КРАМКО́ Аляксандр Яўгенавіч (н. 24.12.1961, г. Стоўбцы Мінскай вобл.),
бел. музыкант, выканаўца на нар. інструментах. Засл. арт. Беларусі (1998). Скончыў Мінскі ін-т культуры (1984), з 1990 выкладае ў Бел. ун-це культуры. З 1986 саліст Дзярж.акад.нар. аркестра Беларусі імя І.Жыновіча. Па яго ініцыятыве ў аркестр упершыню ўведзены нар. інструменты акарына, дуда, жалейка, саломка, чаротка (выконвае на іх сола ў аркестры, у т. л. ў складзе квартэта жалеек). Аўтар твораў для аркестра нар. інструментаў («Перагукі-перазвоны», «На вечарынцы», «Кругавыя танцы», «Жалеечны вяночак», «Звіняць цымбалы і гармонік»), апрацовак бел.нар. песень («Чырвоная калінанька», «Ах ты, зорка мая», «Ой, там, на таргу» і інш.; уваходзяць у рэпертуар Дзярж.нар. аркестра), інструментовак цыкла песень С.Манюшкі на словы Я.Чачота.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЭ́ЛЕХЕН (Callaghan) Морлі Эдуард (22.9 1903, г. Таронта, Канада — 1990),
канадскі пісьменнік, пісаў на англ. мове. Займаўся журналістыкай. З канца 1920-х г.прафес. літаратар. У рэаліст. раманах «Дзіўны ўцякач» (1928), «Гэта ніколі не скончыцца» (1930), «Перапыненае падарожжа» (1932), «Такая мая каханая» (1934), «Каханая і страчаная» (1951), «Страснае каханне ў Рыме» (1961) і інш., зб-ках апавяд. «Родны карабель» (1929), «Цяпер, калі надышоў красавік» (1936), «Апавяданні Морлі К.» (1959), «Цудоўнае і ўтульнае месца» (1975) і інш. натуралістычныя тэндэнцыі і меладраматызм паступова змяняюцца філасафічнасцю і рысамі хрысц. гуманізму. Аўтар зб. ўспамінаў і эсэ «Тое лета ў Парыжы» (1963).
Тв.:
Рус.пер. — Любимая и потерянная М., 1972;
Радость на небесах. Тихий уголок. И снова к солнцу: Романы. М., 1982.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІХАЙЛА́ШАЎ Мікалай Апанасавіч (н. 19.12.1917, станіца Прочнаакопская Новакубанскага р-на Краснадарскага краю, Расія),
адзін з кіраўнікоў партыз. руху на Беларусі ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1944). З 1939 у органах бяспекі ў Століне і Ганцавічах Пінскай вобл. З чэрв. 1941 у тыле ворага: камандзір групы, аддзялення, узвода, нам. камандзіра Чачэрскага партыз. атрада, са жн. 1942 нам.нач. разведкі партыз.спец. атрада «Уперад» НКДБСССР (дзейнічаў на тэр. Гомельскай, Магілёўскай і Арлоўскай абл.), з мая 1943 нам. камандзіра атрада, потым Добрушскай партыз. брыгады імя Сталіна, чл. Добрушскага падп. райкома КП(б)Б, у крас.—ліп. 1944 камандзір партыз.спец. групы «Бура» (дзейнічала на тэр. Вілейскай вобл.). У 1944—76 у органах КДББССР. Аўтар кн. «Бура гневу» (1971).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАВІ́ЦКІ Аляксей Мікалаевіч (н. 20.4.1914, с. Піі Міронаўскага р-на Кіеўскай вобл.),
украінскі паэт.Засл. работнік культуры Грузіі (1964). Вучыўся ў Літ. ін-це імя М.Горкага (1939—41). Друкуецца з 1930. Аўтар лірычных зб-каў «Мы ідзём у бой» (1942), «Жыві, Украіна» (1943), «Украіна сонечная мая» (1966), «Слаўлю маю Радзіму» (1978) і інш. Пераклаў на ўкр. мову асобныя творы Я.Купалы, Я.Коласа, Ф.Багушэвіча, П.Броўкі, А.Бялевіча, С.Грахоўскага, Х.Жычкі, М.Клімковіча, А.Куляшова, П.Макаля, П.Панчанкі, М.Танка, В.Таўлая. Аўтар паэт. цыклаў «Беларусь», «Братам». Літ.-крытычныя артыкулы «Паэзія Савецкай Беларусі» (1949), «З пачуццём глыбокай павагі» (1957) прысвечаны бел.-ўкр. творчым сувязям, спадчыне Я.Купалы. На бел. мову асобныя творы Н. пераклаў М.Базарэвіч.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАДЖЫБУЛА́ Мухамед (6.8.1947, Кабул — 27.9.1996),
