СПЕКТРА́ЛЬНЫЯ ПРЫЛА́ДЫ,
прылады і прыстасаванні, якія выкарыстоўваюцца для раскладання
С.п. бываюць: залежна ад дыспергавальнага элемента — прызмавыя і з дыфракцыйнай рашоткай; ад віду аптычнай сістэмы — лінзавыя і люстраныя; ад рабочай часткі спектра — для ультрафіялетавага выпрамянення, бачнага (святла) і інфрачырвонага выпрамянення; ад спосабу рэгістрацыі спектра — з візуальнай (спектраскопы), фатаграфічнай (спектрографы) і фотаэл. (спектрометры, спектрафатометры) рэгістрацыяй. С.п. ў радыёспектраскапіі (радыёспектраскопы) працуюць з радыёвыпрамяненнем у галіне міліметровых і сантыметровых хваль. С.п. з выхадной шчылінай, якая вылучае вузкі спектральны інтэрвал,
Літ.:
Тарасов К.И. Спектральные приборы. 2 изд.
Зайдель А.Н., Островская Г.В., Островский Ю.И. Техника и практика спектроскопии. 2 изд.
Нагибина И.М., Михайловский Ю.К. Фотографические и фотоэлектрические спектральные приборы и техника эмиссионной спектроскопии.
Скоков И.В. Оптические спектральные приборы.
П.А.Апанасевіч.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)