ПРАБЛЕ́М АХО́ВЫ ІНФАРМА́ЦЫІ НДІДзяржаўнага цэнтра бяспекі інфармацыі пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
Засн. ў 1987 у Мінску як Дзярж.н.-д. і праектна-канструктарскі тэхнал.ін-т па тэхн. абслугоўванні сродкаў вылічальнай тэхнікі. Са жн. 1992 Дзярж.н.-д. і праектна-тэхнал.ін-т міжгаліновых праблем інфармацыі. З 1996 дзярж. прадпрыемства «НДІ праблем аховы інфармацыі». З 2000 навукова-вытв.рэсп. унітарнае прадпрыемства «НДІ праблем аховы інфармацыі». Асн. кірунак дзейнасці: навукова-даследчыя і доследна-канструктарскія работы па стварэнні засцерагальных інфарм.сістэм. Распрацаваны нац. стандарт электроннага лічбавага подпісу. У ін-це працуе д-ртэхн. н.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАФЕ́СІЯ (ад лац. professio спецыяльнасць),
устойлівы і адносна шырокі від працоўнай дзейнасці; вял. група людзей, аб’яднаных агульным родам заняткаў, прац. дзейнасцю. Прадугледжвае пэўную сукупнасць тэарэт. ведаў, практычнага вопыту і прац. навыкаў, з’яўляецца крыніцай даходу. Вызначаецца характарам і зместам работы ці службовых функцый, прыладамі і прадметамі працы, якія выкарыстоўваюцца. Па меры развіцця прадукц. сіл грамадства, выкарыстання больш дасканалых прылад працы і тэхналогій вытв-сці паглыбляецца падзел працы, з’яўляюцца спецыялізаваныя П. Але працэс спецыялізацыі працы спалучаецца з тэндэнцыяй да фарміравання П. шырокага профілю і сумяшчэння П. З навук.тэхн. прагрэсам звязаны працэс адмірання некаторых П. і ўзнікнення новых. Існуе некалькі тысяч П.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРУ́ХА ((Průcha) Яраслаў) (24.4.1898, Скврняні, каля г. Пльзень, Чэхія — 25.4.1963),
чэшскі акцёр, рэжысёр. Нар.арт. Чэхаславакіі (1953). У 1924—28 акцёр Гар.т-ра ў Кладна (з 1963 імя П.), у 1931—63 працаваў у Нац. т-ры ў Празе. Сярод роляў: Гален («Белая хвароба» К.Чапека), Ян Жыжка, Войнар, Дзівішак («Ян Жыжка», «Войнарка», «Бацька» А.Ірасека), Марцін Кабат («Жарты з чортам» Я.Дрды), Вяршынін («Тры сястры» А.Чэхава), Лёўшын («Ворагі» М.Горкага) і інш.Найб. цікавыя рэжысёрскія работы — пастаноўкі п’ес І.К.Тыла (у т. л. «Упартая жанчына»). Дзярж. прэміі Чэхаславакіі 1951, 1952.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
П’ЯЧЭНЦІ́НІ ((Piacentini) Марчэла) (8.12.1881, Рым — 19.5.1960),
італьянскі архітэктар; прадстаўнік неакласіцызму. Вучыўся ў АМ і ун-це ў Рыме. З 1929 праф.Рым. ун-та. У творчасці выкарыстоўваў лапідарныя формы, схематызаваў прыёмы класічнай архітэктуры, уводзіў у кампазіцыю жорсткія рытмы аркад, шмат’ярусных вежаў. Асн.работы: ансамбль П’яцца Віторыо Венета і П’яцца Дантэ (1919—29) у Бергама, комплексы спартыўны Фора Італіка (1928—34) і Сусв. выстаўкі (р-н ЭУР; з 1937, абодва ў сааўт.), універсітэцкі гарадок (1930—35, планіроўка і будынак рэктарата) у Рыме, Палацца ды Джустыцыя ў Месіне (1928) і Мілане (1932—40), рэканструкцыя П’яцца дэла Віторыя (1932) у Брэшы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАБАТЫЗА́ЦЫЯвытворчасці,
развіццё аўтаматызацыі вытворчасці з выкарыстаннем прамысловых робатаў; аснова стварэння бязлюдных тэхналогій.
Паляпшае ўмовы працы, павышае тэхніка-эканам. паказчыкі работы прадпрыемстваў, забяспечвае больш высокую эфектыўнасць вытв-сці, большую гібкасць тэхн. і арганізац. рашэнняў, зніжэнне тэрмінаў камплектацыі і запуску ў вытв-сць аўтаматызаваных сістэм.Найб. эфектыўна пры стварэнні рабатызаваных тэхналагічных комплексаў, што ўваходзяць у склад гібкіх вытв. сістэм (гл.Гібкая аўтаматызаваная вытворчасць).
