негатыўны псіхічны стан вучня, выкліканы парушэннем пед. такту з боку выхавальніка (настаўніка, трэнера). Выяўляецца ў фрустрацыі, страху, прыгнечаным настроі і інш. Адмоўна ўплывае на дзейнасць вучня, ускладняе міжасобасныя адносіны. У аснове ўзнікнення Д. — псіхічная траўма, атрыманая вучнем па віне педагога. Д. можа стаць прычынай неўрозаў. Каб прадухіліць узнікненне Д., педагог павінен імкнуцца да макс. тактоўнасці ў абыходжанні, улічваць узроставыя і індывідуальна-псіхал. асаблівасці вучняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫСКРЫМІНА́ТАР (ад лац. discrimino раздзяляю),
электроннае прыстасаванне для пераўтварэння змяненняў параметраў (частаты, фазы, амплітуды, працягласці) эл. сігналаў у сігнал разузгаднення. Адрозніваюць Д. фазавыя, частотныя, часавыя і амплітудныя. Лікавае значэнне і палярнасць напружання разузгаднення вызначаюцца па адхіленні параметра ўваходнага сігналу ад такога ж параметра эталоннага сігналу. Выкарыстоўваюцца ў сістэмах аўтам. рэгулявання сродкаў аўтаматыкі і тэлемеханікі, у частотных і фазавых дэтэктарах радыё- і тэлепрыёмнікаў, прыладах ядз. фізікі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫФУЗІ́ЙНЫЯ ПАКРЫ́ЦЦІ ахоўныя пакрыцці, створаныя вадка- або газафазным насычэннем (у выніку дыфузіі) паверхні метал. і неметал. вырабаў адным або некалькімі хім. элементамі (борам, хромам і інш.). Выкарыстоўваюцца ў хім. машынабудаванні, авіяц. і касм. тэхніцы і інш.
Д.п. — раўнамерныя па таўшчыні, моцна злучаныя з матэрыялам асновы. Ахоўваюць вырабы ад зносу, стомленаснага разбурэння, акіслення пад уздзеяннем вадкіх і газавых асяроддзяў. Атрымліваюць азатаваннем, барыраваннем, берылізацыяй, нітрацэментацыяй, храміраваннем і інш.
швейцарскі батанік; заснавальнік гіст. навуказнаўства. Замежны чл.-кар.Пецярб.АН (1858). Сын А.П.Дэкандоля. Праф. (1835) і дырэктар Бат. сада Жэнеўскага ун-та (у 1835—49). Навук. працы пагіст. геаграфіі раслін і пытаннях пра паходжанне культ. раслін. Завяршыў выданне «Увядзення ў натуральную сістэму царства раслін» (т. 8—17, 1844—74), пачатую яго бацькам. Ініцыятар распрацоўкі Міжнар. кодэкса бат. наменклатуры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛАЎКО́ (Анатоль Аляксандравіч) (н. 12.12.1925, слабада Аляксееўка Варонежскай вобл., Расія),
бел. юрыст. Д-рюрыд.н. (1973), праф. (1974). Скончыў Харкаўскі юрыд.ін-т (1950). З 1954 у Ін-це філасофіі і права АН Беларусі. З 1959 у БДУ. Аўтар прац падзярж., канстытуцыйным, адм. і цывільным праве.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРЭ́ЛІК (Пётр Васілевіч) (н. 15.2.1949, в. Кавальцы Маладзечанскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны-хірург.Д-рмед.н. (1991), праф. (1994). Скончыў Гродзенскі мед.ін-т (1974). З 1978 у гэтым ін-це. Навук. працы пахірург. гепаталогіі, абдамінальнай (хваробы і траўмы брушной поласці) хірургіі.
Тв: Симультантные операции при язвенной болезни желудка и двенадцатиперстной кишки // Материалы XI съезда бел. хирургов. Гродно, 1995. Т. 1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГВАДАЛКВІВІ́Р (Guadalquivir),
рака на Пд Іспаніі. Даўж. 560 км, пл.бас. 57 тыс.км². Пачынаецца ў Андалускіх гарах, цячэ па Андалускай нізіне, дзе разбіваецца на рукавы, упадае ў Кадыскі зал. Атлантычнага ак., утварае эстуарый. Асн. прытокі: Малая Гвадыяна, Хеніль (левыя), Гуадалімар, Уэльва (правыя). Паўнаводная ў лют.—сакавіку. Сярэдні расход вады 164 м³/с. Выкарыстоўваецца на арашэнне. Суднаходная ў ніжнім цячэнні. На Гвадалквівіры — гарады Кордава, Севілья.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЖЭ́ЛАМ,
рака ў Індыі і Пакістане, правы прыток р. Чынаб (бас. Інда). Даўж. 810 км, пл.бас. 55,3 тыс.км².
Пачынаецца ў хр. Пір-Панджал (Цэнтр. Гімалаі), перасякае Кашмірскую даліну, Паўн. і Зах. Гімалаі, цячэ па раўнінах Пенджаба. Сярэдні расход вады каля 900 м³/с. Летняя паводка. Ад Дж. адыходзіць сетка арашальных каналаў. Суднаходная ў ніжнім цячэнні. ГЭС. На Дж. — гарады Срынагар (Індыя), Джэлам (Пакістан).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЕХЦЯРЭ́НКІ (Міхаіл Васілевіч) (н. 18.5.1918, в. Траянаў Жытомірскай вобл., Украіна) і Вера Нікадзімаўна (н. 24.5.1923, г. Жлобін Гомельскай вобл.),
бел. майстры маст. аплікацыі саломкай па дрэве. На аснове мясц.нар. традыцый аплікацыі саломкай утылітарна-маст. вырабаў распрацавалі тэхналогію аздаблення сувенірных вырабаў (куфэркаў, сальніц, рамак для фотаздымкаў і інш.). Арганізатары (1955) цэха інкрустацыі пры Жлобінскай фабрыцы інкрустацыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДО́БРЫЧ, Добрыца,
рака ў Рагачоўскім і Кармянскім р-нах Гомельскай вобл., правы прыток р. Сож (бас. Дняпра). Даўж. 36 км. Пл. вадазбору 234 км². Пачынаецца за 200 м на З ад в. Рубанае Рагачоўскага р-на. Цячэ па Чачорскай раўніне. Асноўны прыток р. Ржаўка. Даліна трапецападобная. Пойма двухбаковая. Ад вытоку на працягу каля 7 км рэчышча каналізаванае, ніжэй звілістае. На рацэ плаціна і сажалка.