ЮАЙКА́Й («Братэрства»),
рабочая арг-цыя ў Японіі ў 1912—21 (20 тыс. чл. у 1920). Створана праварэфармісцкім рабочым лідэрам Б.Судзукі пры ўдзеле капіталіста Э.Сібудзава з мэтай арг-цыі ўзаемадапамогі і культ.-асв. работы сярод рабочых, наладжвання класавага супрацоўніцтва паміж імі і прадпрымальнікамі. Пад уплывам Кастр. рэвалюцыі 1917 у Расіі яна пачала пераходзіць ад класавага супрацоўніцтва да тактыкі барацьбы рабочых за свае сац.-эканам. і паліт. правы. У 1919 Ю. рэфармавана ў федэрацыю прафсаюзаў, якая з 1921 наз. Ніхон рода садамэй (Японская федэрацыя працы, распушчана ў 1940).
т. 18, кн. 1, с. 198
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)