Літ.:
Скотт П. Промышленные роботы — переворот в производстве: Пер. с англ.М., 1987;
Промышленные роботы. Внедрение и эффективность: Пер. с яп.М., 1987;
Соломенцев Ю.М., Сосонкин В.Л. Управление гибкими производственными системами. М., 1988.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУ́ДНЕЎ (Леў Уладзіміравіч) (13.3.1885, г. Ноўгарад, Расія — 19.11.1956),
рускі архітэктар. Скончыў Пецярбургскую АМ (1915), праф. у ёй (1922—48) і ў Маскоўскім арх. ін-це (1948—52). Асн.работы: помнік «Змагарам рэвалюцыі» на Марсавым полі ў Пецярбургу (1917—19); будынак Ваен. акадэміі (1937), адм. будынкі на вул. Маршала Шапашнікава (1934—38) і на Фрунзенскай набярэжнай (1938—55), комплекс Маскоўскага ун-та (1949—53, у сааўт.; праект — Дзярж. прэмія СССР 1949) — усе ў Маскве; Дом урада ў Баку (1952), Палац культуры і навукі ў Варшаве (1952—55) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫМАШЭ́ЎСКІ (Ігар Віляёравіч) (н. 25.11.1959, Мінск),
бел. мастак. Скончыў Мінскае маст. вучылішча (1979). Працуе ў станковым жывапісе, манум.-дэкар. і дэкар.-прыкладным мастацтве. Сярод лепшых твораў жывапісныя палотны «Карусель» (1992), «Зімою на дачы» (1994), «Святочная павозка» (1995), «Над роднай зямлёю» (1996), «Русалкі» (1997), «Мастацтва належыць народу», «Шчаслівы дзень» (абодва 1999), «Першы дзень вясны», «Баюшкі-баю», «Вясковая пантэра», «Грыбная юшка» (усе 2000), вітраж у бальніцы г. Іўе Гродзенскай вобл. (1988), размалёўка сталовай Мінскага з-да «Ударнік» (1990). Работы вызначаюцца наіўна-прымітыўным выяўленнем рэчаіснасці, выкарыстаннем чыстых колераў, штрыхавасцю мазка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫНА́ЛЬДЗІ ((Rinaldi) Антоніо) (каля 1710—10.4.1794),
італьянскі архітэктар. Вучыўся ў Л.Ванвітэлі. З 1751 працаваў у Расіі, у 1756—90 прыдворны архітэктар. Збудаванні Р. адлюстроўвалі пераход ад складанай аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі і пластычнага багацця дэталей архітэктуры барока (палацы Пятра III, 1758—62, Кітайскі, 1762—74, у г. Ламаносаў Ленінградскай вобл.), мудрагелістай дэкаратыўнасці ракако (інтэр’еры Кітайскага палаца) да характэрных класіцызму стрыманага вонкавага аблічча будынкаў, прастаты чляненняў і выразнасці аб’ёмаў (палацы Гатчынскага палацава-паркавага ансамбля, Мармуровы ў Пецярбургу, 1768—85). Работы Р. адметныя высокім майстэрствам унутр. аддзелкі, увядзеннем у арх. кампазіцыю жывапісных і скульпт, пано.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САНІТА́РНАЯ АСВЕ́ТА,
пашырэнне гігіенічных і мед. ведаў сярод насельніцтва пра фарміраванне свядомага і здаровага ладу жыцця; частка дзярж. сістэмы аховы здароўя. Грунтуецца на мед. дысцыплінах: педагогіцы, псіхалогіі, сацыялогіі і інш.Асн. ролю ў арганізацыі С.а. адыгрываюць установы санітарна-эпідэміялагічнай службы. С.а. ўключае: дзярж. фінансаванне, падрыхтоўку кадраў, развіццё матэрыяльна-тэхн. базы, навуковасць, масавасць і г.д. У канцы 1990 — пач. 2000-х г. набыла актуальнасць барацьба з курэннем, злоўжываннем алкаголю, гіпадынаміяй, нерацыянальным харчаваннем і г.д. Барацьба са СНІДам патрабуе растлумачальнай работы сярод насельніцтва пра фактары рызыкі перадачы віруса імунадэфіцыту чалавека і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКОТ ((Scott) Джордж Гілберт) (1811, Гокат, каля г. Бакінгем, Вялікабрытанія, — 27.3.1878),
англійскі архітэктар. З 1868 праф. Лонданскай АМ. У 1873—76 прэзідэнт Каралеўскага ін-та брыт. архітэктараў. Пад уплывам арх. Ш.А.П’юджына-бацькі стаў прыхільнікам кірунку несапраўднай готыкі. Будаўнік і рэстаўратар шматлікіх сабораў, цэркваў, манастыроў і інш.Найб. значныя работы: капэла (1864—69) і б-ка 1642 (рэстаўрацыя) Сент-Джонс-каледжа ў Кембрыджы, ун-т (1864—70, эклектыка) у Глазга, вакзал Сент-Панкрас (1868—74, У.Барла) у Лондане, ратуша (1873) ва Уінчэстэры, сабор Сент-Мэры (1874—79) у Эдынбургу; Мікалайкірхе (1846—63) у Гамбургу (Германія).