бел. артыстка балета Нар.арт. Беларусі (1955). Скончыла клас удасканалення Маскоўскага харэагр. вучылішча (1947). У 1947—68 салістка Дзярж.т-ра оперы і балета Беларусі. З 1968 узначальвала музей, з 1975 — архіў Творчага аб’яднання «Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь». Выканальніцкі стыль Р. вызначаўся пранікнёным лірызмам, чысцінёй і высакароднасцю пластычнай формы. Найб. поўна гэтыя якасці выявіліся пры стварэнні вобразаў Марынкі («Палымяныя сэрцы» В.Залатарова—А.Ермалаева), Надзейкі («Князь-возера» В.Залатарова—К.Мулера), Жызэлі («Жызэль» А.Адана), Нікіі («Баядэрка» Л.Мінкуса), Сары («Сцежкаю грому» К.Караева). Сярод інш. партый: Адэта — Адылія, Аўрора, Маша («Лебядзінае возера», «Спячая прыгажуня», «Шчаўкунок» П.Чайкоўскага), Кітры («Дон Кіхот» Мінкуса), Марыя («Бахчысарайскі фантан» Б.Асаф’ева), Фрыгія («Спартак» А.Хачатурана).
Літ.:
Чурко Ю. Лідзія Ражанава // Слова пра майстроў сцэны. Мн., 1967;
Громава Н. Цярністы шлях творчасці // Мастацтва Беларусі. 1984. № 3.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РА́МЗЕЙ, Рэмзі (Ramsey) Норман Фостэр (н. 27.8.1915, Вашынгтон), амерыканскі фізік. Чл.Нац.АН ЗША (1952), Амер. акадэміі мастацтваў і навук (1950). Скончыў Калумбійскі (1935) і Кембрыджскі (1937) ун-ты. У 1942—47 у Калумбійскім ун-це (з 1943 удзельнічаў у Манхатанскім праекце). У 1947—86 у Гарвардскім ун-це (з 1950 праф.), адначасова ў 1968—81 прэзідэнт Н.-д. асацыяцыі ун-таў. Навук. працы па фізіцы малекулярных і атамных пучкоў, ядз. фізіцы, фізіцы элементарных часціц, тэрмадынаміцы і статыст. механіцы. Адкрыў эл. квадрупольны момант у дэйтрона (1940), вызначыў магн. моманты шэрагу ядзер, пратона і нейтрона, магн. і эл. дыпольны моманты дэйтрона. Распрацаваў метад прасторава разнесеных асцылюючых палёў (1956) і стварыў мазер на атамарным вадародзе (1960). Удзельнічаў у стварэнні высокадакладнага атамнага гадзінніка. Нобелеўская прэмія 1989.
Тв.:
Рус.пер. — Молекулярные пучки. М., 1960;
Эксперименты с разнесенными осциллирующими полями и водородными мазерами // Успехи физ. наук. 1990. Т. 160, вып. 12.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САВЕ́Т АБАРО́НЫ ЛІТВЫ́ І БЕЛАРУСІ́ Створаны ў Вільні 19.4.1919 урадам Літ.-Бел. ССР у сувязі з нападам на рэспубліку польскіх войск і цяжкім ваен. становішчам. З 28.4.1919 знаходзіўся ў Мінску. Старшыня В.С.Міцкявічус-Капсукас, чл. І.С.Уншліхт, М.І.Калмановіч, Я.Б.Бош, В.Г.Кнорын, К.Г.Цыхоўскі. Сканцэнтраваў усю дзярж. і ваен. ўладу і дзейнічаў у кантакце з РВСЛіт.-Бел. арміі (з чэрв. 1919—16-й арміі). 2.5.1919 аб’явіў усеагульную мабілізацыю ў армію, 22 мая прыняў пастанову аб тэрміновых мерах па абароне Мінска, 31 мая падтрымаў прапанову ЦК РКП(б) аб стварэнніваен. і паліт. саюза паміж усімі сав. рэспублікамі (1.6.1919 ЦВКЛіт.-Бел. ССР ухваліў гэты дагавор). 17.7.1919 Савет скасаваны паводле рашэння ЦККП(б)БЛіБ ад 14.7.1919 у сувязі з акупацыяй большай ч.тэр. рэспублікі польскімі войскамі і перабудовай вышэйшых сав. і парт. органаў Літ.-Бел. ССР. На неакупіраванай тэр. Беларусі ўлада перададзена Мінскаму губ.ваен.-рэв. к-ту і РВСЗах. фронту.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЛАМО́НАЎ Аляксей Андрэевіч (н. 14.8.1925, в. Кледнявічы Дрыбінскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. геадэзіст. Д-ртэхн.н., праф. (1970). Скончыў БСГА (1951), дзе і працаваў з 1955 (з 1969 заг. кафедры). З 1974 у Бел.тэхнал. ун-це (заг. кафедры). З 1996 у выд-ве «Беларуская Энцыклапедыя». З 1997 праф.БСГА і адначасова праф.-кансультант ін-та «Белдзіпразем». Навук. працы ў галіне пабудовы і матэм. апрацоўкі геад. сетак. Прапанаваў метады стварэння і апрацоўкі геад. апоры, агульназямельнага кадастру і землеўпарадкавання, дэмаркацыі дзярж. мяжы. Удзельнічаў у стварэнні астранома-геад. сеткі ў Беларусі і прылеглых да яе тэр., а таксама ў Егіпце. Аўтар падручнікаў і навуч. дапаможнікаў для ВНУ.
