыя, вуглістыя, бітумінозныя і інш). На Беларусі пашыраны гаручыя сланцы ў адкладах верхняга дэвону Прыпяцкага прагіну.