афганскі паліт. і дзярж. дзеяч. Скончыў Кабульскі ун-т (1975). З 1965 чл.Народна-дэмакратычнай партыі Афганістана (НДПА), кіраваў нелегальным Дэмакр. саюзам студэнтаў. Чл.ЦК НДПА з 1977, Палітбюро ЦК з 1981. Пасля прыходу НДПА да ўлады (крас. 1978) старшыня яе Кабульскага к-та, пасол Афганістана ў Іране. У 1979—85 кіраўнік Службы дзярж. інфармацыі (дзяржбяспекі). З ліст. 1985 сакратар ЦК, з мая 1986 ген. сакратар ЦК НДПА, у 1990—92 — Партыі айчыны. У 1987—92 прэзідэнт Афганістана. Пасля вываду сав. войск узначаліў Вышэйшы савет абароны айчыны (1989—92). У крас. 1992 падаў у адстаўку, быў вымушаны хавацца ў прадстаўніцтве ААН у Кабуле. Пасля захопу талібамі (гл.Талібан) Кабула ў вер. 1996 пакараны смерцю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЯВА́,
рака ў Ленінградскай вобл. Расіі. Даўж. 74 км, пл. басейна 281 тыс.км². Выцякае з Ладажскага воз., упадае ў Фінскі зал. У нізоўях падзяляецца на рукавы (асн.: Вял. і Малая Н., Вял. і Малая Неўка), утварае дэльту, на 42 астравах якой і Прынеўскай нізіне размешчаны С.-Пецярбург. Сярэдні расход вады каля в. Новасаратаўка 2520 м³/с. Паўд.-зах. і зах. вятры наганяюць ваду з Фінскага зал., у выніку чаго падымаецца ўзровень вады, часам у С.-Пецярбургу бываюць навадненні (самыя высокія падняцці вады 410 см у 1824 і 369 см у 1924). Ледастаў з пач. снежня да канца крас. — пач.мая. Н. ўваходзіць у склад Беламорска-Балтыйскага і Волга-Балтыйскага водных шляхоў. На Н. (у вытоку) г. Шлісельбург.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАРЫ́М,
рака на З Кітая; самая доўгая ў Цэнтр. Азіі. Утвараецца ад сутокаў рэк Яркенд, Аксу і Хатан, якія цякуць са схілаў Куньлуня, Каракарума, Цянь-Шаня, Паміра. Даўж. ад вытоку р. Яркенд 2030 км, пл.бас. каля 1 млн.км² (разам з бас. азёр Лабнор і Карабуранкёль). Сярэдняе і ніжняе цячэнне ў межах Тарымскай раўніны, дзе рака абгінае пустыню Такла-Макан, утварае лабірынт рэчышчаў і невял. азёр, мае складаную дэльту, агульную з р. Канчэдар’я. Жывіць папераменна азёры Лабнор і Карабуранкёль, што абумоўлівае змену іх памераў і абрысаў. Разводдзе з мая да верасня. Сярэдні расход пры зліцці Аксу (дае 70—80% агульнага сцёку), Хатана і Яркенда 167 м³/с, ніжэй ён памяншаецца. Выкарыстоўваецца для арашэння Аксуйскага, Кашгарскага і Яркендскага аазісаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФОРД (Ford) Джон [сапр.О’Фіні
(O’Feeney) Шон Алоізіус; 1.2.1895, Кейп-Элізабет, ЗША — 31.8.1973], амерыканскі кінарэжысёр. Ірландзец па паходжанні. З 1914 асістэнт, з 1917 рэжысёр у Галівудзе. У 1920—30-я г. ставіў вестэрны, дзе раскрываў псіхалогію герояў. Мастацтва Ф. вызначаецца высокім майстэрствам рэжысуры і выяўл. вырашэння, дакладнай перадачай атмасферы дзеяння. Лепшыя фільмы — экранізацыі літ. твораў, дзе даследуецца характар чалавека ў крытычных абставінах: «Эраўсміт» (1931),
«Паведамляльнік» (1935, прэмія «Оскар»), «Дыліжанс», «Юны містэр Лінкальн» (абодва 1939), «Гронкі гневу» (1940, прэмія «Оскар»), «Мая дарагая Клеменціна» (1946), «Рыо-Грандэ» (1950), «Ціхі чалавек» (1952, прыз Міжнар. кінафестывалю ў Венецыі, прэмія «Оскар» 1953), «Усход месяца» (1957), «Восень чэенаў» (1964), «Сем жанчын» (1966) і інш. Здымаў і дакумент. фільмы. Пра яго зняты фільм «Пастаўлена Джонам Фордам» (1971).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФРА́ДКІН Марк Рыгоравіч (4.5.1914, г. Віцебск — 4.4.1990),
расійскі кампазітар. Нар.арт.СССР (1985). Скончыў Бел. студыю пры Цэнтр.тэатр. вучылішчы ў Ленінградзе (1937), вучыўся ў Бел. кансерваторыі (1938—39, кл. М.Аладава). З 1937 працаваў акцёрам, заг.муз. часткі ў Бел. т-ры юнага гледача ў Мінску. З 1944 у Маскве. Аўтар папулярных песень, якім уласцівы шматграннасць тэматыкі, грамадзянскасць, лірызм, багацце рытмікі, апора на нар. песенную творчасць: «Вярнуўся я на Радзіму», «Песня пра Дняпро», «Выпадковы вальс», «Бранская вуліца», «Бярозы», «За таго хлопца», «Цячэ Волга» і інш. Пісаў музыку да кіна- і тэлефільмаў (каля 50), у т. л. да бел. «Апошні хлеб» і інш., да спектакляў драм.т-ра. Аўтар кн. «Мая біяграфія» (1974). Дзярж. прэмія СССР 1979.