Тв.:
Инженерная геодезия. Мн., 1983;
Геодезическое обеспечение строительства реакторных отделений современных АЭС (разам з М.К.Стуліным, М.П.Дварэцкім) // Энергетич. стр-во. 1986. № 3;
Совершенствование государственной геодезической опоры Республики Беларусь (у сааўт.) // Геодезия и картография. 2000. № 5.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕГРЭ́ (Segré) Эміліо Джына (1.2.1905, г. Тывалі, Італія — 22.4.1989),
амерыканскі фізік-эксперыментатар. Чл.Нац.АН ЗША (1952), Нац. акадэміі дэі Лінчэі (1958), Амер. акадэміі мастацтваў і навук (1973). Скончыў Рымскі ун-т (1928), дзе працаваў з 1929. З 1936 ва ун-це ў г. Палерма. З 1938 у ЗША. У 1938—72 у Каліфарнійскім ун-це ў г. Берклі (з 1946 праф.). У 1943—46 удзельнічаў у стварэнні атамнай бомбы ў ЗША. Навук. працы па атамнай спектраскапіі, ядз. фізіцы, радыяхіміі, штучнай радыеактыўнасці, фізіцы элементарных часціц. Эксперыментальна рэалізаваў запавольванне нейтронаў і адкрыў павольныя нейтроны (1934; разам з Э.Фермі і інш.). Адкрыў (разам з інш.) першы штучны элемент тэхнецый (1937), астат (1940) і ізатоп плутонію 239Pu (1941), а таксама антыпратон (1955). Нобелеўская прэмія (разам з О.Чэмберленам).
Тв.:
A mind always in motion: The autobiography of Emilio Segre. Berkeley, 1993;
Рус.пер. — Антипротоны. М., 1957;
Экспериментальная ядерная физика. Т. 3. М., 1961 (у сааўт.);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІДАРЭ́НКА Георгій Іванавіч (н. 21.8.1925, Кіеў),
бел. вучоны ў галіне кардыялогіі. Акад.Нац.АН Беларусі (1996), чл.-кар. (1974), д-рмед.н., праф. (1969). Засл. дз. нав. Беларусі (1985). Засл. вынаходнік Беларусі (1990). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1950). З 1952 у Мінскім мед. ін-це, з 1961 заг. кафедры, адначасова ў 1971—77 кіраўнік лабараторыі. З 1977 дырэктар, з 1993 кансультант НДІ кардыялогіі. Навук. працы па клінічнай і эксперым. кардыялогіі, мед. тэхніцы, клінічнай і эксперым. фармакалогіі. Распрацаваў метады індывідуалізацыі лячэбных працэдур, аўтаматызацыі экстраннага аналізу кардыялагічнай інфармацыі, аналізу сардэчна-сасудзістай інфармацыі з дапамогай універсальных выліч. машын. Стварыў апараты аўтаматызаванай біякіравальнай дыягностыкі і тэрапіі сардэчна-сасудзістых хвароб. Удзельнічаў у стварэнні новага пакалення лек. прэпаратаў сардэчна-сасудзістага дзеяння. Дзярж. прэмія Беларусі 1996.
Тв.:
Кибернетика и терапия. М., 1970;
Ранняя инструментальная диагностика гипертонической болезни и атеросклероза. Мн., 1973 (у сааўт.);
Психофизиологические аспекты кардиологических исследований. Мн., 1982 (разам з Г.С.Барысавай, К.К.Агеенкавай);
Инструментальные методы исследования в кардиологии. Мн., 1994 (у сааўт.).
французскі фізік. Чл. Парыжскай АН (1860), чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1875). Вучыўся ў Калеж дэ Франс. З 1863 праф.Політэхн. школы ў Парыжы. Навук. працы па оптыцы. Даў тэарэт. тлумачэнне Доплера эфекту ў оптыцы (1848) і прапанаваў на яго аснове метад вызначэння прамянёвай скорасці руху зорак па зрушэнні спектральных ліній у іх спектрах. Распрацаваў метад вызначэння скорасці святла (гл.Фізо метад) і першы правёў яе вымярэнне ў зямных умовах. Вызначыў скорасць святла ў рухомай вадкасці і паказаў, што святло часткова захопліваецца рухомым асяроддзем (1851; дослед Ф.), што адыграла важную ролю пры стварэнні электрадынамікі рухомых асяроддзяў і стала адным з эксперым. абгрунтаванняў спец. тэорыі адноснасці.
Літ.:
Льоцци М. История физики: Пер. с итал. М., 1970. С. 208—211;
Голин Г.М., Филонович С.Р. Классики физической науки (с древнейших времен до начала XX в.). М., 1989. С. 428—439.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФРА́ДКІН Яфім Самойлавіч (30.11.1924, в. Шчадрын Жлобінскага р-на Гомельскай вобл. — 25.5.1999),
расійскі фізік-тэарэтык; заснавальнік навук. школы па тэарэт. фізіцы. Акад.Рас.АН (1990; чл.-кар. 1970). Скончыў Львоўскі ун-т (1948). З 1948 у Фіз. ін-це Рас.АН (з 1967 заг. сектара). Навук. працы па квантавай тэорыі поля, квантавай статыстыцы, гідрадынаміцы, кінетыцы, фізіцы элементарных часціц. Выявіў унутр. супярэчнасць квантавай электрадынамікі (праблема «нуль-зараду», 1955; незалежна ад Л.Д.Ландау і І.Я.Памеранчука). Развіў дыяграмную тэхніку ў рэлятывісцкай квантавай статыстыцы. Даў эўклідаву фармулёўку квантавай тэорыі поля (1958; незалежна ад Ю.Швінгера). Пабудаваў мадэль пашыранай супергравітацыі, якая аб’ядноўвае гравітацыю і электрадынаміку (1978). Удзельнічаў у стварэнні тэрмаядз. зброі ў СССР. Дзярж. прэмія СССР 1953. Залаты медаль імя А.Дз.Сахарава Рас.АН (1996).
Тв.:
Квантовая электродинамика с нестабильным вакуумом. М., 1991 (разам з Дз.М.Гітманам, Ш.М.Шварцманам).
Літ.:
Памяти Е.С.Фрадкина // Успехи физ. наук. 1999. Т. 169, вып. 11.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАДЫ́КА Юрый Віктаравіч (н. 23.7.1938, Мінск),
бел. фізік, мастацтвазнавец, грамадскі дзеяч. Д-рфіз.-матэм.н. (1978), праф. (1984). Скончыў БДУ (1960). З 1960 у Ін-це фізікі Нац.АН Беларусі (з 1980 заг. лабараторыі). Навук. працы па газавай дынаміцы нераўнаважных цячэнняў, вывучэнні працэсаў уздзеяння магутных патокаў выпрамянення на металы, па вызначэнні аптычных характарыстык двухфазных струмянёў струменяў* рэагуючага і рэлаксуючага газу. Распрацаваў тэорыю разліку характарыстык факелаў і слядоў балістычных ракет на актыўным участку траекторыі ва ўсіх дыяпазонах аптычнага спектра. Прымаў удзел у стварэнніМузея старажытнабеларускай культуры. Адзін са стваральнікаў грамадска-паліт. аб’яднання Беларускі народны фронт «Адраджэньне».
Тв.:
Действие излучения большой мощности на металлы. М., 1970 (у сааўт);
Музей старажытнабеларускай культуры: Кат. экспазіцыі. Мн., 1983 (у сааўт.);
Непаўторныя рысы: З гісторыі бел. партрэта. Мн., 1992 (разам з А.Ю.Хадыкам);
A physico-mathematcal model of rocket exhaust plumes (у сааўт.) // International journal of heat and mass transfer. 1997. Vol. 40, №5.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАЙКО́ Іван Паўлавіч (н. 10.2.1948, в. Шэйкі Клецкага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне жывёлагадоўлі. Акад.Нац.АН (2003) і Агр.АН Беларусі (1996, чл.-кар. 1992). Замежны чл.Рас. акадэміі с.-г. навук (2000). Д-рс.-г.н. (1987), праф. (1991). Засл. дз. нав. Беларусі (1998). Скончыў БСГА (1971). З 1975 у Бел.НДІ жывёлагадоўлі (з 1996 дырэктар). Навук. працы па распрацоўцы і выкарыстанні біятэхнал. метадаў паскоранага развядзення высокакаштоўных генатыпаў і атрыманні высокапрадукц. гібрыдаў і кросаў; стварэнні селекцыйных статкаў высокапрадукц. с.-г. жывёл. Аўтар і кіраўнік прац па вывядзенні бел. мясной чорна-пярэстай пароды свіней; удзельнічаў у вывядзенні бел.чорна-пярэстай пароды буйн. раг. жывёлы.
Тв.:
Программа интенсификации свиноводства и рекомендации по ее реализации. М., 1989;
Биотехнология свиноводства. Мн., 1993 (разам з У.С.Смірновым, У.В.Горыным);
Свиноводство. Мн., 1998 (разам з У.С.Смірновым);
Система ведения молочного скотоводства Республики Беларусь. Мн., 2002 (у сааўт.).